РК Искандер-М на учениях в России, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920
Ядзерная зброя ў Беларусі
25 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў аб тым, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць на тэрыторыі Беларусі тактычную ядзерную зброю. Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, як Беларусь пасля распаду СССР выводзіла ядзерную зброю, чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Ядзерны "парасон" Саюзнай дзяржавы: якім арсеналам валодае Беларусь

Падпісацца
Тактычную ядзерную зброю Расія размясціла ў Беларусі ў сярэдзіне 2023 года. Носьбітамі для ТЯЗ выступілі штурмавікі Су-25 і АТРК "Искандер-М". Крыху пазней Мінск атрымаў яшчэ больш грознае ўзбраенне.
Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка неаднаразова падкрэсліваў, што беларусы не жадаюць вайны, але на любую правакацыю супраць рэспублікі адказ будзе жорсткім і рашучым.
Беларусь валодае аператыўна-тактычным комплексам "Искандер-М", яго можна выкарыстоўваць для паражэння цэлей у глыбіні аператыўнага пастраення войск на далёкасці да 500 км.
Акрамя таго, беларускія лётчыкі Су-25 прайшлі падрыхтоўку ў Расіі на самалётах-штурмавіках, здольных несці ядзерныя зарады.
Верагодней за ўсё, гаворка ідзе пра свабоднападаючыя бомбы. Радыус выкарыстання з баявой нагрузкай дзве тоны складае каля 400 км ля зямлі і 700 км на вышыні.
Таксама на тэрыторыі рэспублікі размешчаны расійскі комплекс "Орешник". Ён здольны паражаць цэлі на адлегласці да 5 000 км, можа забяспечвацца як звычайнай, так і спецыяльнай баявой часткай, выконваць пускі з любога месца маршруту баявога патрулявання. Яго ракеты з’яўляюцца гіпергукавымі, іх немагчыма збіць ніводнай з існуючых сістэм супрацьракетнай абароны.
У снежні 2025-га Лукашэнка паведаміў, што "Орешник" знаходзіцца ў краіне і заступае на баявое дзяжурства.
Вяртанне ядзернай зброі ў рэспубліку не парушае дагавор аб яе нераспаўсюджванні, бо РФ пакідае за сабой кантроль над боегалоўкамі. Таксама расійскія спецыялісты займаюцца іх абслугоўваннем.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0