https://bel.sputnik.by/20260615/laro-maskva--mnsk-u-2026-m-pravyal-10-randa-kansultatsyy-pamzh-mzs-1108126389.html
Лаўроў: Масква і Мінск у 2026-м правялі 10 раўндаў кансультацый паміж МЗС
Лаўроў: Масква і Мінск у 2026-м правялі 10 раўндаў кансультацый паміж МЗС
Sputnik Беларусь
Расійскім міністр замежных спраў сустрэўся з беларускім калегам і абмеркаваў з ім шэраг пытанняў, сярод якіх Саюзная дзяржава, міжнародная палітыка, сітуацыя... 15.06.2026, Sputnik Беларусь
2026-06-15T14:54+0300
2026-06-15T14:54+0300
2026-06-15T14:54+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
сяргей лаўроў
мзс рф
мзс беларусі
максім рыжанкоў
палітыка
навіны
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/02/06/1104094859_0:66:1280:786_1920x0_80_0_0_4608337cd88626cc5b8951e4451d26b3.jpg
МІНСК, 15 чэр – Sputnik. Дзесяць раўндаў кансультацый паміж МЗС Расіі і Беларусі праведзена за паўгода на ўзроўні намеснікаў міністраў і дырэктараў падраздзяленняў, паведаміў журналістам кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў па выніках сустрэчы з беларускім калегам Максімам Рыжанковым."І яшчэ да канца года адбудзецца прыкладна столькі ж", - дадаў Лаўроў.Ён таксама растлумачыў, што з беларускім калегам на сустрэчы ў панядзелак абмяркоўвалася знешнепалітычнае суправаджэнне інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве і ўмацаванне пазіцый на міжнароднай арэне. Лаўроў падкрэсліў, што была дадзена высокая ацэнка рэалізацыі праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі.Ідзе таксама работа па падрыхтоўцы новай такой праграмы на наступныя тры гады. Яе разгледзяць сёлета восенню на сумеснай калегіі ў Мінску.Акрамя таго, бакі дамовіліся нарошчваць узаемадзеянне ў рамках ААН і іншых інтэграцыйных аб’яднанняў, у тым ліку ШАС, АДКБ і ЕАЭС. Саюзнікі таксама будуць спалучаць намаганні ў БРІКС, дзе Беларусь мае статус краіны-партнёра.Не абышлі міністры бокам і сітуацыю вакол Ірана."Разлічваем, што абнадзейлівыя заявы, якія гучалі сёння з раніцы з Вашынгтона, і з Тэгерана, з Пакістана як краіны, якая пасрэднічае на перагаворах, што гэтыя абнадзейлівыя заявы матэрыялізуюцца", - сказаў Лаўроў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260615/pres-kanferentsyya-larova-pa-vynkakh-peragavora-z-ryzhankovym--translyatsyya-1108123906.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/02/06/1104094859_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_1efbcbe5049d3d41849b9a8c5d1acd7e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, сяргей лаўроў, мзс рф, мзс беларусі, максім рыжанкоў, палітыка, навіны , беларусь, у беларусі
саюзная дзяржава, сяргей лаўроў, мзс рф, мзс беларусі, максім рыжанкоў, палітыка, навіны , беларусь, у беларусі
Лаўроў: Масква і Мінск у 2026-м правялі 10 раўндаў кансультацый паміж МЗС
Расійскім міністр замежных спраў сустрэўся з беларускім калегам і абмеркаваў з ім шэраг пытанняў, сярод якіх Саюзная дзяржава, міжнародная палітыка, сітуацыя вакол Ірана.
МІНСК, 15 чэр – Sputnik. Дзесяць раўндаў кансультацый паміж МЗС Расіі і Беларусі праведзена за паўгода на ўзроўні намеснікаў міністраў і дырэктараў падраздзяленняў, паведаміў журналістам кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў па выніках сустрэчы з беларускім калегам Максімам Рыжанковым.
"І яшчэ да канца года адбудзецца прыкладна столькі ж", - дадаў Лаўроў.
Ён таксама растлумачыў, што з беларускім калегам на сустрэчы ў панядзелак абмяркоўвалася знешнепалітычнае суправаджэнне інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве і ўмацаванне пазіцый на міжнароднай арэне. Лаўроў падкрэсліў, што была дадзена высокая ацэнка рэалізацыі праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі.
Ідзе таксама работа па падрыхтоўцы новай такой праграмы на наступныя тры гады. Яе разгледзяць сёлета восенню на сумеснай калегіі ў Мінску.
Акрамя таго, бакі дамовіліся нарошчваць узаемадзеянне ў рамках ААН і іншых інтэграцыйных аб’яднанняў, у тым ліку ШАС, АДКБ і ЕАЭС. Саюзнікі таксама будуць спалучаць намаганні ў БРІКС, дзе Беларусь мае статус краіны-партнёра.
Не абышлі міністры бокам і сітуацыю вакол Ірана.
"Разлічваем, што абнадзейлівыя заявы, якія гучалі сёння з раніцы з Вашынгтона, і з Тэгерана, з Пакістана як краіны, якая пасрэднічае на перагаворах, што гэтыя абнадзейлівыя заявы матэрыялізуюцца", - сказаў Лаўроў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"