https://bel.sputnik.by/20260611/mvms-2026-chym-grozit-my-budem-shvedu--nshym-pratsnkam-ras-1108017956.html
МВМС-2026: чым "грозить мы будем шведу" і іншым праціўнікам Расіі
МВМС-2026: чым "грозить мы будем шведу" і іншым праціўнікам Расіі
Sputnik Беларусь
Расійскі ВПК адаптаваўся да шматгадовых санкцый Захаду і захаваў лідзіруючыя пазіцыі ў свеце ў галіне высокатэхналагічных распрацовак, адзначае ваенны... 11.06.2026, Sputnik Беларусь
2026-06-11T11:57+0300
2026-06-11T11:57+0300
2026-06-11T12:16+0300
выстава
флот
узбраенні
карабель
мвмс "флот-2026"
бяспека
расія
кранштат
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/06/0b/1108012652_0:0:1654:930_1920x0_80_0_0_39cc8b2e3e65a71d1d7802ba97ebfb8f.jpg
Міжнародны ваенна-марскі салон у Кранштаце даказвае: расійскі абаронна-прамысловы комплекс адаптаваўся да шматгадовых санкцый Захаду, захаваў сусветнае тэхналагічнае лідарства, і ўпэўнена нарошчвае аб’ёмы вытворчасці – з улікам патрабаванняў СВА.Міжнародны ваенна-марскі салон "Флот-2026" праходзіць 10 – 14 чэрвеня як галоўная падзея года для расійскай ваенна-марской галіны. На пляцоўцы больш за 8 000 кв. м прэзентаваны распрацоўкі 220 кампаній: караблі, БПЛА, комплексы ўзбраення, сувязі і кіравання, марскія робататэхнічныя комплексы, сродкі касмічнага назірання, ІТ-тэхналогіі, новыя матэрыялы. Выстава традыцыйна прыцягвае вялікую ўвагу расійскіх і замежных удзельнікаў.Узоры ваенна марской тэхнікі дэманструюць Беларусь, Расія, Кітай, Індыя. У Кранштаце працуюць 27 замежных дэлегацый (Абхазія, Азербайджан, Алжыр, В’етнам, Гвінея, Джыбуці, Егіпет, Казахстан, Камерун, Катар, Конга, Марока, Мазамбік, М’янма, Намібія, Нігерыя, ААЭ, Пакістан, Шры-Ланка).Запомнілася высокая прафесійная актыўнасць дэлегацый Азербайджана і Казахстана. Прычым азербайджанскія прадстаўнікі ВМС цікавіліся і надводнымі караблямі, і малапамернымі падводнымі лодкамі расійскай вытворчасці. Няхай, Каспійскае мора драбнавата для падводнага флоту, у сапраўднага марака няма лёгкіх шляхоў.На пляцоўцы МВМС актыўна працавалі памочнік прэзідэнта РФ і старшыня Марской калегіі Мікалай Патрушаў, галоўком ВМФ Расіі Аляксандр Маісееў, губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў. Менавіта гэтыя людзі сёння акумуліруюць у абароннай сферы дзяржзаказ, інтэлектуальны патэнцыял усёй навукова-вытворчай супольнасці.Стэнды гігантаў расійскага ВПК даюць уяўленне, наколькі значны ўклад у абараназдольнасць Аб’яднанай суднабудаўнічай кампаніі (АСК), "Ростеха", Крылоўскага дзяржаўнага навуковага цэнтра, канцэрна СПА "Алмаз-Антей", карпарацыі "Тактическое ракетное вооружение", сумеснага расійска-індыйскага прадпрыемства BrahMos Aerospace.Трыяда звышгукавых крылатых ракет BrahMos, якая дэманструецца на МВМС у Кранштаце, застаецца жывым сімвалам расійска-індыйскага стратэгічнага партнёрства. Паспяхова распрацоўваецца гіпергукавая ракета BrahMos-2, якая будзе разганяцца да 7 махаў. Спытаў у дырэктара BrahMos, ці хутка выдатная звышгукавая ракета пераадолее гіпергук? Правін Патхак стрымана адказаў: праз 5 – 6 гадоў. А я мяркую, раней – неспакойны час патрабуе паскарэння.