https://bel.sputnik.by/20260626/fsb-zatrymala-admna-setkavay-supolnasts-prykhlnka-teraryzmu-1108546525.html
ФСБ затрымала адміна сеткавай супольнасці прыхільнікаў тэрарызму
ФСБ затрымала адміна сеткавай супольнасці прыхільнікаў тэрарызму
Sputnik Беларусь
Падлетак навучаў аднагодкаў у РФ тактыцы тэрактаў, масавых забойстваў, у тым ліку ў школах, фінансавалі злачынную дзейнасць украінскія спецслужбы. 26.06.2026, Sputnik Беларусь
2026-06-26T11:41+0300
2026-06-26T11:41+0300
2026-06-26T11:41+0300
спецаперацыя
навіны
фсб
дзеці
тэрарызм
грамадства
бяспека
ск рф
расія
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1d/1090663903_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_36a31d503e95471cfaf2b11823eab1fe.jpg
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Непаўналетні адміністратар найбуйнейшай міжнароднай сеткавай супольнасці прыхільнікаў тэрарызму затрыманы ў Дагестане, паведамілі ў ФСБ РФ.Падлетка затрымалі ва ўзаемадзеянні з МУС і СК Расіі. Па даных ФСБ, ён датычны да арганізацыі тэрактаў у некалькіх расійскіх рэгіёнах.У ведамстве дадалі, што затрыманы ўсе выканаўцы. Таксама паведамляецца, затрыманы адмін навучаў аднагодкаў у РФ тактыцы тэрактаў, масавых забойстваў. Завербаваным радыкалам ён даваў сродкі тэрору, а таксама інструкцыі па вырабе самаробных выбуховых прыстасаванняў і канспірацыі. У гэтай дзейнасці ўдзельнічалі не менш чым трое грамадзян Украіны, адзначылі ў ФСБ.Тэрарыстычная сеткаАфіцыйны прадстаўнік СК РФ Святлана Пятрэнка паведаміла, што фігурант вербаваў падлеткаў для здзяйснення масавых забойстваў у расійскіх школах і лжывага мініравання аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры.Па словах Пятрэнкі, на допыце падлетак пацвердзіў следчаму, што датычны да арганізацыі замаху на навучэнцаў Дамадзедаўскай СШ, які быў прадухілены. Акрамя таго, затрыманы адмін распавёў пра іншыя падобныя злачынствы ў Санкт-Пецярбургу, Арэнбургу, Краснаярску, Ліпецку, Калузе, а таксама на тэрыторыі Маскоўскай вобласці, Стаўрапольскага краю і Бураціі.Прадстаўнік СК дадала, што куратарамі з Украіны таксама былі прафінансаваны падпалы аўтамабіляў і рассыланне паведамленняў аб ілжывым мініраванні. На працягу 2025-2026 гадоў члены тэрарыстычнай сеткі падпалілі больш за 20 грамадзянскіх аўто хрысціянскай царквы, рассылалі паведамленні аб ілжывых мініраваннях устаноў адукацыі і сацыяльных аб’ектаў у розных гарадах ЗША і Еўропе.Затрыманы прызнаўся, што адзін з удзельнікаў супольнасці ў студзені бягучага года організаваў пяць падпалаў у амерыканскім горадзе Форт-Уорд (штат Тэхас), у лютым саўдзельнікі ўчынілі два падпалы і эвакуацыю школ у Каліфорніі, у сакавіку – падпалы ў Германіі і Італіі.Акрамя таго, падлетак расказаў, што яны займаліся ілжывым мініраваннем з 2023 года. Паводле яго слоў, саўдзельнікі аказаліся датычнымі да эвакуацыі ўсіх школ, якая прайшла ў Тэхасе, а таксама больш як да 100 выпадкаў эвакуацыі школ у РФ і іншых краінах СНД.У ходзе аперацыі ФСБ устаноўлены саўдзельнікі адміна сеткавай тэрарыстычнай супольнасці з РФ, ЗША і Еўропы. Эпізоды іх злачыннай дзейнасці дакументуюцца. У падлетка канфіскаваны архіў перапісак з саўдзельнікамі, фотаздымкі і відэа падрыхтоўкі і выканання тэрарыстычных акцый.У СК удакладнілі, што затрыманы адміністраваў інфармацыйныя рэсурсы, якія прапагандавалі тэрарыстычную ідэалогію. Іх аўдыторыя перавышала 200 тыс падпісчыкаў, у тым ліку каля 5 тыс з іх былі актыўнымі ўдзельнікамі гэтых суполак.На відэа, апублікаваным ФСБ, падлетак кажа, што хацеў прызнання сваёй тэрарыстычнай арганізацыі, "каб праславіцца".Затрыманаму прад’яўлена абвінавачанне ў планаванні забойства школьнікаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260625/agent-keva-rykhtava-terakt-u-budynku-suda--maryupal-1108499755.html
расія
украіна
дагестан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1d/1090663903_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_86d2062830aabf92783eea1fb46fb371.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , фсб, дзеці, тэрарызм, грамадства, бяспека, ск рф, расія, украіна, у свеце, дагестан
спецаперацыя, навіны , фсб, дзеці, тэрарызм, грамадства, бяспека, ск рф, расія, украіна, у свеце, дагестан
ФСБ затрымала адміна сеткавай супольнасці прыхільнікаў тэрарызму
Падлетак навучаў аднагодкаў у РФ тактыцы тэрактаў, масавых забойстваў, у тым ліку ў школах, фінансавалі злачынную дзейнасць украінскія спецслужбы.
