Які сёння дзень: 21 чэрвеня 2026 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 21 чэрвеня 2026 года
Які сёння дзень: 21 чэрвеня 2026 года - Sputnik Беларусь, 1920, 21.06.2026
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто семдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 193 дні.
Сёння адзначаецца дзень летняга сонцастаяння. Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 21 чэрвеня

У 1663 годзе ў Мастах завяршыліся перагаворы караля і вялікага князя Яна Казіміра з вайсковай канфедэрацыяй, якой была выплачана запазычанасць у суме 19 млн злотых.

Хто нарадзіўся 21 чэрвеня

1864: Аляксандр Сержпутоўскі, беларускі этнограф і фалькларыст.
1908: Павел Шыдлоўскі, дзеяч самадзейнага мастацтва, заснавальнік Прысынкаўскага хору — старэйшага беларускага хору ў Заходняй Беларусі, кампазітар.
Таксама сёння нарадзіліся французскі філосаф-экзістэнцыяліст Жан-Поль Сартр, рускі савецкі паэт Аляксандр Твардоўскі і савецкі і расійскі музыкант, лідар рок-групы "Кино" Віктар Цой.

21 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Феадора Страцілата, заступніка праваслаўных воінаў.
У народзе святога празвалі Фёдарам Калодзежнікам. У гэты дзень асабліва шанавалі майстроў, якія будавалі калодзежы. Яны ведалі, як знайсці падземныя ключы, як збудаваць сруб і на якую глыбіню капаць калодзеж. Адпаведна, 21 чэрвеня лічылася добрым днём для будавання калодзежа.
Калі ў гэты дзень навальнічныя грамы вельмі моцныя, непагадзь будзе яшчэ некалькі дзён. Калі ж да поўдня раса не высахла, дождж не пойдзе.
Акрамя таго, сёння самая кароткая ноч у годзе. Гэты дзень атрымаў назву Летняга сонцастаяння і шырока святкаваўся не толькі ў Беларусі. Людзі палілі вогнішчы і скакалі праз іх, каб ачысціцца і знайсці сваё шчасце.
Стужка навiн
0