ВМФ Расіі ўстойліва і дынамічна развіваецца на аснове дзяржпраграм, новых тэхналогій і магутнай навукова-вытворчай базы. Пацвярджэнне таму – 19 надводных і тры падводныя баявыя караблі, перададзеныя флоту ў 2025-м. У планах бягучага года – перадача ВМФ пятай шматмэтавай субмарыны праекта 885М "Пермь" і спуск на ваду шостага корпуса гэтага ж праекта (ПЛА "Ульяновск). Расійскі ВМФ у 2026-м атрымае тры малыя ракетныя караблі праекта 22800 "Каракурт". Амурскі суднабудаўнічы завод спусціць на ваду карвет "Грозный" праекта 20380. На "Северной верфи" 14 мая закладзены дзявяты ракетны фрэгат далёкай марской зоны серыі 22350 – "Адмирал Громов". Умацоўваецца марскі складальнік ядзернай трыяды, расце серыйная вытворчасць малых ракетных караблёў і шматмэтавых марскіх дронаў.БЭК-прарыў і іншыя прыярытэтыКожны МВМС мае свае асаблівасці, у 2026 годзе расійскі Тэхнічны савет па развіцці марскіх беспілотных сістэм арганізаваў асобную (спецыяльную) экспазіцыю перспектыўных распрацовак беспілотных сістэм (БЭК), якія ўжываюцца ў інтарэсах ВМФ – для паскоранага ўкаранення, і паспяховага рашэння задач СВА. Вялікая лінейка базавых рабатызаваных платформ (безэкіпажных катэраў) дэманструе тэхналагічную гатоўнасць да жорсткай унутрыгаліновай канкурэнцыі і да баявога выкарыстання.Сярод БЭК-сабратаў (па прызначэнні) вылучаецца памерамі і хуткасцю найноўшы катэр "Бриз" (прэзентаваны ўпершыню) з дызельным рухавіком. Даўжыня – 7 м, шырыня – 2,5 м. Хуткасць – да 45 вузлоў (83 км/г). Далёкасць – да 500 км. Здольны працаваць у рэжымах дыстанцыйнага і аўтаномнага кіравання, карэкціраваць маршрут пры ўзнікненні перашкод, перадаваць аператару даныя ў рэжыме рэальнага часу, вяртацца на зыходную пазіцыю. Паспяхова выпрабаваны ва ўмовах Арктыкі.Безэкіпажны катэр "Оркан" – аналагічная базавая платформа для рабатызаваных комплексаў рознага прызначэння. Даўжыня корпуса – 5,5 м, шырыня – 1,7 м. Хуткасць – да 40 вузлоў (74 км/г). Далёкасць ходу – 600 км. БЭК-6 і іншыя "браты па прызначэнні" маюць падобныя характарыстыкі. Сярэдняя грузападымальнасць безэкіпажных катэраў – 500 кг.Вядомая фірма ZALA паслядоўна пашырае лінейку сваіх беспілотных сістэм – для ўсіх асяроддзяў баявога ўжывання, і ўпершыню прэзентавала безэкіпажныя шматфункцыянальныя катэры "КАМА". Аўтаномнасць дасягае 12 гадзін, хуткасць – 12 вузлоў (больш за 22 км/г), далёкасць – 700 км. Карысная нагрузка – 600 кг. Прадугледжаны цеплавізійныя камеры і аўтаматычнае вяртанне пры страце сувязі.Вядомая ў асяроддзі прафесіяналаў "Кольская верфь" на МВМС-2026 прэзентавала алюмініевы БЭК на падводных крылах грузападымальнасцю 1 300 кг. Апарат здольны развіваць хуткасць да 48 вузлоў (89 км/г). Досыць перспектыўны для ВМФ выраб.