https://bel.sputnik.by/20260626/paysho-z-zhytstsya-eks-mnstr-abarony-rf-syargey-vano-1108557960.html
Пайшоў з жыцця экс-міністр абароны РФ Сяргей Іваноў
Пайшоў з жыцця экс-міністр абароны РФ Сяргей Іваноў
Sputnik Беларусь
У 2001 годзе Сяргей Іваноў стаў першым грамадзянскім міністрам абароны ў гісторыі Расіі, пасаду кіраўніка ваеннага ведамства ён займаў да 2007 года. 26.06.2026, Sputnik Беларусь
2026-06-26T15:14+0300
2026-06-26T15:14+0300
2026-06-26T15:14+0300
сяргей іваноў
смерць публічных людзей
навіны
палітыка
грамадства
расія
міністэрства абароны рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104190/74/1041907468_0:99:3079:1831_1920x0_80_0_0_a81fa38c5f138e1542a61de3be086631.jpg
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. На 74-м годзе жыцця памёр Сяргей Іваноў – расійскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, экс-міністр абароны РФ (у 2001-2007 гадах і спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі па пытаннях прыродаахоўнай дзейнасці, экалогіі і транспарту).Аб смерці Іванова паведаміла Адзіная ліга "ВТБ", дзе ён доўгі час займаў пасаду старшыні наглядальнага савета.Сяргей Іваноў нарадзіўся 31 студзеня 1953 года ў Ленінградзе. У 1975 годзе скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт, пасля чаго па размеркаванні трапіў на службу ў органы дзяржаўнай бяспекі. З 1976 па 1998 год праходзіў службу ў КДБ СССР і яго правапераемніках – ФСК і ФСБ, даслужыўшыся да звання генерал-палкоўніка.У 1999 годзе Сяргей Іваноў ён быў назначаны сакратаром Савета бяспекі РФ. У 2001 годзе Уладзімір Пуцін прызначыў яго міністрам абароны – Іваноў стаў першым грамадзянскім кіраўніком ваеннага ведамства ў найноўшай гісторыі Расіі.У 2007 годзе Іваноў быў назначаны першым віцэ-прэм’ерам, а ў 2011 годзе ўзначаліў Адміністрацыю прэзідэнта. У 2016 годзе ён перайшоў на пасаду спецпрадстаўніка прэзідэнта па пытаннях экалогіі і транспарту, а з 2018 года таксама быў старшынёй наглядальнага савета Адзінай лігі "ВТБ".Сяргей Іваноў з’яўляўся пастаянным членам Савета бяспекі РФ з 1999 года, меў мноства дзяржаўных узнагарод, у тым ліку ордэны "За заслуги перед Отечеством" I, II і III ступені.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260318/zagnu-sakratar-vysheyshaga-saveta-natsyyanalnay-byaspek-rana-larydzhan-1105326340.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104190/74/1041907468_348:0:3079:2048_1920x0_80_0_0_75f780b8af26034fe2a36dc013cd88b4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей іваноў, смерць публічных людзей, навіны , палітыка, грамадства, расія, міністэрства абароны рф
сяргей іваноў, смерць публічных людзей, навіны , палітыка, грамадства, расія, міністэрства абароны рф
Пайшоў з жыцця экс-міністр абароны РФ Сяргей Іваноў
У 2001 годзе Сяргей Іваноў стаў першым грамадзянскім міністрам абароны ў гісторыі Расіі, пасаду кіраўніка ваеннага ведамства ён займаў да 2007 года.
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. На 74-м годзе жыцця памёр Сяргей Іваноў – расійскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, экс-міністр абароны РФ (у 2001-2007 гадах і спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі па пытаннях прыродаахоўнай дзейнасці, экалогіі і транспарту).
Аб смерці Іванова паведаміла Адзіная ліга "ВТБ", дзе ён доўгі час займаў пасаду старшыні наглядальнага савета.
Сяргей Іваноў нарадзіўся 31 студзеня 1953 года ў Ленінградзе. У 1975 годзе скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт, пасля чаго па размеркаванні трапіў на службу ў органы дзяржаўнай бяспекі. З 1976 па 1998 год праходзіў службу ў КДБ СССР і яго правапераемніках – ФСК і ФСБ, даслужыўшыся да звання генерал-палкоўніка.
У 1999 годзе Сяргей Іваноў ён быў назначаны сакратаром Савета бяспекі РФ. У 2001 годзе Уладзімір Пуцін прызначыў яго міністрам абароны – Іваноў стаў першым грамадзянскім кіраўніком ваеннага ведамства ў найноўшай гісторыі Расіі.
У 2007 годзе Іваноў быў назначаны першым віцэ-прэм’ерам, а ў 2011 годзе ўзначаліў Адміністрацыю прэзідэнта. У 2016 годзе ён перайшоў на пасаду спецпрадстаўніка прэзідэнта па пытаннях экалогіі і транспарту, а з 2018 года таксама быў старшынёй наглядальнага савета Адзінай лігі "ВТБ".
Сяргей Іваноў з’яўляўся пастаянным членам Савета бяспекі РФ з 1999 года, меў мноства дзяржаўных узнагарод, у тым ліку ордэны "За заслуги перед Отечеством" I, II і III ступені.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"