https://bel.sputnik.by/20260618/dapkyunas-ab-atatsy-usu-na-atobus-rastsenvaem-yae-yak-terakt-1108268090.html
Дапкюнас аб атацы УСУ на аўтобус: расцэньваем яе як тэракт
Дапкюнас аб атацы УСУ на аўтобус: расцэньваем яе як тэракт
Sputnik Беларусь
Беларускі пастаянны прадстаўнік у АБСЕ выказаўся наконт удару беспілотніка па групе дзяцей і дарослых, якая ехала на адпачынак у Геленджык. 18.06.2026, Sputnik Беларусь
2026-06-18T17:58+0300
2026-06-18T17:58+0300
2026-06-18T18:00+0300
атака усу на аўтобус з дзецьмі з беларусі
абсе
бяспека
андрэй дапкюнас
дроны
беспілотнікі
навіны
беларусь
у свеце
дзеці
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/06/1046078762_0:0:1000:563_1920x0_80_0_0_9968301ee980ad745429691df3da0d0d.jpg
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Беларускі бок чакае неадкладнага і адказнага расследавання трагедыі ў Бранскай вобласці, заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі Андрэй Дапкюнас на Штогадовай канферэнцыі АБСЕ па аглядзе праблем у галіне бяспекі ў Вене, паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі.Ён таксама нагадаў, што ў выніку ўдару дронам загінула грамадзянка Беларусі."Мы шчыра смуткуем аб загінулай", - сказаў дыпламат.Дапкюнас падкрэсліў, што Беларусь заклікае краіны АБСЕ даць прынцыповую ацэнку здарэння. Акрамя таго, як лічыць пастаянны прадстаўнік, трэба перастаць падсілкоўваць і без таго выбухованебяспечнае становішча ў рэгіёне, нашпігоўваючы яго ўзбраеннямі і правакацыйнымі заявамі.Беларускі бок прапануе пачаць выкарыстоўваць АБСЕ у адпаведнасці з тымі задачамі, для якіх арганізацыя і стваралася.Разам з гэтым Мінск пацвярджае сваю цвёрдую пазіцыю наконт найхутчэйшага мірнага дыпламатычнага ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту."Нам сумна чуць аб вашых марных надзеях на знясіленне і паражэнне Расіі, чуць абсурдныя фантазіі аб рэпарацыях і трыбуналах", - у прыватнасці падкрэсліў Дапкюнас.Ён таксама задаў шэрагу прысутных пытанне аб тым, ці сур’ёзна яны вераць у рэальнасць перамогі ў проксі-вайне над ядзернай дзяржавай."Вы проста гуляеце з запалкамі вакол бочкі з бензінам", - упэўнен дыпламат.Пастаянны прадстаўнік таксама заклікаў весці дыялог з Беларуссю непасрэдна, без умоў, шантажу і пагроз.Раней паведамлялася, што 17 чэрвеня ўкраінскі дрон ударыў па аўтобусе, у якім ехала на адпачынак група дзяцей і дарослых з Беларусі. У момант атакі аўтобус знаходзіўся ў Бранскай вобласці. У выніку ўдару загінула беларуская грамадзянка Вікторыя Гарошка. Некалькі чалавек, у тым ліку і дзеці, атрымалі раненні.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260618/mzs-atatsy-na-belaruskkh-dzyatsey-treba-dats-mzhnarodnuyu-atsenku-1108250492.html
беларусь
украіна
бранская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/06/1046078762_104:0:985:661_1920x0_80_0_0_d521837d06be54a46882e3b1244e9c21.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
абсе, бяспека, андрэй дапкюнас, дроны, беспілотнікі, навіны , беларусь, у свеце, дзеці, грамадства, палітыка, спецаперацыя, украіна, тэрарызм, бранская вобласць
абсе, бяспека, андрэй дапкюнас, дроны, беспілотнікі, навіны , беларусь, у свеце, дзеці, грамадства, палітыка, спецаперацыя, украіна, тэрарызм, бранская вобласць
Дапкюнас аб атацы УСУ на аўтобус: расцэньваем яе як тэракт
17:58 18.06.2026 (абноўлена: 18:00 18.06.2026) Беларускі пастаянны прадстаўнік у АБСЕ выказаўся наконт удару беспілотніка па групе дзяцей і дарослых, якая ехала на адпачынак у Геленджык.
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Беларускі бок чакае неадкладнага і адказнага расследавання трагедыі ў Бранскай вобласці, заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі Андрэй Дапкюнас на Штогадовай канферэнцыі АБСЕ па аглядзе праблем у галіне бяспекі ў Вене, паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі.
"Дэлегацыя Беларусі рашуча асуджае атаку на аўтобус з дзецьмі. Мы расцэньваем яе як акт тэрарызму супраць мірнага насельніцтва", - адзначыў Андрэй Дапкюнас.
Ён таксама нагадаў, што ў выніку ўдару дронам загінула грамадзянка Беларусі.
"Мы шчыра смуткуем аб загінулай", - сказаў дыпламат.
Дапкюнас падкрэсліў, што Беларусь заклікае краіны АБСЕ даць прынцыповую ацэнку здарэння. Акрамя таго, як лічыць пастаянны прадстаўнік, трэба перастаць падсілкоўваць і без таго выбухованебяспечнае становішча ў рэгіёне, нашпігоўваючы яго ўзбраеннямі і правакацыйнымі заявамі.
Беларускі бок прапануе пачаць выкарыстоўваць АБСЕ у адпаведнасці з тымі задачамі, для якіх арганізацыя і стваралася.
Разам з гэтым Мінск пацвярджае сваю цвёрдую пазіцыю наконт найхутчэйшага мірнага дыпламатычнага ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту.
"Нам сумна чуць аб вашых марных надзеях на знясіленне і паражэнне Расіі, чуць абсурдныя фантазіі аб рэпарацыях і трыбуналах", - у прыватнасці падкрэсліў Дапкюнас.
Ён таксама задаў шэрагу прысутных пытанне аб тым, ці сур’ёзна яны вераць у рэальнасць перамогі ў проксі-вайне над ядзернай дзяржавай.
"Вы проста гуляеце з запалкамі вакол бочкі з бензінам", - упэўнен дыпламат.
Пастаянны прадстаўнік таксама заклікаў весці дыялог з Беларуссю непасрэдна, без умоў, шантажу і пагроз.
"Вы нават не ўяўляеце, як шмат можна дасягнуць простай размовай, заснаванай на павазе права свайго субяседніка, нават калі і апанента, быць пачутым", - рэзюміраваў беларускі дыпламат.
Раней паведамлялася, што 17 чэрвеня ўкраінскі дрон ударыў па аўтобусе, у якім ехала на адпачынак група дзяцей і дарослых з Беларусі. У момант атакі аўтобус знаходзіўся ў Бранскай вобласці. У выніку ўдару загінула беларуская грамадзянка Вікторыя Гарошка. Некалькі чалавек, у тым ліку і дзеці, атрымалі раненні.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"