У сектары новых марскіх робататэхнічных комплексаў прыцягвае ўвагу таксама аўтаномны падводны бязлюдны апарат ММТ-300, здольны дзейнічаць на глыбінях да 300 м. "Старэйшы брат" ММТ-3000, які не прэзентаваны ў Кранштаце, можа вырашаць задачы "інспектавання" на глыбінях да 3 км. Зразумела, гэта няпоўны спісак надводных і падводных баявых робатаў МВМС-2026. І серыйны падводны робат "Клавесин-1РЭ" зусім не сышоў у цень (прызначаны для вывучэння донных аб’ектаў на глыбінях да 6 км – аўтаномна ці ў рэжыме карэкцыі па гідраакустычнай сувязі).Трэба мець на ўвазе: многія значныя дасягненні расійскага ВПК на выставах не "засвечваюць". МВМС-2026 – "вяршыня айсберга", і ўсё ж дае ўяўленне аб магутнасці прыкладной навукі, калектываў КБ і карабельнай галіны РФ. Дазваляе ацаніць рэагаванне дзяржавы на выклікі часу. Будаўніцтва новага, высокатэхналагічнага ВМФ працягваецца дынамічна. Серыя ўніверсальных атамных ледаколаў – стратэгічны крок да круглагадовай навігацыі па Паўночным марскім шляху і ўмацавання арктычных рубяжоў Расіі. На сёння ў страі ўжо чатыры атамныя ледаколы серыі 22220, ідзе будаўніцтва пятага.МВМС-2026 паказвае: расійскі ВПК адаптаваўся да шматгадовых санкцый Захаду, захаваў лідзіруючыя пазіцыі ў свеце ў галіне высокатэхналагічных распрацовак, стабільна нарошчвае аб’ёмы вытворчасці сучасных баявых караблёў. Якія неабходныя для надзейнай абароны 38 000 км марскіх меж РФ і нацыянальных інтарэсаў у Сусветным акіяне.Падпісвайцеся на канал ваеннага аглядальніка Аляксандра Храленкі на MAX і ў TelegramХочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260605/rasya-pratsyagne-budavats-ledakoly--tankery-1107872169.html
расія
кранштат
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/06/0b/1108012652_0:0:1654:1242_1920x0_80_0_0_aa006bb06cdbc148d6f87b8197126eb4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выстава, флот, узбраенні, карабель, мвмс "флот-2026", бяспека, расія, кранштат, у свеце
выстава, флот, узбраенні, карабель, мвмс "флот-2026", бяспека, расія, кранштат, у свеце
МВМС-2026: чым "грозить мы будем шведу" і іншым праціўнікам Расіі
11:57 11.06.2026 (абноўлена: 12:16 11.06.2026) Расійскі ВПК адаптаваўся да шматгадовых санкцый Захаду і захаваў лідзіруючыя пазіцыі ў свеце ў галіне высокатэхналагічных распрацовак, адзначае ваенны аглядальнік Sputnik Аляксандр Храленка.
Міжнародны ваенна-марскі салон у Кранштаце даказвае: расійскі абаронна-прамысловы комплекс адаптаваўся да шматгадовых санкцый Захаду, захаваў сусветнае тэхналагічнае лідарства, і ўпэўнена нарошчвае аб’ёмы вытворчасці – з улікам патрабаванняў СВА.
Міжнародны ваенна-марскі салон "Флот-2026" праходзіць 10 – 14 чэрвеня як галоўная падзея года для расійскай ваенна-марской галіны. На пляцоўцы больш за 8 000 кв. м прэзентаваны распрацоўкі 220 кампаній: караблі, БПЛА, комплексы ўзбраення, сувязі і кіравання, марскія робататэхнічныя комплексы, сродкі касмічнага назірання, ІТ-тэхналогіі, новыя матэрыялы. Выстава традыцыйна прыцягвае вялікую ўвагу расійскіх і замежных удзельнікаў.
