https://bel.sputnik.by/20260706/lukashenka-oreshnik--tyaz-zdolny-astudzts-samyya-garachyya-galovy-1108829940.html
Лукашэнка: "Орешник" і ТЯЗ здольны астудзіць самыя гарачыя галовы
Лукашэнка: "Орешник" і ТЯЗ здольны астудзіць самыя гарачыя галовы
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы заявіў, што Беларусь не збіраецца нікога палохаць гэтай зброяй, але лічыць яе сур’ёзным фактарам стратэгічнага стрымлівання. 06.07.2026, Sputnik Беларусь
2026-07-06T14:27+0300
2026-07-06T14:27+0300
2026-07-06T14:27+0300
ядзерная зброя ў беларусі
саюзная дзяржава
ядзерная зброя
"орешник"
палітыка
бяспека
аляксандр лукашэнка
навіны
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/1e/1103087129_0:76:1009:644_1920x0_80_0_0_528f625e6501e5d6e5ed623b6f98fe68.jpg
МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што размяшчэнне на беларускай тэрыторыі ракетнага комплексу "Орешник" і тактычнай ядзернай зброі павышае ўзровень абароны краіны.Гэтую заяву Лукашэнка зрабіў на ўрачыстай цырымоніі ўшанавання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу.Паводле яго слоў, гэта моцна павышае ўзровень абароны Беларусі.Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Мінск нікога не збіраецца палохаць "Орешник" і ТЯЗ, але лічыць зброю сур’ёзным фактарам стратэгічнага стрымлівання."Мы не бравіруем гэтымі пытаннямі. Не ўздымаем іх для таго, каб кагосьці напалохаць. (...) Вы лепш за мяне разумееце, для чаго прызначана тая ці іншая зброя. І тыя, у каго гарачыя галовы, павінны астудзіць іх (свае галовы. - Sputnik)", - сказаў Лукашэнка.Тактычную ядзерную зброю Расія размясціла ў Беларусі ў сярэдзіне 2023 года. Носьбітамі для ТЯЗ выступілі штурмавікі Су-25 і "Искандер-М".У снежні 2024 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папрасіў свайго расійскага калегу Уладзіміра Пуціна размясціць у рэспубліцы найноўшы ракетны комплекс "Орешник". Ён здольны паражаць цэлі на адлегласці да 5 тыс км, можа забяспечвацца як звычайнай, так і спецыяльнай баявой часткай, выконваць пускі з любога месца маршруту баявога патрулявання. Яго ракеты з’яўляюцца гіпергукавымі, іх немагчыма збіць ніводнай з існуючых сістэм супрацьракетнай абароны. Пуцін адказаў станоўча.На баявое дзяжурства ў Беларусі ракетны комплекс "Орешник" заступіў у снежні 2025 года.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260706/yadzerny-parason-sayuznay-dzyarzhavy-yakm-arsenalam-valodae-belarus-1108440400.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/1e/1103087129_150:0:1009:644_1920x0_80_0_0_9be2928110b269ccf542c0d5d8f39fdf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, ядзерная зброя, "орешник", палітыка, бяспека, аляксандр лукашэнка, навіны , беларусь, у беларусі
саюзная дзяржава, ядзерная зброя, "орешник", палітыка, бяспека, аляксандр лукашэнка, навіны , беларусь, у беларусі
Лукашэнка: "Орешник" і ТЯЗ здольны астудзіць самыя гарачыя галовы
Кіраўнік дзяржавы заявіў, што Беларусь не збіраецца нікога палохаць гэтай зброяй, але лічыць яе сур’ёзным фактарам стратэгічнага стрымлівання.
МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што размяшчэнне на беларускай тэрыторыі ракетнага комплексу "Орешник" і тактычнай ядзернай зброі павышае ўзровень абароны краіны.
Гэтую заяву Лукашэнка зрабіў на ўрачыстай цырымоніі ўшанавання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу.
"Сур’ёзным фактарам стратэгічнага стрымлівання, здольным астудзіць самыя гарачыя галовы, стала размяшчэнне ў Беларусі рухомага ракетнага комплексу "Орешник" і тактычнай ядзернай зброі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, гэта моцна павышае ўзровень абароны Беларусі.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Мінск нікога не збіраецца палохаць "Орешник" і ТЯЗ, але лічыць зброю сур’ёзным фактарам стратэгічнага стрымлівання.
"Мы не бравіруем гэтымі пытаннямі. Не ўздымаем іх для таго, каб кагосьці напалохаць. (...) Вы лепш за мяне разумееце, для чаго прызначана тая ці іншая зброя. І тыя, у каго гарачыя галовы, павінны астудзіць іх (свае галовы. - Sputnik)", - сказаў Лукашэнка.
Тактычную ядзерную зброю Расія размясціла ў Беларусі ў сярэдзіне 2023 года. Носьбітамі для ТЯЗ выступілі штурмавікі Су-25 і "Искандер-М".
У снежні 2024 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папрасіў свайго расійскага калегу Уладзіміра Пуціна размясціць у рэспубліцы найноўшы ракетны комплекс "Орешник". Ён здольны паражаць цэлі на адлегласці да 5 тыс км, можа забяспечвацца як звычайнай, так і спецыяльнай баявой часткай, выконваць пускі з любога месца маршруту баявога патрулявання. Яго ракеты з’яўляюцца гіпергукавымі, іх немагчыма збіць ніводнай з існуючых сістэм супрацьракетнай абароны. Пуцін адказаў станоўча.
На баявое дзяжурства ў Беларусі ракетны комплекс "Орешник" заступіў у снежні 2025 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"