Разведка Расіі ацаніла шансы Украіны ўступіць у ЕС

© Sputnik / Алексей ВитвицкийФлагі Украіны і Еўрапейскага Саюза
Флагі Украіны і Еўрапейскага Саюза - Sputnik Беларусь, 1920, 19.06.2026
Падпісацца
Служба знешняй разведкі Расіі канстатавала, што еўрачыноўнікі падманваюць украінцаў наконт перспектыў еўраінтэграцыі.
МІНСК, 19 чэр – Sputnik. Еўрапейскія палітыкі і еўрачыноўнікі пры неафіцыйных кантактах прама заяўляюць, што ўваходжанне Украіны ў ЕС зараз і ў сярэднетэрміновай перспектыве цалкам выключана, паведамляе прэс-бюро Службы знешняй разведкі (СЗР) Расіі.
"Даныя, якія паступаюць у Службу, адназначна сведчаць аб тым, што перспектывы еўраінтэграцыі Украіны істотна горшыя, нават чым Малдавіі, якая не можа разлічваць на ўступленне ў ЕС, у тым ліку з-за неўрэгуляванасці прыднястроўскага канфлікту", - адзначаецца ў паведамленні.
Па даных расійскай разведкі, ёсць цэлы шэраг прычын, па якіх Украіну не возьмуць у ЕС. Сярод іх: развал эканомікі, нябачаныя маштабы карупцыі, узброены канфлікт.
"Акрамя таго, у многіх еўрапейскіх сталіцах асцерагаюцца, што еўраінтэграцыя краіны, якая будуе сваю палітыку на аснове пячорнага нацыяналізму, дасць штуршок умацаванню пазіцый праварадыкальных сіл па ўсёй Еўропе", - адзначылі ў СЗР.
Разумеючы ўсё гэта, еўрачыноўнікі маюць намер і далей ашукваць украінцаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Министр иностранных дел РФ Сергей Лавров - Sputnik Беларусь, 1920, 16.06.2026
Лаўроў: калі Украіна ўступіць у ЕС, ён проста разваліцца
Стужка навiн
0