Узоры ваенна марской тэхнікі дэманструюць Беларусь, Расія, Кітай, Індыя. У Кранштаце працуюць 27 замежных дэлегацый (Абхазія, Азербайджан, Алжыр, В’етнам, Гвінея, Джыбуці, Егіпет, Казахстан, Камерун, Катар, Конга, Марока, Мазамбік, М’янма, Намібія, Нігерыя, ААЭ, Пакістан, Шры-Ланка).
Запомнілася высокая прафесійная актыўнасць дэлегацый Азербайджана і Казахстана. Прычым азербайджанскія прадстаўнікі ВМС цікавіліся і надводнымі караблямі, і малапамернымі падводнымі лодкамі расійскай вытворчасці. Няхай, Каспійскае мора драбнавата для падводнага флоту, у сапраўднага марака няма лёгкіх шляхоў.
На пляцоўцы МВМС актыўна працавалі памочнік прэзідэнта РФ і старшыня Марской калегіі Мікалай Патрушаў, галоўком ВМФ Расіі Аляксандр Маісееў, губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў. Менавіта гэтыя людзі сёння акумуліруюць у абароннай сферы дзяржзаказ, інтэлектуальны патэнцыял усёй навукова-вытворчай супольнасці.
Стэнды гігантаў расійскага ВПК даюць уяўленне, наколькі значны ўклад у абараназдольнасць Аб’яднанай суднабудаўнічай кампаніі (АСК), "Ростеха", Крылоўскага дзяржаўнага навуковага цэнтра, канцэрна СПА "Алмаз-Антей", карпарацыі "Тактическое ракетное вооружение", сумеснага расійска-індыйскага прадпрыемства BrahMos Aerospace.
Трыяда звышгукавых крылатых ракет BrahMos, якая дэманструецца на МВМС у Кранштаце, застаецца жывым сімвалам расійска-індыйскага стратэгічнага партнёрства. Паспяхова распрацоўваецца гіпергукавая ракета BrahMos-2, якая будзе разганяцца да 7 махаў. Спытаў у дырэктара BrahMos, ці хутка выдатная звышгукавая ракета пераадолее гіпергук? Правін Патхак стрымана адказаў: праз 5 – 6 гадоў. А я мяркую, раней – неспакойны час патрабуе паскарэння.
ВМФ Расіі ўстойліва і дынамічна развіваецца на аснове дзяржпраграм, новых тэхналогій і магутнай навукова-вытворчай базы. Пацвярджэнне таму – 19 надводных і тры падводныя баявыя караблі, перададзеныя флоту ў 2025-м. У планах бягучага года – перадача ВМФ пятай шматмэтавай субмарыны праекта 885М "Пермь" і спуск на ваду шостага корпуса гэтага ж праекта (ПЛА "Ульяновск). Расійскі ВМФ у 2026-м атрымае тры малыя ракетныя караблі праекта 22800 "Каракурт". Амурскі суднабудаўнічы завод спусціць на ваду карвет "Грозный" праекта 20380. На "Северной верфи" 14 мая закладзены дзявяты ракетны фрэгат далёкай марской зоны серыі 22350 – "Адмирал Громов". Умацоўваецца марскі складальнік ядзернай трыяды, расце серыйная вытворчасць малых ракетных караблёў і шматмэтавых марскіх дронаў.
БЭК-прарыў і іншыя прыярытэты
Кожны МВМС мае свае асаблівасці, у 2026 годзе расійскі Тэхнічны савет па развіцці марскіх беспілотных сістэм арганізаваў асобную (спецыяльную) экспазіцыю перспектыўных распрацовак беспілотных сістэм (БЭК), якія ўжываюцца ў інтарэсах ВМФ – для паскоранага ўкаранення, і паспяховага рашэння задач
СВА. Вялікая лінейка базавых рабатызаваных платформ (безэкіпажных катэраў) дэманструе тэхналагічную гатоўнасць да жорсткай унутрыгаліновай канкурэнцыі і да баявога выкарыстання.
