Відэа

Голасам Левітана. Да 85-годдзя стварэння Саўінфармбюро

Падпісацца
Савецкае інфармацыйнае бюро было створана ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, 24 чэрвеня 1941 года.
Зводкі з франтоў складаліся Генеральным штабам па матэрыялах Вярхоўнага Галоўнакамандавання і дапрацоўваліся ў апараце Упраўлення прапаганды і агітацыі ЦК ВКП(б). Затым яны паступалі ў Саўінфармбюро. Практычна ўсе зводкі перачытваў Вярхоўны галоўнакамандуючы Іосіф Сталін.
Саўінфармбюро і зводкі з франтоў нельга ўявіць без Юрыя Левітана. У гады вайны яго голас стаў сапраўдным сімвалам справядлівасці, сілы, веры ў Вялікую Перамогу. За чатыры гады Вялікай Айчыннай вайны Юрый Левітан прачытаў больш за 2 тысячы франтавых зводак, сотні спецыяльных паведамленняў. Юрый Барысавіч валодаў унікальным па тэмбры і выразнасці голасам. Яго з заміраннем слухала ўся краіна. Распавядаюць, што калі ў Сталіна пыталіся, ці хутка перамога, ён жартаўліва казаў: "Калі аб перамозе аб’явіць Левітан".
Акрамя ваенных зводак Саўінфармбюро рыхтавала матэрыялы для замежнай прэсы. Заходнія СМІ не маглі адпраўляць журналістаў на фронт у СССР, таму адзіная надзея была на савецкіх калег.
Усю гіганцкую працу ажыццяўляў аўтарскі калектыў з 80 чалавек, які складаўся з журналістаў, пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў. У літаратурную групу бюро ўваходзілі самыя вядомыя савецкія пісьменнікі. Больш за трыста артыкулаў напісаў Ілья Эрэнбург. Карэспандэнт Яўген Пятроў (адзін з аўтараў "Двенадцати стульев" і "Золотого теленка") загінуў пры выкананні задання ў 1942 годзе.
Вялікая Перамога складалася з розных элементаў. Гэта і баявыя дзеянні на франтах, і праца тылу, і партызанскі рух, і дыпламатычныя намаганні. У гэтым шэрагу інфармацыйнае "поле бою" займала належнае месца. І гэтую бітву Савецкі Саюз таксама выйграў. Сваю каласальную лепту ў Перамогу ўнеслі пісьменнікі, журналісты і дыктары, якія працавалі ў Саўінфармбюро.
Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва "Россия сегодня" з’яўляецца правапераемніцай Саўінфармбюро. У Беларусі яно працуе пад брэндам Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0