https://bel.sputnik.by/20260617/vystaka-natsyyanalnaya-byaspeka-belarus-2026-adkrylasya--mnsku-1108192511.html
Выстаўка "Нацыянальная бяспека. Беларусь-2026" адкрылася ў Мінску
Выстаўка "Нацыянальная бяспека. Беларусь-2026" адкрылася ў Мінску
Sputnik Беларусь
Розныя ўзоры ўзбраення ў тым ліку расійскіх вытворцаў будуць прадэманстраваны на выставе ў беларускай сталіцы. 17.06.2026, Sputnik Беларусь
2026-06-17T12:51+0300
2026-06-17T12:51+0300
2026-06-17T12:51+0300
выстава
аляксандр вальфовіч
навіны
беларусь
у беларусі
мінск
узбраенні
бяспека
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/06/11/1108189888_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_df1cc3d89438d0d0372f27da464d6ad8.jpg
МІНСК, 17 чэр – Sputnik. Урачыстае адкрыццё выстаўкі "Нацыянальная бяспека. Беларусь-2026" адбылося ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры, перадае карэспандэнт Sputnik.На плошчах выставы прадстаўлены сучасныя распрацоўкі і гатовыя рашэнні ў галіне ахоўных сістэм, тэхнікі, узбраення, медабсталявання, амуніцыі.Сваю экспазіцыю прывезлі і расіяне. Так, можна ўбачыць боепрыпасы, якія баражуюць, і разведвальныя беспілотнікі – "Ланцет-Э", "СКАТ 350М".Сярод узораў стралковай зброі прэзентаваны аўтаматы Калашнікава АК-12 у розных мадыфікацыях, малагабарытны АМ-17, пісталет-кулямёт ППК-20, пісталеты Лебедзева (9 мм) розных мадыфікацый.Наведвальнікі змогуць убачыць і найноўшы снайперскі комплекс Specter.Аснову экспазіцыі – прадукцыя беларускай вытворчасці. Тут дэманструюцца як узоры ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, так і сродкі абароны, экіпіроўкі, тэхнічныя сродкі аховы, прадухілення аварый і тэхнагенных катастроф, праграмныя прадукты.Спецыяльная ўвага на выставе нададзена дзелавой праграме. У рамках мерапрыемстваў выставы канферэнцыі, практычныя семінары, круглыя сталы.Як адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч ва ўрачыстай прамове, правядзенне цяперашняга форуму абумоўлена не столькі навукова-тэхнічным прагрэсам, колькі з’яўленнем новых рызык, выклікаў і пагроз, якія пастаянна трансфармуюцца.Паводле слоў дзяржсакратара, эфектыўнае процідзеянне небяспекам бачыцца перш за ўсё ў паступальным удасканаленні сістэмы забеспячэння бяспекі, у канструктыўным і пастаянным дыялогу, ва ўзаемадзеянні і супрацоўніцтве."Таму правядзенне такіх форумаў, як сёння на тэрыторыі нашай краіны, з'ўляецца чарговым укладам у справу ўмацавання міру і бяспекі", - дадаў ён.Арганізатарамі форуму сталі дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі Беларусі, Кіраўніка справамі прэзідэнта Беларусі і нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа".Выстаўка завершыцца 19 чэрвеня.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260617/kantsern-kalashnikov-upershynyu-prezentava-u-belarus-bpla-kub-10me-1108190566.html
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/06/11/1108189888_74:0:1211:853_1920x0_80_0_0_7b1538ec40814134be8d0e70e086d194.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выстава, аляксандр вальфовіч, навіны , беларусь, у беларусі, мінск, узбраенні, бяспека, палітыка
выстава, аляксандр вальфовіч, навіны , беларусь, у беларусі, мінск, узбраенні, бяспека, палітыка
Выстаўка "Нацыянальная бяспека. Беларусь-2026" адкрылася ў Мінску
Розныя ўзоры ўзбраення ў тым ліку расійскіх вытворцаў будуць прадэманстраваны на выставе ў беларускай сталіцы.
МІНСК, 17 чэр – Sputnik. Урачыстае адкрыццё выстаўкі "Нацыянальная бяспека. Беларусь-2026" адбылося ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры, перадае карэспандэнт Sputnik.
На плошчах выставы прадстаўлены сучасныя распрацоўкі і гатовыя рашэнні ў галіне ахоўных сістэм, тэхнікі, узбраення, медабсталявання, амуніцыі.
Сваю экспазіцыю прывезлі і расіяне. Так, можна ўбачыць боепрыпасы, якія баражуюць, і разведвальныя беспілотнікі – "Ланцет-Э", "СКАТ 350М".
Сярод узораў стралковай зброі прэзентаваны аўтаматы Калашнікава АК-12 у розных мадыфікацыях, малагабарытны АМ-17, пісталет-кулямёт ППК-20, пісталеты Лебедзева (9 мм) розных мадыфікацый.
Наведвальнікі змогуць убачыць і найноўшы снайперскі комплекс Specter.
Аснову экспазіцыі – прадукцыя беларускай вытворчасці. Тут дэманструюцца як узоры ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, так і сродкі абароны, экіпіроўкі, тэхнічныя сродкі аховы, прадухілення аварый і тэхнагенных катастроф, праграмныя прадукты.
Спецыяльная ўвага на выставе нададзена дзелавой праграме. У рамках мерапрыемстваў выставы канферэнцыі, практычныя семінары, круглыя сталы.
Як адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч ва ўрачыстай прамове, правядзенне цяперашняга форуму абумоўлена не столькі навукова-тэхнічным прагрэсам, колькі з’яўленнем новых рызык, выклікаў і пагроз, якія пастаянна трансфармуюцца.
"Сёння мы, на жаль, з’яўляемся сведкамі таго, як міжнародная абстаноўка абвастрылася да мяжы. Выбудаваная дзесяцігоддзямі архітэктура глабальнай рэгіянальнай бяспекі, па сутнасці, развалілася", - сказаў ён.
Паводле слоў дзяржсакратара, эфектыўнае процідзеянне небяспекам бачыцца перш за ўсё ў паступальным удасканаленні сістэмы забеспячэння бяспекі, у канструктыўным і пастаянным дыялогу, ва ўзаемадзеянні і супрацоўніцтве.
"Таму правядзенне такіх форумаў, як сёння на тэрыторыі нашай краіны, з'ўляецца чарговым укладам у справу ўмацавання міру і бяспекі", - дадаў ён.
Арганізатарамі форуму сталі дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі Беларусі, Кіраўніка справамі прэзідэнта Беларусі і нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа".
Выстаўка завершыцца 19 чэрвеня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"