БРЭСТ, 21 чэр – Sputnik. Новую памятную зону "Смутк" урачыста адкрылі ў паўночна-заходняй частцы Брэсцкай крэпасці ў нядзелю, перадае карэспандэнт Sputnik.У мемарыяльнай зоне "Смутак" акцэнт зроблены на памяці, якую захоўвалі пасля вайны родныя і блізкія абаронцаў Брэсцкай крэпасці.Удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Пяткевіч і дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў.Сродкі на памятную зону былі выдзелены з бюджэту Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.Пасля адкрыцця помніка для наведвальнікаў стала даступная заходняя частка цытадэлі. Яе раней выкарыстоўвалі як службовую тэрыторыю.Пяткевіч адзначыла, што гэты помнік – набат для ўсіх у свеце.Намеснік прэм’ер-міністра падкрэсліла, што хочацца, каб будучыя пакаленні пранеслі пачуццё неацэннасці міру, памяці і ўдзячнасці за тое, што мы сёння жывыя.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
брэсцкая крэпасць, помнік, гісторыя, вялікая айчынная вайна, грамадства, беларусь, у беларусі, навіны , саюзная дзяржава, сяргей глазьеў, наталля пяткевіч
брэсцкая крэпасць, помнік, гісторыя, вялікая айчынная вайна, грамадства, беларусь, у беларусі, навіны , саюзная дзяржава, сяргей глазьеў, наталля пяткевіч
Мемарыяльную зону "Смутак" адкрылі ў Брэсцкай крэпасці
Шэраг маштабных мерапрыемстваў, прымеркаваных да даты пачатку Вялікай Айчыннай вайны, праходзіць у нядзелю ў Брэсце.
БРЭСТ, 21 чэр – Sputnik. Новую памятную зону "Смутк" урачыста адкрылі ў паўночна-заходняй частцы Брэсцкай крэпасці ў нядзелю, перадае карэспандэнт Sputnik.
У мемарыяльнай зоне "Смутак" акцэнт зроблены на памяці, якую захоўвалі пасля вайны родныя і блізкія абаронцаў Брэсцкай крэпасці.
Сродкі на памятную зону былі выдзелены з бюджэту Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Пасля адкрыцця помніка для наведвальнікаў стала даступная заходняя частка цытадэлі. Яе раней выкарыстоўвалі як службовую тэрыторыю.
Пяткевіч адзначыла, што гэты помнік – набат для ўсіх у свеце.
"Каб яшчэ раз задумаліся, якой цаной даецца Перамога, якой цаной даецца вайна, якой цаной даюцца амбіцыі тых, хто правакуе ўзброеныя канфлікты. Вельмі хочацца, каб ва ўсім свеце ўбачылі зараз гэты твор мастацтва і боль усіх беларусаў", - сказала яна.
Намеснік прэм’ер-міністра падкрэсліла, што хочацца, каб будучыя пакаленні пранеслі пачуццё неацэннасці міру, памяці і ўдзячнасці за тое, што мы сёння жывыя.