https://bel.sputnik.by/20260616/vybary--dzyarzhdumu-proyduts-20-verasnya-1108166229.html
Выбары ў Дзярждуму пройдуць 20 верасня
Выбары ў Дзярждуму пройдуць 20 верасня
Sputnik Беларусь
У Дзярждуму будуць выбраны 450 дэпутатаў: 225 у аднамандатных выбарчых акругах і 225 – па федэральнай выбарчай акрузе. 16.06.2026, Sputnik Беларусь
2026-06-16T16:26+0300
2026-06-16T16:26+0300
2026-06-16T16:26+0300
дзярждума рф
расія
грамадства
палітыка
выбары
парламенцкія выбары
навіны
цвк
эла памфілава
уладзімір пуцін
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104297/39/1042973973_0:40:3338:1918_1920x0_80_0_0_8bd492dcad729600216261e9ddf01c3d.jpg
МІНСК, 16 чэр – Sputnik. Выбары дэпутатаў Дзяржаўнай думы дяевятага склікання пройдуць 20 верасня, указ аб гэтым падпісаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.Дакумент размешчаны на партале афіцыйных прававых актаў.Указ набыў моц з дня афіцыйнага апублікавання, гэта значыць з 16 чэрвеня.Раней расійскі лідар назваў будучыя выбары найважнейшай унутрыпалітычнай падзеяй краіны.Старт падрыхтоўкі да выбараўУ Думу будуць выбірацца 450 дэпутатаў: 225 у аднамандатных выбарчых акругах і 225 па федэральнай выбарчай акрузе.Палітычныя партыі павінны правесці перадвыбарныя з'езды па вылучэнні кандыдатаў на выбары дэпутатаў да 11 ліпеня ўключна, а не пазней за 12 ліпеня падаць спіскі кандыдатаў для запэўнення ў ЦВК.Пасля гэтага рушыць услед этап выбарчай кампаніі, звязаны з рэгістрацыяй кандыдатаў і спіскаў кандыдатаў.Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Расіі Эла Памфілава ў аўторак аб’явіла аб старце падрыхтоўкі да правядзення выбараў.Адзіны дзень галасаванняАДГ пройдзе ў Расіі сёлета 20 верасня.Акрамя выбараў дэпутатаў у Дзярждуму, амаль у чатырох дзясятках рэгіёнаў будуць выбіраць дэпутатаў мясцовага ўзроўню. Адначасова пройдуць і выбары кіраўнікоў 10 суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. У трох выпадках іх будуць выбіраць мясцовыя заканадаўчыя органы, а ў сямі – радавыя выбаршчыкі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260427/karpenka-belarusy-pershynyu-zmoguts-uzyats-udzel-u-vybarakh-u-ras-1106545087.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104297/39/1042973973_129:0:2860:2048_1920x0_80_0_0_d3b3fb8ccd0c5c1f239af02053ddbe4f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзярждума рф, расія, грамадства, палітыка, выбары, парламенцкія выбары, навіны , цвк, эла памфілава, уладзімір пуцін
дзярждума рф, расія, грамадства, палітыка, выбары, парламенцкія выбары, навіны , цвк, эла памфілава, уладзімір пуцін
Выбары ў Дзярждуму пройдуць 20 верасня
У Дзярждуму будуць выбраны 450 дэпутатаў: 225 у аднамандатных выбарчых акругах і 225 – па федэральнай выбарчай акрузе.
МІНСК, 16 чэр – Sputnik. Выбары дэпутатаў Дзяржаўнай думы дяевятага склікання пройдуць 20 верасня, указ аб гэтым падпісаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Дакумент размешчаны на партале афіцыйных прававых актаў.
"Прызначыць выбары дэпутатаў Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі новага склікання на 20 верасня 2026 года", - гаворыцца ў тэксце.
Указ набыў моц з дня афіцыйнага апублікавання, гэта значыць з 16 чэрвеня.
Раней расійскі лідар назваў будучыя выбары найважнейшай унутрыпалітычнай падзеяй краіны.
Старт падрыхтоўкі да выбараў
У Думу будуць выбірацца 450 дэпутатаў: 225 у аднамандатных выбарчых акругах і 225 па федэральнай выбарчай акрузе.
Палітычныя партыі павінны правесці перадвыбарныя з'езды па вылучэнні кандыдатаў на выбары дэпутатаў да 11 ліпеня ўключна, а не пазней за 12 ліпеня падаць спіскі кандыдатаў для запэўнення ў ЦВК.
Пасля гэтага рушыць услед этап выбарчай кампаніі, звязаны з рэгістрацыяй кандыдатаў і спіскаў кандыдатаў.
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Расіі Эла Памфілава ў аўторак аб’явіла аб старце падрыхтоўкі да правядзення выбараў.
АДГ пройдзе ў Расіі сёлета 20 верасня.
Акрамя выбараў дэпутатаў у Дзярждуму, амаль у чатырох дзясятках рэгіёнаў будуць выбіраць дэпутатаў мясцовага ўзроўню. Адначасова пройдуць і выбары кіраўнікоў 10 суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. У трох выпадках іх будуць выбіраць мясцовыя заканадаўчыя органы, а ў сямі – радавыя выбаршчыкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"