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Непаўналетні адміністратар найбуйнейшай міжнароднай сеткавай супольнасці прыхільнікаў тэрарызму затрыманы ў Дагестане, паведамілі ў ФСБ РФ.
Падлетка затрымалі ва ўзаемадзеянні з МУС і СК Расіі. Па даных ФСБ, ён датычны да арганізацыі тэрактаў у некалькіх расійскіх рэгіёнах.
"Пацверджана дачыненне затрыманага да арганізацыі не менш як 15 злачынстваў тэрарыстычнай накіраванасці ў 10 рэгіёнах Расіі", - гаворыцца ў паведамленні.
У ведамстве дадалі, што затрыманы ўсе выканаўцы. Таксама паведамляецца, затрыманы адмін навучаў аднагодкаў у РФ тактыцы тэрактаў, масавых забойстваў. Завербаваным радыкалам ён даваў сродкі тэрору, а таксама інструкцыі па вырабе самаробных выбуховых прыстасаванняў і канспірацыі. У гэтай дзейнасці ўдзельнічалі не менш чым трое грамадзян Украіны, адзначылі ў ФСБ.
Афіцыйны прадстаўнік СК РФ Святлана Пятрэнка паведаміла, што фігурант вербаваў падлеткаў для здзяйснення масавых забойстваў у расійскіх школах і лжывага мініравання аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры.
Па словах Пятрэнкі, на допыце падлетак пацвердзіў следчаму, што датычны да арганізацыі замаху на навучэнцаў Дамадзедаўскай СШ, які быў прадухілены. Акрамя таго, затрыманы адмін распавёў пра іншыя падобныя злачынствы ў Санкт-Пецярбургу, Арэнбургу, Краснаярску, Ліпецку, Калузе, а таксама на тэрыторыі Маскоўскай вобласці, Стаўрапольскага краю і Бураціі.
Прадстаўнік СК дадала, што куратарамі з Украіны таксама былі прафінансаваны падпалы аўтамабіляў і рассыланне паведамленняў аб ілжывым мініраванні. На працягу 2025-2026 гадоў члены тэрарыстычнай сеткі падпалілі больш за 20 грамадзянскіх аўто хрысціянскай царквы, рассылалі паведамленні аб ілжывых мініраваннях устаноў адукацыі і сацыяльных аб’ектаў у розных гарадах ЗША і Еўропе.
Затрыманы прызнаўся, што адзін з удзельнікаў супольнасці ў студзені бягучага года організаваў пяць падпалаў у амерыканскім горадзе Форт-Уорд (штат Тэхас), у лютым саўдзельнікі ўчынілі два падпалы і эвакуацыю школ у Каліфорніі, у сакавіку – падпалы ў Германіі і Італіі.
Акрамя таго, падлетак расказаў, што яны займаліся ілжывым мініраваннем з 2023 года. Паводле яго слоў, саўдзельнікі аказаліся датычнымі да эвакуацыі ўсіх школ, якая прайшла ў Тэхасе, а таксама больш як да 100 выпадкаў эвакуацыі школ у РФ і іншых краінах СНД.
У ходзе аперацыі ФСБ устаноўлены саўдзельнікі адміна сеткавай тэрарыстычнай супольнасці з РФ, ЗША і Еўропы. Эпізоды іх злачыннай дзейнасці дакументуюцца. У падлетка канфіскаваны архіў перапісак з саўдзельнікамі, фотаздымкі і відэа падрыхтоўкі і выканання тэрарыстычных акцый.
У СК удакладнілі, што затрыманы адміністраваў інфармацыйныя рэсурсы, якія прапагандавалі тэрарыстычную ідэалогію. Іх аўдыторыя перавышала 200 тыс падпісчыкаў, у тым ліку каля 5 тыс з іх былі актыўнымі ўдзельнікамі гэтых суполак.
На відэа, апублікаваным ФСБ, падлетак кажа, што хацеў прызнання сваёй тэрарыстычнай арганізацыі, "каб праславіцца".
Затрыманаму прад’яўлена абвінавачанне ў планаванні забойства школьнікаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"