https://bel.sputnik.by/20260617/mzs-belarus-rashucha-asudzhae-ataku-na-atobus-z-dzetsm--branskay-voblasts-1108199842.html
МЗС Беларусі рашуча асуджае атаку на аўтобус з дзецьмі ў Бранскай вобласці
МЗС Беларусі рашуча асуджае атаку на аўтобус з дзецьмі ў Бранскай вобласці
Sputnik Беларусь
Дроны УСУ атакавалі аўтобус з дзіцячай футбольнай камандай, якія ехалі з Гомельскай вобласці ў Геленджык на адпачынак. 17.06.2026, Sputnik Беларусь
2026-06-17T15:02+0300
2026-06-17T15:02+0300
2026-06-17T17:40+0300
спецаперацыя
дзеці
мзс беларусі
навіны
гомельская вобласць
бранская вобласць
беспілотнікі
дроны
бяспека
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/1e/1045298084_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_37f222991f1e85f9c4459164abff05ac.jpg
МІНСК, 17 чэр – Sputnik. МЗС Беларусі рашуча асуджае атаку УСУ на аўтобус з беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласці, аб гэтым заявіў на брыфінгу прэс-сакратар ведамства Руслан Варанкоў, перадае карэспандэнт Sputnik.Дыпламат падкрэсліў, што знешнепалітычнае ведамства расцэньвае атаку як чарговы акт тэрарызму супраць мірнага насельніцтва.У сувязі з трагічным інцыдэнтам ён звярнуў увагу на неабходнасць няўхільнага захавання парадку арганізацыі выезду груп грамадзян, а асабліва дзяцей, на аздараўленне і адпачынак у замежную дзяржаву.МЗС Беларусі патрабуе ад украінскага боку вычарпальных тлумачэнняў.У сераду стала вядома аб тым, што беспілотнік УСУ атакаваў аўтобус з дзіцячай футбольнай камандай, якая ехала з Гомельскай вобласці ў Геленджык на адпачынак. У выніку мэтанакіраванага ўдару загінула жанчына, якая суправаджала каманду.Па даных СК Расіі, у аўтобусе знаходзілася 44 пасажыры, з іх 28 – юныя спартсмены.Як паведамілі ў Мінздароўя РФ, у выніку атакі шпіталізаваны сем пацярпелых, з іх пяцёра дзяцей. Адно дзіця знаходзіцца ў цяжкім стане, астатнія пацярпелыя – у стане сярэдняй цяжкасці.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260617/bychak-sk-belarus-zbudz-krymnalnuyu-spravu-pa-faktse-daru-usu-pa-atobuse-1108198353.html
гомельская вобласць
бранская вобласць
расія
беларусь
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/1e/1045298084_0:0:2667:2000_1920x0_80_0_0_ca3634e4c91b0b89864adde93350c536.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, дзеці, мзс беларусі, навіны , гомельская вобласць, бранская вобласць, беспілотнікі, дроны, бяспека, грамадства, тэрарызм, расія, беларусь, украіна
спецаперацыя, дзеці, мзс беларусі, навіны , гомельская вобласць, бранская вобласць, беспілотнікі, дроны, бяспека, грамадства, тэрарызм, расія, беларусь, украіна
МЗС Беларусі рашуча асуджае атаку на аўтобус з дзецьмі ў Бранскай вобласці
15:02 17.06.2026 (абноўлена: 17:40 17.06.2026) Дроны УСУ атакавалі аўтобус з дзіцячай футбольнай камандай, якія ехалі з Гомельскай вобласці ў Геленджык на адпачынак.
МІНСК, 17 чэр – Sputnik. МЗС Беларусі рашуча асуджае атаку УСУ на аўтобус з беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласці, аб гэтым заявіў на брыфінгу прэс-сакратар ведамства Руслан Варанкоў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Дыпламат падкрэсліў, што знешнепалітычнае ведамства расцэньвае атаку як чарговы акт тэрарызму супраць мірнага насельніцтва.
"Рашуча асуджаем атаку на цывільны аўтобус, які перавозіў беларускіх грамадзян, у тым ліку дзяцей, у Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі", - сказаў Варанкоў.
У сувязі з трагічным інцыдэнтам ён звярнуў увагу на неабходнасць няўхільнага захавання парадку арганізацыі выезду груп грамадзян, а асабліва дзяцей, на аздараўленне і адпачынак у замежную дзяржаву.
МЗС Беларусі патрабуе ад украінскага боку вычарпальных тлумачэнняў.
"Таксама падкрэсліваю абавязковасць безумоўнага выключэння выезду грамадзян у зоны канфлікту, баявых дзеянняў і сумежных з імі рэгіёнаў", - рэзюміраваў прэс-сакратар.
У сераду стала вядома аб тым, што беспілотнік УСУ атакаваў аўтобус з дзіцячай футбольнай камандай, якая ехала з Гомельскай вобласці ў Геленджык на адпачынак. У выніку мэтанакіраванага ўдару загінула жанчына, якая суправаджала каманду.
Па даных СК Расіі, у аўтобусе знаходзілася 44 пасажыры, з іх 28 – юныя спартсмены.
Як паведамілі ў Мінздароўя РФ, у выніку атакі шпіталізаваны сем пацярпелых, з іх пяцёра дзяцей. Адно дзіця знаходзіцца ў цяжкім стане, астатнія пацярпелыя – у стане сярэдняй цяжкасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"