Лукашэнка дасць інтэрв’ю тэлеканалу Al Arabiya

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиПрезидент Беларуси Александр Лукашенко
Президент Беларуси Александр Лукашенко - Sputnik Беларусь, 1920, 12.06.2026
Падпісацца
Тэлеканал Al Arabiya English лічыцца адным з самых уплывовых вяшчальнікаў Блізкага Усходу, ён даступны ў больш як 150 краінах.
МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка дасць інтэрв’ю тэлеканалу Al Arabiya English, аб гэтым паведаміў Telegram-канал "Пул Першага".
"У Палацы Незалежнасці – здымачная група тэлеканала Al Arabiya English, аднаго з самых уплывовых вяшчальнікаў Блізкага Усходу", - гаворыцца ў паведамленні.
Як удакладнілі ў Telegram-канале, блізкім да прэс-службы кіраўніка дзяржавы, чакаецца размова аб глабальнай палітыцы, рэгіянальнай і сусветнай бяспецы, а таксама аб месцы Беларусі ў свеце, які імкліва змяняецца.
Інтэрв’ю праводзіць журналіст і тэлевядучая Мелінда Нусіфора, у партфоліа якой аўстралійская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя (ABC), CNN і TRT World.
Яна брала інтэрв’ю ў наследнага прынца Саудаўскай Аравіі, міністраў абароны Пакістана, Бельгіі і Латвіі, а таксама былых прэм’ер-міністраў Ізраіля.
Адзначаецца, што тэлеканал Al Arabiya English даступны ў больш як 150 краінах, яго аўдыторыя складае больш за 110 млн чалавек. Яго вяшчанне ажыццяўляецца кругласутачна.
Беларускі лідар ужо даваў інтэрв’ю гэтаму тэлеканалу больш за 20 гадоў таму – у снежні 2004 года.
Тады падчас размовы журналіста Al Arabiya з Лукашэнкам былі закрануты пытанні, якія датычацца ўнутранай і знешняй палітыкі Беларусі, будаўніцтва Саюзнай дзяржавы і перспектыў узаемаадносін з арабскімі дзяржавамі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі тэлеканалу RT – поўная версія - Sputnik Беларусь, 1920, 20.04.2026
Відэа
Інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі тэлеканалу RT – поўная версія
Стужка навiн
0