ВСУ атаковали в Брянской области автобус с детьми из Белоруссии - Sputnik Беларусь, 1920, 17.06.2026
Атака УСУ на аўтобус з дзецьмі з Беларусі

Кавальчук: дапамогу пацярпелым пры ўдары УСУ па аўтобусе аказалі своечасова

© Sputnik / Александр ЖибульЧасова выконваючы абавязкі губернатара Бранскай вобласці Ягор Кавальчук
Часова выконваючы абавязкі губернатара Бранскай вобласці Ягор Кавальчук - Sputnik Беларусь, 1920, 26.06.2026
Падпісацца
Эксклюзіў
Трагедыя адбылася 17 чэрвеня ў Бранскай вобласці: украінскія баевікі ўдарылі беспілотнікам па аўтобусе з беларускімі дзецьмі, якія ехалі на адпачынак.
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Дапамога пацярпелым пры ўдары дрона УСУ па аўтобусе з беларусамі ў Бранскай вобласці была аказана своечасова, заявіў у эксклюзіўным інтэрв’ю карэспандэнту Sputnik часова выконваючы абавязкі губернатара Бранскай вобласці Ягор Кавальчук у кулуарах Форуму рэгіёнаў дзвюх краін у Мінску.
Дрон УСУ атакаваў аўтобус з дзіцячай футбольнай камандай з Беларусі ў сераду 17 чэрвеня на тэрыторыі Бранскай вобласці Расіі. У аўтобусе знаходзілася 44 пасажыры, з іх 28 дзяцей. Яны накіроўваліся на адпачынак у Геленджык.
У выніку атакі загінула жанчына, шэсць чалавек пацярпелі, у тым ліку пяцёра дзяцей. Усім пацярпелым была аказана дапамога ў медустановах Бранска, пасля чаго іх адправілі ў Беларусь.
Часова выконваючы абавязкі губернатара Бранскай вобласці звярнуў увагу, што ацэнку праведзенай работы далі экстранныя службы.
"Ацэнку нам далі нашы федэральныя структуры, медыкі, сказалі, што ўсе дзеянні былі своечасовымі і ў неабходным выглядзе. І беларускія калегі таксама высока ацанілі работы выратавальных, медыцынскіх і сацыяльных службаў. Нагода далёка не самая лепшая, але яна так ці інакш характарызуе высокі ўзровень узаемадзеяння і даверу паміж нашымі краінамі", - сказаў Кавальчук.
СК Беларусі і РФ узбудзілі крымінальныя справы па факце тэракта ў Бранскай вобласці. Па даных расійскага следчага ведамства, непасрэдныя выканаўцы атакі – трое ваенных УСУ. Гэта Дзмітрый Ткачэнка, Ігар Жукаў і Уладзіслаў Навум. Арганізаваны мерапрыемствы па аб’яўленні іх у міжнародны вышук і завочным арышце.

Кааперацыя Беларусі з Браншчынай

Бранская вобласць працягне развіваць кааперацыйныя сувязі з Беларуссю, заявіў часова выконваючы абавязкі губернатара Бранскай вобласці Ягор Кавальчук у інтэра’ю карэспандэнту Sputnik. Ён адзначыў, што перспектывы развіцця кааперацыі ў рэгіёна РФ і Беларусі вялізныя.
"Упэўнен, кааперацыйныя сувязі з Беларуссю будуць толькі пашырацца. Наогул, у цэлым я б хацеў сказаць, што прыкладна 63-64% экспарту Бранскай вобласці прыпадае на Беларусь. Тут нічога дзіўнага няма. Па-першае, эканамічныя суседзі, па-другое, яшчэ даўнія сувязі засталіся з часоў Савецкага Саюза. І гэта тое, што трэба ўсяляк падтрымліваць і развіваць. Мы разлічваем на тое, што па выніках года будзе эканамічны рост", - сказаў Кавальчук.
Раней ішла размова аб магчымым удзеле беларусаў у будаўніцтве будынкаў і дарог у Бранскай вобласці. Губернатар звярнуў увагу на тое, што ініцыятыва была рэалізавана.
"Частка дамоў ужо стаіць, ёсць праект, выдзелена некалькі пляцовак пад будаўніцтва. Там яны з рознай ступенню гатоўнасці і прывабнасці, але так ці інакш, беларускія будаўнікі паспяхова ўжо прапісаліся ў Бранскай вобласці", - падкрэсліў Кавальчук.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Супрацоўнік на лініі вытворчасці, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 26.06.2026
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Мацвіенка: больш за 60% інвестыцый у Беларусь прыпадае на Расію
Стужка навiн
0