Сярод БЭК-сабратаў (па прызначэнні) вылучаецца памерамі і хуткасцю найноўшы катэр "Бриз" (прэзентаваны ўпершыню) з дызельным рухавіком. Даўжыня – 7 м, шырыня – 2,5 м. Хуткасць – да 45 вузлоў (83 км/г). Далёкасць – да 500 км. Здольны працаваць у рэжымах дыстанцыйнага і аўтаномнага кіравання, карэкціраваць маршрут пры ўзнікненні перашкод, перадаваць аператару даныя ў рэжыме рэальнага часу, вяртацца на зыходную пазіцыю. Паспяхова выпрабаваны ва ўмовах Арктыкі.
Безэкіпажны катэр "Оркан" – аналагічная базавая платформа для рабатызаваных комплексаў рознага прызначэння. Даўжыня корпуса – 5,5 м, шырыня – 1,7 м. Хуткасць – да 40 вузлоў (74 км/г). Далёкасць ходу – 600 км. БЭК-6 і іншыя "браты па прызначэнні" маюць падобныя характарыстыкі. Сярэдняя грузападымальнасць безэкіпажных катэраў – 500 кг.
Вядомая фірма ZALA паслядоўна пашырае лінейку сваіх беспілотных сістэм – для ўсіх асяроддзяў баявога ўжывання, і ўпершыню прэзентавала безэкіпажныя шматфункцыянальныя катэры "КАМА". Аўтаномнасць дасягае 12 гадзін, хуткасць – 12 вузлоў (больш за 22 км/г), далёкасць – 700 км. Карысная нагрузка – 600 кг. Прадугледжаны цеплавізійныя камеры і аўтаматычнае вяртанне пры страце сувязі.
Вядомая ў асяроддзі прафесіяналаў "Кольская верфь" на МВМС-2026 прэзентавала алюмініевы БЭК на падводных крылах грузападымальнасцю 1 300 кг. Апарат здольны развіваць хуткасць да 48 вузлоў (89 км/г). Досыць перспектыўны для ВМФ выраб.
У сектары новых марскіх робататэхнічных комплексаў прыцягвае ўвагу таксама аўтаномны падводны бязлюдны апарат ММТ-300, здольны дзейнічаць на глыбінях да 300 м. "Старэйшы брат" ММТ-3000, які не прэзентаваны ў Кранштаце, можа вырашаць задачы "інспектавання" на глыбінях да 3 км. Зразумела, гэта няпоўны спісак надводных і падводных баявых робатаў МВМС-2026. І серыйны падводны робат "Клавесин-1РЭ" зусім не сышоў у цень (прызначаны для вывучэння донных аб’ектаў на глыбінях да 6 км – аўтаномна ці ў рэжыме карэкцыі па гідраакустычнай сувязі).
Трэба мець на ўвазе: многія значныя дасягненні расійскага ВПК на выставах не "засвечваюць". МВМС-2026 – "вяршыня айсберга", і ўсё ж дае ўяўленне аб магутнасці прыкладной навукі, калектываў КБ і карабельнай галіны РФ. Дазваляе ацаніць рэагаванне дзяржавы на выклікі часу. Будаўніцтва новага, высокатэхналагічнага ВМФ працягваецца дынамічна. Серыя ўніверсальных атамных ледаколаў – стратэгічны крок да круглагадовай навігацыі па Паўночным марскім шляху і ўмацавання арктычных рубяжоў Расіі. На сёння ў страі ўжо чатыры атамныя ледаколы серыі 22220, ідзе будаўніцтва пятага.
МВМС-2026 паказвае: расійскі ВПК адаптаваўся да шматгадовых санкцый Захаду, захаваў лідзіруючыя пазіцыі ў свеце ў галіне высокатэхналагічных распрацовак, стабільна нарошчвае аб’ёмы вытворчасці сучасных баявых караблёў. Якія неабходныя для надзейнай абароны 38 000 км марскіх меж РФ і нацыянальных інтарэсаў у Сусветным акіяне.
Падпісвайцеся на канал ваеннага аглядальніка Аляксандра Храленкі на MAX і ў Telegram Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"