https://bel.sputnik.by/20260617/aleynka-dzyatsey-z-rechytsy--gelendzhyk-vezl-pa-nebyaspechnym-marshrutse-1108216896.html
Алейнікаў: дзяцей з Рэчыцы ў Геленджык везлі па небяспечным маршруце
Алейнікаў: дзяцей з Рэчыцы ў Геленджык везлі па небяспечным маршруце
Sputnik Беларусь
Паездка на чарнаморскае ўзбярэжжа была арганізавана ў прыватным парадку сіламі бацькоў і трэнераў спартыўнай школы, зазначыў намеснік старшыні Гомельскага... 17.06.2026, Sputnik Беларусь
2026-06-17T22:36+0300
2026-06-17T22:36+0300
2026-06-17T22:36+0300
атака усу на аўтобус з дзецьмі з беларусі
навіны
бранская вобласць
спецаперацыя
гомельская вобласць
бяспека
грамадства
дроны
беспілотнікі
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/06/11/1108201691_0:328:1920:1408_1920x0_80_0_0_583a6fa0c2c9fedfd93679820c3563f9.jpg
МІНСК, 17 чэр – Sputnik. Маршрут перавозкі дзяцей з Рэчыцкага раёна ў Геленджык аўтобусам, які атакаваў беспілотнік УСУ, праходзіў па небяспечным маршруце, "практычна ў прыфрантавой зоне", заявіў намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў у эфіры тэлеканала "Першы інфармацыйны".Ён расказаў, што група была сфарміравана на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы №2 Рэчыцкага раёна для аздараўлення і правядзення трэніровачных збораў па футболе.Па словах Алейнікава, ініцыятарамі паездкі выступілі бацькі і трэнеры. Пры гэтым прадстаўнік аблвыканкама звярнуў увагу на выбраны маршрут руху.Ён удакладніў, што для ажыццяўлення паездкі была заключаны дагавор з недзяржаўнымі перавозчыкамі ІП і ПУП, зарэгістраванымі ў Рэчыцкім і Калінкавіцкім раёнах.Атака УСУ на аўтобус з беларусаміУ сераду раніцай аўтобус з дзецьмі з Беларусі, які рухаўся ў Геленджык, падвергся атацы ўкраінскага беспілотніка на трасе А-240 у Бранскай вобласці.У выніку сем чалавек шпіталізаваны ў розныя бальніцы Бранскага рэгіёна, у тым ліку пяцёра дзяцей.Для аказання дапамогі пацярпелым з Беларусі ў Бранскую вобласць выехалі тры брыгады медыкаў у суправаджэнні ДАІ і МНС.Часова выконваючы абавязкі губернатара Бранскай вобласці Ягор Кавальчук наведаў у бальніцы пацярпелых і адзначыў, што прагнозы медыкаў спрыяльныя.Па факце атакі УСУ на аўтобус з беларусамі следчыя органы Беларусі і Расіі распачалі крымінальныя справы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260617/mats-yunykh-futbalsta-z-rechytsy-chakaem-kh-dadomu-1108214914.html
бранская вобласць
гомельская вобласць
расія
украіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/06/11/1108201691_0:0:1920:1440_1920x0_80_0_0_8fd570dd11ac1356280f494d8064ee3c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , бранская вобласць, спецаперацыя, гомельская вобласць, бяспека, грамадства, дроны, беспілотнікі, расія, украіна, беларусь, у беларусі, тэрарызм, дзеці
навіны , бранская вобласць, спецаперацыя, гомельская вобласць, бяспека, грамадства, дроны, беспілотнікі, расія, украіна, беларусь, у беларусі, тэрарызм, дзеці
Алейнікаў: дзяцей з Рэчыцы ў Геленджык везлі па небяспечным маршруце
Паездка на чарнаморскае ўзбярэжжа была арганізавана ў прыватным парадку сіламі бацькоў і трэнераў спартыўнай школы, зазначыў намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама.
МІНСК, 17 чэр – Sputnik. Маршрут перавозкі дзяцей з Рэчыцкага раёна ў Геленджык аўтобусам, які атакаваў беспілотнік УСУ, праходзіў па небяспечным маршруце, "практычна ў прыфрантавой зоне", заявіў намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў у эфіры тэлеканала "Першы інфармацыйны".
Ён расказаў, што група была сфарміравана на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы №2 Рэчыцкага раёна для аздараўлення і правядзення трэніровачных збораў па футболе.
Па словах Алейнікава, ініцыятарамі паездкі выступілі бацькі і трэнеры. Пры гэтым прадстаўнік аблвыканкама звярнуў увагу на выбраны маршрут руху.
"Ажыццяўлялася перавозка грамадзян у колькасці 88 чалавек па маршруце Рэчыца-Геленджык. Пры гэтым (...) перавозчыкамі быў выбраны небяспечны маршрут практычна ў прыфрантавой зоне", - падкрэсліў Алейнікаў.
Ён удакладніў, што для ажыццяўлення паездкі была заключаны дагавор з недзяржаўнымі перавозчыкамі ІП і ПУП, зарэгістраванымі ў Рэчыцкім і Калінкавіцкім раёнах.
Атака УСУ на аўтобус з беларусамі
У сераду раніцай аўтобус з дзецьмі з Беларусі, які рухаўся ў Геленджык, падвергся атацы ўкраінскага беспілотніка на трасе А-240 у Бранскай вобласці.
У выніку сем чалавек шпіталізаваны ў розныя бальніцы Бранскага рэгіёна, у тым ліку пяцёра дзяцей.
Для аказання дапамогі пацярпелым з Беларусі ў Бранскую вобласць выехалі тры брыгады медыкаў у суправаджэнні ДАІ і МНС.
Часова выконваючы абавязкі губернатара Бранскай вобласці Ягор Кавальчук наведаў у бальніцы пацярпелых і адзначыў, што прагнозы медыкаў спрыяльныя.
Па факце атакі УСУ на аўтобус з беларусамі следчыя органы Беларусі і Расіі распачалі крымінальныя справы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"