Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Губернатар Маскоўскай вобласці: мы вельмі шануем адносіны з Беларуссю

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкАндрэй Вераб'ёў, губернатар Маскоўскай вобласці
Андрэй Вераб'ёў, губернатар Маскоўскай вобласці - Sputnik Беларусь, 1920, 25.06.2026
Падпісацца
На сустрэчы губернатара расійскага рэгіёна з прэзідэнтам Беларусі размова ішла аб супрацоўніцтве ў розных сферах, асабліва – у ахове здароўя і адукацыі.
МІНСК, 25 чэр – Sputnik. Маскоўская вобласць Расіі зацікаўлена ў развіцці адносін з Беларуссю па розных напрамках, заявіў губернатар гэтага рэгіёна РФ Андрэй Вераб’ёў журналістам пасля сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Мы вельмі шануем адносіны з Беларуссю, з камандай, з якой мы працуем", - сказаў губернатар Маскоўскай вобласці.
Паводле яго слоў, на сустрэчы з беларускім лідарам размова ішла супрацоўніцтве ў такой важнай сферы, як ахова здароўя.
"Усё, што датычыцца педыятрыі, сучасных метадаў лячэння дзяцей, гэта вялікія кансіліумы, вялікія канферэнцыі, якія сумесна праводзяцца з расійскімі ўрачамі. Гэты напрамак мы (Беларусь і Маскоўская вобласць. - Sputnik) будзем развіваць", - сказаў губернатар.
Другая тэма, якая абмяркоўвалася з Лукашэнкам, – усё, што тычыцца адукацыі.
"Нашы дзеці адзін з адным знаёмяцца, могуць абменьвацца сваімі кантактамі, сваімі ведамі. У нас агульная гісторыя, і Брэст асаблівае месца займае ў жыцці Расіі і Беларусі. Шмат нашых дзяцей, нашых дзяцей ездзяць у Брэст, гэта святое месца", - сказаў Вераб’ёў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 25.06.2026
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Лукашэнка прызнаўся, што перажывае за Маскоўскую вобласць
Стужка навiн
0