https://bel.sputnik.by/20260626/putsn-nazva-sayuznuyu-dzyarzhavu-zoram-uzaemavygadnay-ntegratsy-1108557381.html
Пуцін назваў Саюзную дзяржаву ўзорам узаемавыгаднай інтэграцыі
Пуцін назваў Саюзную дзяржаву ўзорам узаемавыгаднай інтэграцыі
Sputnik Беларусь
Інтэграцыйнае аб’яднанне РФ і Беларусі служыць рухавіком узаемадзеяння ў рамках ЕАЭС, СНД і АДКБ, адзначыў прэзідэнт РФ у відэазвароце да ўдзельнікаў Форуму... 26.06.2026, Sputnik Беларусь
2026-06-26T14:52+0300
2026-06-26T14:52+0300
2026-06-26T14:57+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
уладзімір пуцін
навіны
форум рэгіёнаў беларусі і расіі
палітыка
эканоміка
грамадства
расія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/06/1a/1108553522_0:0:1880:1059_1920x0_80_0_0_fa21669a227fb8f4e706545fa49c2864.jpg
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў адносіны паміж РФ і Беларуссю сапраўды стратэгічнымі, а Саюзную дзяржаву – узорам раўнапраўнай і ўзаемавыгаднай інтэграцыі, аб гэтым расійскі лідар заявіў у відэазваротам да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння XIII Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі, які праходзіць у Мінску.Паводле яго слоў, інтэграцыйнае аб’яднанне не толькі ўмацоўвае двухбаковае ўзаемадзеянне, але і служыць драйверам для супрацоўніцтва ў рамках ЕАЭС, СНД і АДКБ.Пуцін падкрэсліў, што ў Расіі і Беларусі беражліва захоўваюць агульныя гістарычныя і культурныя традыцыі, умацоўваючы брацкую сувязь дружбы і ўзаемавыручкі.Асаблівую ўвагу кіраўнік расійскай дзяржавы ўдзяліў эканамічным паказчыкам узаемадзеяння. Так, двухбаковы тавараабарот у 2025 годзе дасягнуў рэкордных $52 млрд, а ў першым квартале 2026 года дадаў яшчэ больш як 7%. Разлікі паміж краінамі вядуцца ў нацыянальных валютах. Актыўна гарманізуюцца заканадаўствы ў сферы гандлю, інвестыцый, фінансаў, уніфікуюцца мытныя і падатковыя падыходы, укараняецца сумесная сістэма кантролю якасці.Пуцін таксама паведаміў, што Расія займае першае месца па аб’ёме назапашаных інвестыцый у беларускую эканоміку – каля $4 млрд. У Беларусі працуюць прыкладна 2,5 тыс кампаній з расійскім капіталам, якія прысутнічаюць ва ўсіх абласцях рэспублікі. Акрамя таго, рэгіёны дзвюх краін уцягнуты ў рэалізацыю 26 сумесных імпартазамяшчальных праектаў у высокатэхналагічных галінах.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/06/1a/1108553522_168:0:1715:1160_1920x0_80_0_0_4b3b094445ac3cf11aea02b6bdb1d548.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, уладзімір пуцін, навіны , форум рэгіёнаў беларусі і расіі, палітыка, эканоміка, грамадства, расія, беларусь, у беларусі, відэа, видео
саюзная дзяржава, уладзімір пуцін, навіны , форум рэгіёнаў беларусі і расіі, палітыка, эканоміка, грамадства, расія, беларусь, у беларусі, відэа, видео
Пуцін назваў Саюзную дзяржаву ўзорам узаемавыгаднай інтэграцыі
14:52 26.06.2026 (абноўлена: 14:57 26.06.2026) Інтэграцыйнае аб’яднанне РФ і Беларусі служыць рухавіком узаемадзеяння ў рамках ЕАЭС, СНД і АДКБ, адзначыў прэзідэнт РФ у відэазвароце да ўдзельнікаў Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў адносіны паміж РФ і Беларуссю сапраўды стратэгічнымі, а Саюзную дзяржаву – узорам раўнапраўнай і ўзаемавыгаднай інтэграцыі, аб гэтым расійскі лідар заявіў у відэазваротам да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння XIII Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі, які праходзіць у Мінску.
"Расійска-беларускія адносіны носяць сапраўды стратэгічны характар, а наша Саюзная дзяржава служыць узорам узаемавыгаднай і раўнапраўнай інтэграцыі", - заявіў прэзідэнт РФ.
Паводле яго слоў, інтэграцыйнае аб’яднанне не толькі ўмацоўвае двухбаковае ўзаемадзеянне, але і служыць драйверам для супрацоўніцтва ў рамках ЕАЭС, СНД і АДКБ.
Пуцін падкрэсліў, што ў Расіі і Беларусі беражліва захоўваюць агульныя гістарычныя і культурныя традыцыі, умацоўваючы брацкую сувязь дружбы і ўзаемавыручкі.
Асаблівую ўвагу кіраўнік расійскай дзяржавы ўдзяліў эканамічным паказчыкам узаемадзеяння. Так, двухбаковы тавараабарот у 2025 годзе дасягнуў рэкордных $52 млрд, а ў першым квартале 2026 года дадаў яшчэ больш як 7%. Разлікі паміж краінамі вядуцца ў нацыянальных валютах. Актыўна гарманізуюцца заканадаўствы ў сферы гандлю, інвестыцый, фінансаў, уніфікуюцца мытныя і падатковыя падыходы, укараняецца сумесная сістэма кантролю якасці.
Пуцін таксама паведаміў, што Расія займае першае месца па аб’ёме назапашаных інвестыцый у беларускую эканоміку – каля $4 млрд. У Беларусі працуюць прыкладна 2,5 тыс кампаній з расійскім капіталам, якія прысутнічаюць ва ўсіх абласцях рэспублікі. Акрамя таго, рэгіёны дзвюх краін уцягнуты ў рэалізацыю 26 сумесных імпартазамяшчальных праектаў у высокатэхналагічных галінах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"