https://bel.sputnik.by/20260614/kalya-82-tys-pershaklasnka-syaduts-za-party--novym-navuchalnym-godze-1108059245.html
Каля 82 тыс першакласнікаў сядуць за парты ў новым навучальным годзе
Каля 82 тыс першакласнікаў сядуць за парты ў новым навучальным годзе
Sputnik Беларусь
Пераважнае права на залічэнне маюць дзеці, якія пражываюць у мікрараёне, замацаваным за школай. 14.06.2026, Sputnik Беларусь
2026-06-14T10:37+0300
2026-06-14T10:37+0300
2026-06-14T10:37+0300
школа
школьнікі
адукацыя
грамадства
навіны
беларусь
у беларусі
міністэрства адукацыі рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102500/60/1025006052_0:115:3110:1864_1920x0_80_0_0_6e8811318d85002ceae18543f47b03ae.jpg
МІНСК, 14 чэр – Sputnik. Каля 82 тыс першакласнікаў пойдуць у школу ў новым навучальным годзе, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі Беларусі.Як адзначылі ў ведамстве, прыём дакументаў у першыя класы стартаваў з 12 чэрвеня."Каля 82 тыс першакласнікаў сядуць за парты беларускіх школ у новым навучальным годзе", - гаворыцца ў паведамленні ў Telegram-канале Мінадукацыі.Пры гэтым працэдура прыёму дакументаў застаецца нязменнай і максімальна "празрыстай і зразумелай" для грамадзян, адзначылі ў ведамстве.Згодна з устаноўленымі правіламі, ўстановы адукацыі пачалі прымаць заявы ад бацькоў, чые дзеці пражываюць на замацаваных за школамі тэрыторыях абслугоўвання (мікрараёнах).Раней у міністэрстве ўдакладнілі парадак залічэння: яно праводзіцца ў межах устаноўленых кантрольных лічбаў прыёму. У першы клас прымаюцца дзеці, якім на пачатак навучальнага года споўнілася шэсць гадоў. Па рашэнні бацькоў дзіця можа пачаць навучанне і ў больш старэйшым узросце.Таксама ў ведамстве адзначылі, што пераважнае права на залічэнне маюць дзеці, якія жывуць у замацаваным за школай мікрараёне. Ім могуць адмовіць толькі пры поўнай адсутнасці вольных месцаў. Пры наяўнасці месцаў адукацыйныя ўстановы маюць права залічваць і дзяцей з іншых мікрараёнаў.Загады аб залічэнні будуць выдадзены не пазней за 31 жніўня.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260611/sto-bala-na-tst-pa-ruskay--belaruskay-movakh-atrymal-88-chalavek-1108037161.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102500/60/1025006052_379:0:3110:2048_1920x0_80_0_0_cf97c877c65eab1d4ea8a2a7237a4a9d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
школа, школьнікі, адукацыя, грамадства, навіны , беларусь, у беларусі, міністэрства адукацыі рб
школа, школьнікі, адукацыя, грамадства, навіны , беларусь, у беларусі, міністэрства адукацыі рб
Каля 82 тыс першакласнікаў сядуць за парты ў новым навучальным годзе
Пераважнае права на залічэнне маюць дзеці, якія пражываюць у мікрараёне, замацаваным за школай.
МІНСК, 14 чэр – Sputnik. Каля 82 тыс першакласнікаў пойдуць у школу ў новым навучальным годзе, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі Беларусі.
Як адзначылі ў ведамстве, прыём дакументаў у першыя класы стартаваў з 12 чэрвеня.
"Каля 82 тыс першакласнікаў сядуць за парты беларускіх школ у новым навучальным годзе", - гаворыцца ў паведамленні ў Telegram-канале Мінадукацыі.
Пры гэтым працэдура прыёму дакументаў застаецца нязменнай і максімальна "празрыстай і зразумелай" для грамадзян, адзначылі ў ведамстве.
Згодна з устаноўленымі правіламі, ўстановы адукацыі пачалі прымаць заявы ад бацькоў, чые дзеці пражываюць на замацаваных за школамі тэрыторыях абслугоўвання (мікрараёнах).
Раней у міністэрстве ўдакладнілі парадак залічэння: яно праводзіцца ў межах устаноўленых кантрольных лічбаў прыёму. У першы клас прымаюцца дзеці, якім на пачатак навучальнага года споўнілася шэсць гадоў. Па рашэнні бацькоў дзіця можа пачаць навучанне і ў больш старэйшым узросце.
Таксама ў ведамстве адзначылі, што пераважнае права на залічэнне маюць дзеці, якія жывуць у замацаваным за школай мікрараёне. Ім могуць адмовіць толькі пры поўнай адсутнасці вольных месцаў. Пры наяўнасці месцаў адукацыйныя ўстановы маюць права залічваць і дзяцей з іншых мікрараёнаў.
Загады аб залічэнні будуць выдадзены не пазней за 31 жніўня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"