Патрыярх Кірыл уручыў ордэн РПЦ віцэ-прэм’еру Наталлі Пяткевіч

© Photo : Telegram / Правительство БеларусиПатрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узнагародзіў Наталлю Пяткевіч Ордэнам Рускай праваслаўнай царквы Святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі другой ступені
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узнагародзіў Наталлю Пяткевіч Ордэнам Рускай праваслаўнай царквы Святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі другой ступені - Sputnik Беларусь, 1920, 21.06.2026
Падпісацца
Ордэнам Святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі ўзнагароджваюцца жанчыны за заслугі ў розных сферах дзейнасці.
БРЭСТ, 21 чэр – Sputnik. Патрыярх усяе Русі Кірыл уручыў віцэ-прэм’еру Беларусі Наталлі Пяткевіч ордэн Рускай праваслаўнай царквы другой ступені – Святой княгіні Вольгі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Сёння Прадстаяцель РПЦ знаходзіцца ў Брэсце, дзе раніцай узначаліў Боскую літургію ў Васкрасенскім саборы.
Пасля літургіі ён уручыў ордэн Наталлі Пяткетвіч, а Беларускай праваслаўнай царкве і Васкрасенскаму сабору – ікону Хрыста Збавіцеля, якая была напісана па патрыяршым заказе.
У сваю чаргу Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін уручыў Прадстаяцелю РПЦ факсімільнае выданне Святога Евангелля.
Ордэнам Святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі ўзнагароджваюцца жанчыны за заслугі ў розных сферах царкоўнага, дзяржаўнага і грамадскага служэння, а таксама за працу на карысць бліжніх.
Ордэн быў заснаваны ў 1988 годзе ў азнаменаванне 1000-годдзя хрышчэння Русі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў літургію ў Васкрасенскім саборы Брэста - Sputnik Беларусь, 1920, 21.06.2026
Патрыярх Кірыл узначаліў літургію ў Васкрасенскім саборы Брэста
Стужка навiн
0