Боевая подготовка штурмовых подразделений бригады Волки в ЛНР - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка: НАТА "вельмі небяспечна" ўмешвацца ў працэсы ва Украіне

© AP / Geert Vanden WijngaertФлагі краін-удзельніц НАТА і эмблема альянсу перад штаб-кватэрай НАТА ў Бруселі
Флагі краін-удзельніц НАТА і эмблема альянсу перад штаб-кватэрай НАТА ў Бруселі - Sputnik Беларусь, 1920, 15.06.2026
Падпісацца
Беларускі лідар у інтэрв’ю тэлеканалу Al Arabiy адзначыў, што калі Паўночнаатлантычны альянс умяшаецца ў канфлікт ва Украіне, гэта можа скончыцца ядзерным канфліктам, як мінімум – загіне ўся Еўропа.
МІНСК, 15 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлеканалу Al Arabiya заявіў, што не думае, што НАТА "заварвае кашу" ва Украіне, паколькі ўмяшанне альянсу можа ўвянчацца ядзерным канфліктам, што невыгадна нікому.
"Я не скажу, што НАТА заварвае гэтую кашу. НАТА зараз умешвацца ў гэтыя працэсы ва Украіне вельмі небяспечна, нельга. Могуць справакаваць не проста эскалацыю – могуць справакаваць ядзерны канфлікт", - сказаў Лукашэнка, падкрэсліўшы, што ў выніку можа загінуць уся Еўропа, а то і ўся планета.
Паводле яго слоў, гэта невыгадна нікому, нават Штатам, якія "за акіянам".
"Таму я не думаю, што НАТА занадта, будучы зацікаўленым у гэтым канфлікце, заварвае гэтую кашу", - дадаў прэзідэнт Беларусі.
Разам з тым ён адзначыў, што на Захадзе, і найперш у ваенных, ёсць жаданне "паваяваць".
"Некаторыя краіны сябе паводзяць неадэкватна. Такія, як нашы суседзі (дзяржавы-суседзі Беларусі)", - падкрэсліў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, там спадзяюцца на тое, што калі вайна пачнецца з РФ і Беларуссю, то ваяваць нібыта будуць немцы, французы або амерыканцы, а яны "ў другім эшалоне будуць ісці".
"Так не будзе. Амерыканцы не дурні, заходнікі таксама. Яны любяць, і вы гэта заўважылі, паваяваць чужымі рукамі і здалёку. А здалёку не пераможаш", - сказаў беларускі лідар.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ядзерны выбух, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 15.06.2026
Лукашэнка заявіў, што ён – прыхільнік усеагульнага ядзернага раззбраення
Стужка навiн
0