https://bel.sputnik.by/20260623/urok-pamyatayuts-ne-se-shaygu-ab-gerazatsy-natsysta-va-ukrane---erope-1108421847.html
Урокі памятаюць не ўсе: Шайгу аб гераізацыі нацыстаў ва Украіне і Еўропе
Урокі памятаюць не ўсе: Шайгу аб гераізацыі нацыстаў ва Украіне і Еўропе
Sputnik Беларусь
Расійскі народ свята захоўвае памяць аб тых, хто цаной уласнага жыцця адваяваў Перамогу і выратаваў свет ад "карычневай чумы", заявіў сакратар Савета бяспекі. 23.06.2026, Sputnik Беларусь
2026-06-23T11:06+0300
2026-06-23T11:06+0300
2026-06-23T11:06+0300
сяргей шайгу
брікс
савет бяспекі расіі
бяспека
расія
палітыка
навіны
гісторыя
вялікая айчынная вайна
другая сусветная вайна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/06/17/1108416230_0:49:3072:1777_1920x0_80_0_0_2e75773f0bab5a39542b8d6d8fda12ad.jpg
МІНСК, 23 чэр – Sputnik. Тое, што адбываецца ва Украіне і ў Еўропе, стварае глебу для развіцця экстрэмізму і гвалту, міжнароднай варожасці, заявіў сакратар Савета бяспекі Расіі Сяргей Шайгу.Гэтую заяву Шайгу зрабіў падчас выступлення на сустрэчы высокіх прадстаўнікоў дзяржаў БРІКС, якія курыруюць у сваіх краінах пытанні бяспекі.Пры гэтым ён падкрэсліў, што сітуацыя, якая склалася ва Украіне і ў еўрапейскіх краінах, дзе ёсць факт гераізацыі нацысцкіх злачынцаў, абражае памяць дзясяткаў мільёнаў ахвяр нацызму.Ён заявіў аб тым, што лічыць свяшчэнным абавязкам спыняць любыя спробы рэабілітацыі нацызму і гераізацыі нацысцкіх злачынцаў.Шайгу асабліва падкрэсліў, што расійскі народ свята захоўвае памяць аб тых, хто цаной неймаверных намаганняў, у тым ліку і цаной свайго жыцця перамог у Другой сусветнай вайне і выратаваў свет ад "карычневай чумы".Саміт высокіх прадстаўнікоў дзяржаў БРІКС, якія курыруюць пытанні бяспекі, праходзіць у Нью-Дэлі ў дні, калі споўнілася 85 гадоў з моманту вераломнага нападзення нацысцкай Германіі на Савецкі Саюз. У Расіі і Беларусі прайшлі маштабныя патрыятычныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты.Таксама дэлегацыі Масквы і Мінска пры АБСЕ выступілі з сумеснай заявай у сувязі з 85-годдзем пачатку Вялікай Айчыннай вайны і недапушчальнасцю рэабілітацыі нацызму.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260622/mnsk--maskva-asudzl-lyubyya-formy-gerazatsy-natsysta-1108405890.html
расія
украіна
еўропа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/06/17/1108416230_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_7ed32f363a2e163fed6834004df8e07d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей шайгу, брікс, савет бяспекі расіі, бяспека, расія, палітыка, навіны , гісторыя, вялікая айчынная вайна, другая сусветная вайна, у свеце, украіна, еўропа, нацызм
сяргей шайгу, брікс, савет бяспекі расіі, бяспека, расія, палітыка, навіны , гісторыя, вялікая айчынная вайна, другая сусветная вайна, у свеце, украіна, еўропа, нацызм
Урокі памятаюць не ўсе: Шайгу аб гераізацыі нацыстаў ва Украіне і Еўропе
Расійскі народ свята захоўвае памяць аб тых, хто цаной уласнага жыцця адваяваў Перамогу і выратаваў свет ад "карычневай чумы", заявіў сакратар Савета бяспекі.
МІНСК, 23 чэр – Sputnik. Тое, што адбываецца ва Украіне і ў Еўропе, стварае глебу для развіцця экстрэмізму і гвалту, міжнароднай варожасці, заявіў сакратар Савета бяспекі Расіі Сяргей Шайгу.
Гэтую заяву Шайгу зрабіў падчас выступлення на сустрэчы высокіх прадстаўнікоў дзяржаў БРІКС, якія курыруюць у сваіх краінах пытанні бяспекі.
"Урокі мінулага памятаюць не ўсе. Тое, што адбываецца сёння ва Украіне і ў цэлым у Еўропе, (…) стварае глебу для экстрэмізму, гвалту і міжнацыянальнай варожасці", - адзначыў Шайгу.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што сітуацыя, якая склалася ва Украіне і ў еўрапейскіх краінах, дзе ёсць факт гераізацыі нацысцкіх злачынцаў, абражае памяць дзясяткаў мільёнаў ахвяр нацызму.
Ён заявіў аб тым, што лічыць свяшчэнным абавязкам спыняць любыя спробы рэабілітацыі нацызму і гераізацыі нацысцкіх злачынцаў.
Шайгу асабліва падкрэсліў, што расійскі народ свята захоўвае памяць аб тых, хто цаной неймаверных намаганняў, у тым ліку і цаной свайго жыцця перамог у Другой сусветнай вайне і выратаваў свет ад "карычневай чумы".
Саміт высокіх прадстаўнікоў дзяржаў БРІКС, якія курыруюць пытанні бяспекі, праходзіць у Нью-Дэлі ў дні, калі споўнілася 85 гадоў з моманту вераломнага нападзення нацысцкай Германіі на Савецкі Саюз. У Расіі і Беларусі прайшлі маштабныя патрыятычныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты.
Таксама дэлегацыі Масквы і Мінска пры АБСЕ выступілі з сумеснай заявай у сувязі з 85-годдзем пачатку Вялікай Айчыннай вайны і недапушчальнасцю рэабілітацыі нацызму.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"