https://bel.sputnik.by/20260625/forum-regna-belarus--ras-adkryvaetstsa-snnya--mnsku-1108476311.html
Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адкрываецца сёння ў Мінску
Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адкрываецца сёння ў Мінску
Sputnik Беларусь
Прадстаўнічую расійскую дэлегацыю на XIII беларуска-расійскім форуме традыцыйна ўзначаліць старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка. 25.06.2026, Sputnik Беларусь
2026-06-25T09:17+0300
2026-06-25T09:17+0300
2026-06-25T09:17+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
у беларусі
валянціна мацвіенка
наталля качанава
палітыка
эканоміка
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/01/1094998886_208:490:2977:2048_1920x0_80_0_0_00cac9645c19aabeec6ee8237e31db4c.jpg
МІНСК, 25 чэр – Sputnik. Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Мінску і Мінскай вобласці з 25 па 26 чэрвеня, паведамілі ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.Верхнія палаты беларускага і расійскага парламентаў з’яўляюцца арганізатарамі Форуму рэгіёнаў, які ў гэтым годзе праводзіцца 13-ы раз, заўсёды ў гэтым мерапрыемстве бяруць удзел старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу РФ.Як паведамілі Sputnik у арганізацыйным камітэце форуму, у першы дзень у Мінску і ў Мінскай вобласці на розных пляцоўках будуць працаваць 10 профільных секцый. Тэматыка секцый самая розная – прававое забеспячэнне харчовай бяспекі Саюзнай дзяржавы, ахова здароўя, культура, бізнес, прамысловасць і аграрны сектар Саюзнай дзяржавы.Шэраг пасяджэнняў профільных секцый, у якіх прымуць удзел дэлегацыі дзвюх краін, будуць трансліравацца ў рэжыме анлайн на розных пляцоўках. У форуме традыцыйна прымуць удзел і губернатары расійскіх рэгіёнаў.Саюзны таварАсноўным днём правядзення форуму стане пятніца, 26 чэрвеня. Мерапрыемствы гэтага дня пачнуцца з цырымоніі ўручэння знака "Тавар Саюзнай дзяржавы". Цэнтральнай пляцоўкай гэтага дня выбраны Мінскі міжнародны выставачны цэнтр. Тут пройдзе сустрэча спікераў верхніх палат парламентаў Наталлі Качанавай і Валянціны Мацвіенка з кіраўнікамі мясцовых органаў улады дзвюх краін, а ў 12:30 пачнецца пленарнае пасяджэнне форуму.Таксама запланавана правядзенне ў абноўленым фармаце выстаўкі-кірмашу з акцэнтам на рэгіёны Беларусі і Расіі, што будзе садзейнічаць больш эфектыўнай прэзентацыі гандлёва-эканамічнага патэнцыялу і пашырыць магчымасці для бізнес-колаў дзвюх краін.Колькасць удзельнікаў XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі перавысіць 1,5 тыс чалавек з абодвух бакоўАдкрыты дзень для ўсіх жадаючых на выставе пройдзе ў суботу (27 чэрвеня) з 11:00 да 18:00. Уваход будзе бясплатны, пусцяць дадатковы грамадскі транспарт.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260623/vystava-krmash-forumu-regna-belarus--ras-adbudzetstsa--mnsku-1108422181.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/01/1094998886_304:0:3035:2048_1920x0_80_0_0_c3b7dc37cf5528637362ec7dd17dd6e0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, валянціна мацвіенка, наталля качанава, палітыка, эканоміка, грамадства, навіны
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, валянціна мацвіенка, наталля качанава, палітыка, эканоміка, грамадства, навіны
Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адкрываецца сёння ў Мінску
Прадстаўнічую расійскую дэлегацыю на XIII беларуска-расійскім форуме традыцыйна ўзначаліць старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка.
МІНСК, 25 чэр – Sputnik. Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Мінску і Мінскай вобласці з 25 па 26 чэрвеня, паведамілі ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.
Верхнія палаты беларускага і расійскага парламентаў з’яўляюцца арганізатарамі Форуму рэгіёнаў, які ў гэтым годзе праводзіцца 13-ы раз, заўсёды ў гэтым мерапрыемстве бяруць удзел старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу РФ.
Як паведамілі Sputnik у арганізацыйным камітэце форуму, у першы дзень у Мінску і ў Мінскай вобласці на розных пляцоўках будуць працаваць 10 профільных секцый. Тэматыка секцый самая розная – прававое забеспячэнне харчовай бяспекі Саюзнай дзяржавы, ахова здароўя, культура, бізнес, прамысловасць і аграрны сектар Саюзнай дзяржавы.
Шэраг пасяджэнняў профільных секцый, у якіх прымуць удзел дэлегацыі дзвюх краін, будуць трансліравацца ў рэжыме анлайн на розных пляцоўках. У форуме традыцыйна прымуць удзел і губернатары расійскіх рэгіёнаў.
Асноўным днём правядзення форуму стане пятніца, 26 чэрвеня. Мерапрыемствы гэтага дня пачнуцца з цырымоніі ўручэння знака "Тавар Саюзнай дзяржавы". Цэнтральнай пляцоўкай гэтага дня выбраны Мінскі міжнародны выставачны цэнтр. Тут пройдзе сустрэча спікераў верхніх палат парламентаў Наталлі Качанавай і Валянціны Мацвіенка з кіраўнікамі мясцовых органаў улады дзвюх краін, а ў 12:30 пачнецца пленарнае пасяджэнне форуму.
Таксама запланавана правядзенне ў абноўленым фармаце выстаўкі-кірмашу з акцэнтам на рэгіёны Беларусі і Расіі, што будзе садзейнічаць больш эфектыўнай прэзентацыі гандлёва-эканамічнага патэнцыялу і пашырыць магчымасці для бізнес-колаў дзвюх краін.
Колькасць удзельнікаў XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі перавысіць 1,5 тыс чалавек з абодвух бакоў
Адкрыты дзень для ўсіх жадаючых на выставе пройдзе ў суботу (27 чэрвеня) з 11:00 да 18:00. Уваход будзе бясплатны, пусцяць дадатковы грамадскі транспарт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"