Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Саюзныя парламентарыі прынялі заяву аб генацыдзе савецкага народа

© Sputnik / Т. Ананьина / Перайсці ў медыябанкНямецкія акупанты пакідаюць спалены беларускі горад
Нямецкія акупанты пакідаюць спалены беларускі горад - Sputnik Беларусь, 1920, 21.06.2026
Падпісацца
Старшыня Дзяржаўнай Думы РФ Валодзін заклікаў парламенты іншых краін далучыцца да ініцыятывы парламентарыяў Беларусі і Расіі.
БРЭСТ, 21 чэр – Sputnik. Парламенцкі сход Беларусі і Расіі прыняў заяву "Аб генацыдзе савецкага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў" на сесіі Парламенцкага сходу ў Брэсце, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Парламенцкі сход Беларусі і Расіі прызнае злачынствы нацысткі захопнікаў у дачыненні да мірнага насельніцтва ў гады ВАВ генацыдам савецкага народа", - заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Вадзім Іпатаў.
Паводле яго слоў, саюзныя парламентарыі маюць намер звярнуцца ў міжнародныя структуры, каб і ў іншых краінах былі прыняты такія заявы.
У сваю чаргу старшыня Дзярждумы Расіі Вячаслаў Валодзін падкрэсліў неабходнасць прыняцця гэтага дакумента.
"(...) мы не выпадкова прымаем заяву і звяртаемся да іншых парламентаў падтрымаць ініцыятыву. Нам гэта важна яшчэ і таму, што неанацызм паднімае галаву", - сказаў Валодзін.
Адзначаючы важнасць захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, Валодзін сказаў, што "не ўсе дзяржавы сярод сучасных абараняюць сваю памяць". Аднак, падкрэсліў ён, "адбяруць памяць, а заўтра адбяруць рэальнасць".
Валодзін заявіў, што трэба змагацца за захаванне памяці аб вялікім подзвігу савецкага народа, які перамог у вайне.
"(...) толькі ў гэтым выпадку ёсць у краіны будучыня, інакш можна краіну страціць", - рэзюміраваў старшыня Дзярждумы РФ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Флагі Украіны і Польшчы - Sputnik Беларусь, 1920, 21.06.2026
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Валодзін: Польшчы трэба вызначыцца, яна са сваім народам ці з кіеўскім рэжымам
Стужка навiн
0