"Гэта ўзаемадзеянне неацэнна" – у Маскве адбыўся першы ў 2026-м модуль SputnikPro

© Sputnik
Падпісацца
Першы сёлета модуль у маскоўскім офісе медыягрупы "Россия сегодня" быў прысвечаны правільнаму выкарыстанню тэхналогій штучнага інтэлекту ў сучаснай журналістыцы.
МАСКВА, 26 чэр – Sputnik, Лізавета Барысенка. У Маскве завяршыўся 13-ы модуль асветніцкага праекта "Sputnik Pro на Зубовском". Праведзеная праграма стала першай сёлета, у ёй прынялі ўдзел журналісты з шасці краін: Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана і Узбекістана.
На працягу пяці дзён вядучыя супрацоўнікі агенцтва праводзілі лекцыі, майстар-класы і практычныя заняткі па розных сферах працы медыя. Удзельнікі змаглі больш падрабязна даведацца, як правільна выкарыстоўваць штучны інтэлект, каб гэта максімальна прыносіла карысць у паўсядзённых задачах.

13-ы модуль асветніцкага праекта "Sputnik Pro на Зубовском" у Маскве
© Sputnik
"Рэаліі такія, што мы павінны ісці ў нагу з часам. Гэты час гаворыць аб тым, што машыны робяць сваю справу. З намі падзяліліся сваімі праграмамі, прыёмамі, камбінацыямі для працы з ШІ, якія я, калі вярнуся ў Кыргызстан, буду прымяняць на справе", - расказала Sputnik удзельніца з Бішкека.
Тэма працы з прыладамі ШІ ужо не першы год паднімаецца падчас заняткаў SputnikPro. У мінулым годзе адзін з модуляў праграмы таксама быў прысвечаны выкарыстанню новых інструментаў у журналістыцы.
Вялікую цікавасць ва ўдзельнікаў выклікала знаёмства з віртуальнай студыяй. Падчас здымак у ёй камп’ютарная графіка ў рэжыме рэальнага часу замяняе рэальны фон і дадае элементы дапоўненай рэальнасці.

13-ы модуль асветніцкага праекта "Sputnik Pro на Зубовском" у Маскве
© Sputnik
Удзельнікі расказалі, што магчымасць пабываць у такой студыі і дэталёва вывучыць, як ствараюцца праграмы, якія потым глядзяць мільёны гледачоў, – вялікая рэдкасць.
"Такая студыя, магчыма, з’явіцца ў Грузіі яшчэ няхутка, гэта бясцэнны вопыт. Нам далі магчымасць адчуць сябе вядучымі – гэта было ўзрушальна", - кажа Sputnik Ніна Дземетрашвілі з Грузіі.

1/4
© Sputnik

2/4
© Sputnik

3/4
© Sputnik

4/4
© Sputnik
1/4
© Sputnik
2/4
© Sputnik
3/4
© Sputnik
4/4
© Sputnik
Падчас праграмы намеснік начальніка ўпраўлення ДМЦ Sputnik у краінах блізкага замежжа і Балтыі Аляксандр Самахвалаў распавёў, як весці і развіваць свой блог у Telegram ці Макс. А дырэктар радыё Sputnik Маргарыта Някрасава растлумачыла як сучасным СМІ ўтрымаць аўдыторыю ў рэальным часе, у эпоху 5-секунднага фармату.
"Спікеры былі падабраны кропкава: ад стварэння кантэнту, фокус у некалькіх секундах, як зрабіць так, каб Reels заляцеў – вельмі шмат было прыёмаў", - падкрэслівае Эльвіра Сатыбекава.
Таксама карэспандэнт Галоўнай дырэкцыі інфармацыі РІА Аляксандра Трафімава расказала аб рабоце ваенкора: як расставіць прыярытэты падчас рабочага працэсу і гарантаваць сваю бяспеку.
Вядома, падчас праграмы ўдзельнікі ўдасканальвалі свае навыкі працы з тэкстам, бо гэта ўсё яшчэ адна з асноў сучасных медыя.

13-ы модуль асветніцкага праекта "Sputnik Pro на Зубовском" у Маскве
© Sputnik
"Сёння каштоўнасць кожнага слова ўзрастае неймаверна. Калі раней мы ў тэксце маглі павольна выказаць сваю думку, то цяпер, пры падрыхтоўцы сцэнарыя або агучванні відэа, або робім кароткі подпіс – трэба вельмі дакладна разумець, што мы хочам сказаць, каб данесці да гледача сваю думку", - сказала на адкрыцці праграмы начальнік упраўлення па вытворчасці кантэнту Sputnik у краінах блізкага замежжа і Балтыі Алена Загародняя.
У канцы праграмы ўдзельнікі прадставілі свае праекты, якія стваралі на працягу праграмы, і атрымалі сертыфікаты.

13-ы модуль асветніцкага праекта "Sputnik Pro на Зубовском" у Маскве
© Sputnik
"Гэта ўзаемадзеянне неацэнна. Што добра – гэта не проста курс лекцый, гэта жывыя зносіны на роўных. Мы адразу пачынаем прымяняць новыя парады і навыкі ў рабоце. Гэта датычыцца арганізацыі сваёй работы і асаблівасці падачы інфармацыі", - расказвае Аляксандр Паўлаў, удзельнік з Беларусі.
Адна з самых галоўных асаблівасцей "SputnikPro на Зубовском" – гэта нетворкінг і магчымасць сустрэць новых аднадумцаў, а часам нават сяброў і таварышаў. Ніна Дземетрашвілі расказала нам, што яе знаёмая з праекта наведае Грузію, дзе яны ўжо плануюць сустрэчу.

1/3
© Sputnik

2/3
© Sputnik

3/3
© Sputnik
1/3
© Sputnik
2/3
© Sputnik
3/3
© Sputnik
А некаторыя ўдзельнікі дзякуючы праекту адкрываюць для сябе новыя краіны. Напрыклад, Зіэджон Курбанаў з Узбекістана ўпершыню паехаў за мяжу – у Маскву.
Нагадаем, за тры гады правядзення праекта "Sputnik Pro на Зубовском" з 2023 па 2025 гады ўжо адбылося 12 праграм, у іх узялі ўдзел 144 журналісты з 11 краін. У гэтым годзе пазнаёміцца з работай агенцтва і павысіць свае прафесійныя навыкі змогуць яшчэ 48 прадстаўнікоў СМІ з краін блізкага замежжа.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
