https://bel.sputnik.by/20260618/valodzn-kalektyny-zakhad--ke-vnavatyya--atatsy-na-belaruskkh-dzyatsey-1108227386.html
Валодзін: калектыўны Захад і Кіеў вінаватыя ў атацы на беларускіх дзяцей
Валодзін: калектыўны Захад і Кіеў вінаватыя ў атацы на беларускіх дзяцей
Sputnik Беларусь
У сераду УСУ беспілотнікам самалётнага тыпу атакавалі аўтобус, у якім юныя футбалісты з Беларусі ехалі на адпачынак у Геленджык праз Бранскую вобласць. 18.06.2026, Sputnik Беларусь
2026-06-18T10:25+0300
2026-06-18T10:25+0300
2026-06-18T10:25+0300
атака усу на аўтобус з дзецьмі з беларусі
спецаперацыя
навіны
вячаслаў валодзін
дзярждума рф
грамадства
бяспека
украіна
расія
беспілотнікі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/07/1099632262_0:28:1268:741_1920x0_80_0_0_35d4e9c4a3a20921c8b169659a949c04.jpg
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Калектыўны Захад, як і кіеўскі неанацысцкі рэжым, з’яўляюцца вінаватымі ў злачынстве, здзейсненым у дачыненні да беларускіх дзяцей у Бранскай вобласці, заявіў старшыня Дзярждумы Вячаслаў Валодзін.У сераду стала вядома, што беспілотнікі УСУ атакавалі пасажырскі аўтобус у Бранскай вобласці. У ім дзеці з беларускай Рэчыцы ехалі на адпачынак у Геленджык. У выніку атакі ўкраінскага дрона загінула жанчына, якая суправаджала каманду. Яна была жонкай аднаго з трэнераў, у яе засталіся двое дзяцей. Пазней высветлілася, што жанчына была цяжарная.Таксама пацярпелі яшчэ восем чалавек, з іх шасцёра дзяцей. Яны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.Валодзін адзначыў, што прадстаўнікі калектыўнага Захаду не выказалі ні слова асуджэння наконт атакі УСУ на грамадзянскі аўтобус, ні спачуванняў у адрас родных і блізкіх загінулай жанчыны.Старшыня Дзярждумы адзначыў, што пройдзе крыху часу, і ўсё тайнае стане яўным.Як раней заяўляў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў, імёны ўсіх, хто мае дачыненне да акта тэрарызму ў Бранскай вобласці, будуць устаноўлены. Яны не пазбегнуць адказнасці, падкрэсліў пасол.Ён назваў тое, што здарылася, "бесчалавечным актам тэрарызму", які быў здзейснены украінскімі баевікамі свядома і наўмысна."Яны прыцэльна ўдарылі па пасажырскім аўтобусе. Гэта проста немагчыма было не заўважыць, нельга пераблытаць з ваеннай тэхнікай. Яны выдатна разумелі, што робяць", - падкрэсліў ГрызлоўХочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260618/shok-slzy-uzaemadapamoga-yak-perazhyl-ataku-usu-belarusy-yakya-ekhal--atobuse-1108225852.html
украіна
расія
бранская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/07/1099632262_122:0:1146:768_1920x0_80_0_0_94874ae026a47ea3cf79372e8a0c6cd2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , вячаслаў валодзін, дзярждума рф, грамадства, бяспека, украіна, расія, беспілотнікі, дроны, бранская вобласць, дзеці, тэрарызм, захад
спецаперацыя, навіны , вячаслаў валодзін, дзярждума рф, грамадства, бяспека, украіна, расія, беспілотнікі, дроны, бранская вобласць, дзеці, тэрарызм, захад
Валодзін: калектыўны Захад і Кіеў вінаватыя ў атацы на беларускіх дзяцей
У сераду УСУ беспілотнікам самалётнага тыпу атакавалі аўтобус, у якім юныя футбалісты з Беларусі ехалі на адпачынак у Геленджык праз Бранскую вобласць.
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Калектыўны Захад, як і кіеўскі неанацысцкі рэжым, з’яўляюцца вінаватымі ў злачынстве, здзейсненым у дачыненні да беларускіх дзяцей у Бранскай вобласці, заявіў старшыня Дзярждумы Вячаслаў Валодзін.
У сераду стала вядома, што беспілотнікі УСУ атакавалі пасажырскі аўтобус у Бранскай вобласці. У ім дзеці з беларускай Рэчыцы ехалі на адпачынак у Геленджык. У выніку атакі ўкраінскага дрона загінула жанчына, якая суправаджала каманду. Яна была жонкай аднаго з трэнераў, у яе засталіся двое дзяцей. Пазней высветлілася, што жанчына была цяжарная.
Таксама пацярпелі яшчэ восем чалавек, з іх шасцёра дзяцей. Яны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Валодзін адзначыў, што прадстаўнікі калектыўнага Захаду не выказалі ні слова асуджэння наконт атакі УСУ на грамадзянскі аўтобус, ні спачуванняў у адрас родных і блізкіх загінулай жанчыны.
"Адказ відавочны: як і неанацысцкі рэжым Кіева, яны вінаватыя ў гэтых злачынствах", - напісаў Валодзін у сваім канале на платформе "Макс".
Старшыня Дзярждумы адзначыў, што пройдзе крыху часу, і ўсё тайнае стане яўным.
Як раней заяўляў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў, імёны ўсіх, хто мае дачыненне да акта тэрарызму ў Бранскай вобласці, будуць устаноўлены. Яны не пазбегнуць адказнасці, падкрэсліў пасол.
Ён назваў тое, што здарылася, "бесчалавечным актам тэрарызму", які быў здзейснены украінскімі баевікамі свядома і наўмысна.
"Яны прыцэльна ўдарылі па пасажырскім аўтобусе. Гэта проста немагчыма было не заўважыць, нельга пераблытаць з ваеннай тэхнікай. Яны выдатна разумелі, што робяць", - падкрэсліў Грызлоў
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"