https://bel.sputnik.by/20260619/peradacha-chastsnk-polymya-vechnaga-agnyu-prayshla--brestskay-krepasts-1108301671.html
Перадача часцінкі полымя Вечнага агню прайшла ў Брэсцкай крэпасці
Перадача часцінкі полымя Вечнага агню прайшла ў Брэсцкай крэпасці
Sputnik Беларусь
Цырымонія адбылася з удзелам дэлегацыі агітацыйнага цягніка Мінабароны Расіі "Единство в памяти. Сила в подвиге!". 19.06.2026, Sputnik Беларусь
2026-06-19T18:19+0300
2026-06-19T18:19+0300
2026-06-19T18:19+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
вялікая айчынная вайна
гісторыя
цягнік
грамадства
вечны агонь
саюзная дзяржава
бяспека
мемарыяльны комплекс "брэсцкая крэпасць-герой"
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/06/13/1108300238_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_0f8c767e192abcbd8d725b5c3ea24a70.jpg
МІНСК, 19 чэр – Sputnik. Урачыстая цырымонія перадачы часцінкі полымя Вечнага агню адбылася ў пятніцу ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой", яна прайшла ў рамках міжнароднай патрыятычнай акцыі "Адзінства ў памяці. Сіла ў подзвігу!", паведамілі ў Мінабароны Расіі.Там удакладнілі, што ў рытуале прыняла ўдзел дэлегацыя агітацыйна-прапагандысцкага цягніка Минабароны РФ.У міністэрстве падкрэслілі, што гэтае мерапрыемства стала ключавой падзеяй маршруту агітцягніка.Часцінку полымя з рук у рукі перадаў герою Расіі капітану Андрэю Салаўёву дзіця вайны Уладзімір Сёмачкін, бацька якога абараняў цытадэль і загінуў пры яе абароне.У Мінабароны паведамілі, што атрыманую часцінку Вечнага агню даставяць у Цэнтральны ваенна-патрыятычны парк культуры і адпачынку Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі "Патриот" у Падмаскоўі.Паводле інфармацыі ведамства, у Дзень памяці і смутку 22 чэрвеня ў Галоўным храме УС РФ ад гэтага агню будуць запалены лампады, таксама будзе праведзена боская літургія ў памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны.Акрамя таго, сёння ў рамках акцыі адбыўся абмен капсуламі з пасланнямі ад ветэранаў ВАВ з Беларусі і Расіі да будучых пакаленняў, паведамілі ў Мінабароны РФ.Акцыя прымеркавана да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Яна стартавала 15 чэрвеня і завершыцца 22 чэрвеня. Мэта акцыі, якая праводзіцца сумесна з Міністэрствам абароны Беларусі і ААТ "Российские железные дороги" – захаванне гістарычнай памяці і процідзеянне фальсіфікацыі гісторыі, адзначылі ў расійскім абаронным ведамстве. Таксама яна накіравана на ўмацаванне брацкіх сувязей народаў Расіі і Беларусі, дадалі там.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260619/u-maskve-spadzyayutstsa-shto-tsyagnk-pamyats-zmozha-praysts-pa-ukrane--maldove-1108300663.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/06/13/1108300238_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_e9c4b090ea3951d14354407134f544e6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вялікая айчынная вайна, гісторыя, цягнік, грамадства, вечны агонь, саюзная дзяржава, бяспека, мемарыяльны комплекс "брэсцкая крэпасць-герой", навіны
вялікая айчынная вайна, гісторыя, цягнік, грамадства, вечны агонь, саюзная дзяржава, бяспека, мемарыяльны комплекс "брэсцкая крэпасць-герой", навіны
Перадача часцінкі полымя Вечнага агню прайшла ў Брэсцкай крэпасці
Цырымонія адбылася з удзелам дэлегацыі агітацыйнага цягніка Мінабароны Расіі "Единство в памяти. Сила в подвиге!".
МІНСК, 19 чэр – Sputnik. Урачыстая цырымонія перадачы часцінкі полымя Вечнага агню адбылася ў пятніцу ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой", яна прайшла ў рамках міжнароднай патрыятычнай акцыі "Адзінства ў памяці. Сіла ў подзвігу!", паведамілі ў Мінабароны Расіі.
Там удакладнілі, што ў рытуале прыняла ўдзел дэлегацыя агітацыйна-прапагандысцкага цягніка Минабароны РФ.
У міністэрстве падкрэслілі, што гэтае мерапрыемства стала ключавой падзеяй маршруту агітцягніка.
"Ля сцен легендарнай крэпасці, якая першай прыняла на сябе самы страшны ўдар ворага, удзельнікі цырымоніі ўзялі святы агонь з мемарыяла", - сказана ў паведамленні.
Часцінку полымя з рук у рукі перадаў герою Расіі капітану Андрэю Салаўёву дзіця вайны Уладзімір Сёмачкін, бацька якога абараняў цытадэль і загінуў пры яе абароне.
У Мінабароны паведамілі, што атрыманую часцінку Вечнага агню даставяць у Цэнтральны ваенна-патрыятычны парк культуры і адпачынку Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі "Патриот" у Падмаскоўі.
Паводле інфармацыі ведамства, у Дзень памяці і смутку 22 чэрвеня ў Галоўным храме УС РФ ад гэтага агню будуць запалены лампады, таксама будзе праведзена боская літургія ў памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны.
Акрамя таго, сёння ў рамках акцыі адбыўся абмен капсуламі з пасланнямі ад ветэранаў ВАВ з Беларусі і Расіі да будучых пакаленняў, паведамілі ў Мінабароны РФ.
Акцыя прымеркавана да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Яна стартавала 15 чэрвеня і завершыцца 22 чэрвеня. Мэта акцыі, якая праводзіцца сумесна з Міністэрствам абароны Беларусі і ААТ "Российские железные дороги" – захаванне гістарычнай памяці і процідзеянне фальсіфікацыі гісторыі, адзначылі ў расійскім абаронным ведамстве. Таксама яна накіравана на ўмацаванне брацкіх сувязей народаў Расіі і Беларусі, дадалі там.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"