https://bel.sputnik.by/20260612/lukashenka-zsha-zatsyagvayuts-kanflkt-z-ranam-1108076394.html
Лукашэнка: ЗША зацягваюць канфлікт з Іранам
Лукашэнка: ЗША зацягваюць канфлікт з Іранам
Sputnik Беларусь
Сваю думку наконт блізкаўсходняга канфлікту прэзідэнт Беларусі выказаў у інтэрв’ю тэлеканалу Al Arabiya. 12.06.2026, Sputnik Беларусь
2026-06-12T20:15+0300
2026-06-12T20:15+0300
2026-06-12T20:16+0300
канфлікт на блізкім усходзе
іран
зша
ізраіль
узброены канфлікт
перагаворы
навіны
інтэрв'ю
аляксандр лукашэнка
al arabiya
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/14/1105440006_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_301c7c033eddfed389758dc20d14ad92.jpg
МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Злучаныя Штаты Амерыкі зацягваюць канфлікт з Іранам і ім варта было б дзейнічаць хутчэй, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлеканалу Al Arabiya.Фрагмент інтэрв’ю апублікаваў у пятніцу блізкі да прэс-службы беларускага лідара Telegram-канал "Пул Першага".Адказваючы на адпаведнае пытанне тэлевядучай Al Arabiya Мелінды Нусіфора, Лукашэнка падкрэсліў, што ў канфлікце з Іранам шмат залежыць не ад ісламскай рэспублікі, а ад Вашынгтона.Пры гэтым ён дадаў, што дзейнічаць у напрамку завяршэння канфлікту павінны хутчэй менавіта ЗША, "і менш павінна быць вакол гэтага размоў" з боку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і яго саветнікаў.Лукашэнка таксама звярнуў увагу на тое, што, у адрозненне ад украінскага, канфлікт на Блізкім Усходзе істотна ўплывае на ўсю сусветную эканоміку.Закранаючы перагаворы па яго ўрэгуляванні, беларускі лідар адзначыў, што "мы не бачым з вамі глыбіні", а там "пад гэтым "покрывам" могуць быць розныя тэндэнцыі"."І улічваючы, што ў ЗША часам раніцай кажуць адно, увечары – іншае, тут цяжка зразумець, што адбываецца на самай справе", - сказаў Лукашэнка.Разам з тым ён выказаў упэўненасць у тым, што аб’ектыўныя абставіны падштурхоўваюць уцягнутыя бакі – ЗША, Ізраіль і Іран – да таго, каб гэты канфлікт быў завершаны.Тэлеканал Al Arabiya English даступны ў больш як 150 краінах. Яго вяшчанне ажыццяўляецца кругласутачна.Беларускі лідар ужо даваў інтэрв’ю гэтаму тэлеканалу, гэта было больш за 20 гадоў таму – у снежні 2004 года.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260612/zhurnalst-al-arabiya-ntervyu-z-lukashenkam-vyydze-bez-mantazhu-1108073186.html
іран
зша
ізраіль
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/14/1105440006_257:0:2988:2048_1920x0_80_0_0_9f1c1132c88111a08eb89884e942244d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
іран, зша, ізраіль, узброены канфлікт, перагаворы, навіны , інтэрв'ю, аляксандр лукашэнка, al arabiya, палітыка, бяспека, беларусь, у беларусі, у свеце
іран, зша, ізраіль, узброены канфлікт, перагаворы, навіны , інтэрв'ю, аляксандр лукашэнка, al arabiya, палітыка, бяспека, беларусь, у беларусі, у свеце
Лукашэнка: ЗША зацягваюць канфлікт з Іранам
20:15 12.06.2026 (абноўлена: 20:16 12.06.2026) Сваю думку наконт блізкаўсходняга канфлікту прэзідэнт Беларусі выказаў у інтэрв’ю тэлеканалу Al Arabiya.
МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Злучаныя Штаты Амерыкі зацягваюць канфлікт з Іранам і ім варта было б дзейнічаць хутчэй, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлеканалу Al Arabiya.
Фрагмент інтэрв’ю апублікаваў у пятніцу блізкі да прэс-службы беларускага лідара Telegram-канал "Пул Першага".
Адказваючы на адпаведнае пытанне тэлевядучай Al Arabiya Мелінды Нусіфора, Лукашэнка падкрэсліў, што ў канфлікце з Іранам шмат залежыць не ад ісламскай рэспублікі, а ад Вашынгтона.
"Справа не ў Іране. Іран проста часам рэагуе на дзеянні Злучаных Штатаў Амерыкі, якія перш за ўсё зацягваюць гэты канфлікт. Іранцы дзейнічаюць проста: "Калі вы так сябе паводзіце, мы таксама будзем сябе паводзіць такім чынам", - сказаў прэзідэнт Беларусі.
Пры гэтым ён дадаў, што дзейнічаць у напрамку завяршэння канфлікту павінны хутчэй менавіта ЗША, "і менш павінна быць вакол гэтага размоў" з боку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і яго саветнікаў.
"Павінен быць рух. У гэтым выпадку шмат залежыць не ад Ірана, а ад ЗША. Аб’ектыўна на Іран уздзейнічаюць усе яго саюзнікі. І, перш за ўсё, Расія, Кітай. Яны проста падштурхоўваюць Іран да таго, каб была заключана, як Трамп кажа, здзелка, каб дыпламатычным шляхам спыніць гэты канфлікт", - адзначыў прэзідэнт Беларусі.
Лукашэнка таксама звярнуў увагу на тое, што, у адрозненне ад украінскага, канфлікт на Блізкім Усходзе істотна ўплывае на ўсю сусветную эканоміку.
Закранаючы перагаворы па яго ўрэгуляванні, беларускі лідар адзначыў, што "мы не бачым з вамі глыбіні", а там "пад гэтым "покрывам" могуць быць розныя тэндэнцыі".
"І улічваючы, што ў ЗША часам раніцай кажуць адно, увечары – іншае, тут цяжка зразумець, што адбываецца на самай справе", - сказаў Лукашэнка.
Разам з тым ён выказаў упэўненасць у тым, што аб’ектыўныя абставіны падштурхоўваюць уцягнутыя бакі – ЗША, Ізраіль і Іран – да таго, каб гэты канфлікт быў завершаны.
Тэлеканал Al Arabiya English даступны ў больш як 150 краінах. Яго вяшчанне ажыццяўляецца кругласутачна.
Беларускі лідар ужо даваў інтэрв’ю гэтаму тэлеканалу, гэта было больш за 20 гадоў таму – у снежні 2004 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"