https://bel.sputnik.by/20260615/lukashenka-nedapushchalna-kab-vayna-ukrany-z-rf-peraknulasya-na-belarus-1108141801.html
Лукашэнка: недапушчальна, каб вайна Украіны з РФ перакінулася на Беларусь
Лукашэнка: недапушчальна, каб вайна Украіны з РФ перакінулася на Беларусь
Sputnik Беларусь
Кіраўнік беларускай дзяржавы звярнуў увагу на тое, што рэспубліка ўжо нацярпелася ў сваёй гісторыі. 15.06.2026, Sputnik Беларусь
2026-06-15T22:36+0300
2026-06-15T22:36+0300
2026-06-15T22:36+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
аляксандр лукашэнка
інтэрв'ю
al arabiya
украіна
спецаперацыя
расія
беларусь
у беларусі
уладзімір пуцін
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/1e/1105701666_0:0:3100:1745_1920x0_80_0_0_c2a8ec6c6423c01dda2fd03119fe2882.jpg
МІНСК, 15 чэр – Sputnik. Абсалютна недапушчальна, каб канфлікт Украіны з Расіяй перакінуўся на тэрыторыю рэспублікі, заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу Al Arabiya беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка.Ён адзначыў, што неаднаразова абмяркоўваў з расійскім лідарам Уладзіміра Пуціным тэму недапушчальнасці перакідвання канфлікту на тэрыторыю Беларусі.Паводле яго слоў, прэзідэнт РФ сказаў, што ўступленне рэспублікі ў нейкай якасці ў канфлікт – непрымальна.Кіраўнік беларускай дзяржавы ўдакладніў, што краіна можа аказацца вельмі ўразлівай у ваенных адносінах."Беларусь ва ўкраінскіх ваенных як на далоні. Мы выдатна разумеем, што нашы асноўныя аб’екты жыццезабеспячэння – вытворчыя і лагістычныя – апынуцца пад ударам. Як яны (украінскі бок. - Sputnik) заявілі, у іх ужо 500 такіх цэлей на тэрыторыі Беларусі намечана", - удакладніў Лукашэнка.Ён дадаў, што беларускі народ не прымае войнаў, бо за сваю гісторыю нацярпеўся.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў выпадку ўступлення рэспублікі ў вайну моцна павялічылася б працягласць лініі фронту."Мы з расіянамі пры цяперашнім ходзе вайны не зможам забяспечыць абарону гэтага ўчастка", - сказаў Лукашэнка.Таксама ён не выключыў і тое, што дзяржавы Паўночнаатлантычнага альянсу, якія падтрымліваюць Кіеў, маглі б увесці сваіх ваенных. Паводле слоў Лукашэнкі, у такім выпадку вайна набыла б новую якасць – канфлікт Беларусі і РФ супраць НАТА.Важна ўлічваць і тое, што роднасныя сувязі беларусаў і ўкраінцаў цесна пераплецены, утварылася шмат сямей.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260615/lukashenka-ab-stuatsy--svetse-khatse-by-byts-aptymstam-1108139914.html
украіна
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/1e/1105701666_185:0:2916:2048_1920x0_80_0_0_5282896353da364415d581fe050ad199.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, інтэрв'ю, al arabiya, украіна, спецаперацыя, расія, беларусь, у беларусі, уладзімір пуцін, палітыка, бяспека, навіны
аляксандр лукашэнка, інтэрв'ю, al arabiya, украіна, спецаперацыя, расія, беларусь, у беларусі, уладзімір пуцін, палітыка, бяспека, навіны
Лукашэнка: недапушчальна, каб вайна Украіны з РФ перакінулася на Беларусь
Кіраўнік беларускай дзяржавы звярнуў увагу на тое, што рэспубліка ўжо нацярпелася ў сваёй гісторыі.
МІНСК, 15 чэр – Sputnik. Абсалютна недапушчальна, каб канфлікт Украіны з Расіяй перакінуўся на тэрыторыю рэспублікі, заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу Al Arabiya беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка.
Ён адзначыў, што неаднаразова абмяркоўваў з расійскім лідарам Уладзіміра Пуціным тэму недапушчальнасці перакідвання канфлікту на тэрыторыю Беларусі.
"Мы шмат разоў гаварылі аб тым, што абсалютна недапушчальна, каб вайна Украіны з Расіяй перакінулася на тэрыторыю Беларусі. Па розных прычынах", - сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, прэзідэнт РФ сказаў, што ўступленне рэспублікі ў нейкай якасці ў канфлікт – непрымальна.
Кіраўнік беларускай дзяржавы ўдакладніў, што краіна можа аказацца вельмі ўразлівай у ваенных адносінах.
"Беларусь ва ўкраінскіх ваенных як на далоні. Мы выдатна разумеем, што нашы асноўныя аб’екты жыццезабеспячэння – вытворчыя і лагістычныя – апынуцца пад ударам. Як яны (украінскі бок. - Sputnik) заявілі, у іх ужо 500 такіх цэлей на тэрыторыі Беларусі намечана", - удакладніў Лукашэнка.
Ён дадаў, што беларускі народ не прымае войнаў, бо за сваю гісторыю нацярпеўся.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў выпадку ўступлення рэспублікі ў вайну моцна павялічылася б працягласць лініі фронту.
"Мы з расіянамі пры цяперашнім ходзе вайны не зможам забяспечыць абарону гэтага ўчастка", - сказаў Лукашэнка.
Таксама ён не выключыў і тое, што дзяржавы Паўночнаатлантычнага альянсу, якія падтрымліваюць Кіеў, маглі б увесці сваіх ваенных. Паводле слоў Лукашэнкі, у такім выпадку вайна набыла б новую якасць – канфлікт Беларусі і РФ супраць НАТА.
Важна ўлічваць і тое, што роднасныя сувязі беларусаў і ўкраінцаў цесна пераплецены, утварылася шмат сямей.
"Украінцы да нас прыходзілі праз мяжу, беларусы ва Украіну свабодна ездзілі. У свой час і я ва Украіну ездзіў. Нават мае карані недзе паміж Чарнігавам і Кіевам закапаныя – маіх продкаў. І мы што, павінны гэта ўсё адкінуць у бок, забыць і пачаць ваяваць? Не", - дадаў прэзідэнт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"