Відэа

Як у Гродне святкуюць Дзень Незалежнасці – відэа

Падпісацца
Парад рэтра-машын і аўтаплатформ, выстава тэхнікі, арт-пляцоўкі пра беларускіх жанчын і канцэрт: у Гродне маштабна адзначаюць галоўнае дзяржаўнае свята. Атмасфера – у відэасюжэце Sputnik.
Святочны дзень пачаўся з цырымоніі ўскладання кветак ля Вечнага Агню ў парку Жылібера. Затым па цэнтральных вуліцах шэсцем прайшліся калектывы самых значных прадпрыемстваў горада, праехаў парад рэтра-машын і прыгожых аўтаплатформ, тэматычныя інсталяцыі на якіх дэманстравалі галоўныя дасягненні рэгіёна.
У час урачыстага мітынгу жыхароў вобласці і горада са святам павіншаваў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў, ён заклікаў берагчы мір, які заваявалі нашы дзяды і прадзеды, а таксама будаваць новую моцную краіну і даваць належны прыклад моладзі.
Пасля ўрачыстага мітынгу на плошчы Леніна разгарнулася канцэртная праграма, адначасова адкрыліся зоны забаў і вулічныя кафэ. Цэнтрамі прыцягнення ў гэты дзень сталі некалькі лакацый. Побач з плошчай разгарнулася выстава машын і спецтэхнікі, у парку Жылібера – інтэрактывы і актыўнасці для дзяцей, а на вуліцы Савецкай – забавы для моладзі, фестываль фарбаў і кірмаш сувеніраў.
Разыначкай сёлетняга свята сталі арт-пляцоўкі, прысвечаныя ролі беларускай жанчыны ў гісторыі, працы і развіцці краіны. Госці змаглі ўбачыць чатыры грані вобраза беларускай жанчыны: абаронцы, маці і захавальніцы хатняга ачага, прыгажуні і паспяховай жанчыны.
Гулянні і канцэрты ў горадзе будуць працягвацца да позняга вечара. Завершыцца свята выступленнем расійскага выканаўцы NILETTO, усебеларускай акцыяй "Праспяваем гімн разам" і яркім феерверкам.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0