Морские пехотинцы группировки войск Восток на направлении Гуляйполе в зоне СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Выстава з арыгінальнымі палотнамі Рубо адкрылася ў Севастопалі – відэа

Падпісацца
Арыгінальныя фрагменты панарамы рускага мастака Франца Рубо "Оборона Севастополя 1854-1855" паказалі ў Севастопалі. Глядзіце на відэа, як выглядае выстава.
Копія палатна амаль цалкам згарэла падчас атакі ўкраінскіх дронаў па музеі, напярэдадні ж былі выстаўлены сапраўдныя часткі гістарычнай карціны – "Атака" і "Левее Юферова".
"Для калектыву музея гэта было вельмі цяжка, таму што супрацоўнікі са слязамі на вачах прыходзілі ў пажар, спрабавалі выратаваць тое, што магчыма выратаваць", - распавяла намеснік дырэктара па развіцці Музея абароны Севастопаля Альбіна Цішчанка.
Губернатар Севастопаля Міхаіл Разважаеў ужо паведаміў, што кінатэатр "Украина", які з’яўляецца культурна-выставачным цэнтрам Музея абароны Севастопаля, будзе перайменаваны.
"З сённяшняга дня гэтага надпісу ўжо на фасадзе не будзе. У прынцыпе зразумела, што такія рэчы не даруюцца, гэта таксама будзе пэўным сімвалізмам у адказ", - сказаў Разважаеў.
Ён адзначыў, што магчыма кінатэатр набудзе ранейшую назву (першапачаткова ён называўся "Центральный". - Sputnik), або прапануюць жыхарам горада выбраць яму новую.
У ноч на сераду ўкраінскія ваенныя нанеслі ўдар па музеі ў Севастопалі, узнік пажар, якому пасля быў прысвоены чацвёрты ранг.
Панарама "Оборона Севастополя" з’яўляецца самым папулярным аб’ектам музея-запаведніка, прысвечанага гераічнай абароне і вызваленню Севастопаля.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0