https://bel.sputnik.by/20260707/pamr-narodny-psmennk-belarus-mkalay-chargnets-1108867853.html
Памёр народны пісьменнік Беларусі Мікалай Чаргінец
Памёр народны пісьменнік Беларусі Мікалай Чаргінец
Sputnik Беларусь
Аб смерці вядомага беларускага літаратара паведамілі ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі ў аўторак. 07.07.2026, Sputnik Беларусь
2026-07-07T18:25+0300
2026-07-07T18:25+0300
2026-07-07T18:37+0300
мікалай чаргінец
смерць публічных людзей
пісьменнік
навіны
грамадства
культура
літаратура
беларуская літаратура
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104492/94/1044929412_0:40:3000:1728_1920x0_80_0_0_858c831d9f79c5e2d3a239fc9a8f51a0.jpg
МІНСК, 7 ліп – Sputnik. Пайшоў з жыцця народны пісьменнік Беларусі Мікалай Чаргінец. Аб гэтым у аўторак паведамілі ў Саюзе пісьменнікаў краіны.Вядомы беларускі літаратар памёр на 89 годзе жыцця.Чаргінец напісаў больш за 50 кніг, некалькі кінасцэнарыяў і п'ес – яго творы перакладаліся больш чым на 15 моў свету.Мікалай Іванавіч Чаргінец нарадзіўся 17 кастрычніка 1937 года ў Мінску і вядомы не толькі як пісьменнік, але і як палітык.Чаргінец доўгія гады працаваў у органах МУС, дзе прайшоў шлях ад лейтэнанта міліцыі да генерал-лейтэнанта ўнутранай службы.Ён першым увёў у беларускую літаратуру жанр "міліцэйскі дэтэктыў", сярод яго вядомых твораў – "За секунду да стрэлу", "Вам – заданне", "Фінал Краба", "Следства працягваецца" і іншыя.У 1984-1987 гадах выконваў міжнародны абавязак у Афганістане.На працягу 1996-2008 гадоў тройчы выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, у 1988-2008 гадах прадстаўляў Беларусь у ААН.За разнапланавыя дасягненні ў галіне культуры і навукі ў 1998 годзе ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса, мае міжнародныя ўзнагароды і ганаровыя званні, лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій, многія гады ўзначальвае грамадскі савет па маральнасці, заснаваны БПЦ і Саюзам пісьменнікаў Беларусі.Чаргінец прымаў актыўны ўдзел у стварэнні і ўмацаванні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, у распрацоўцы прававых актаў СНД, быў ініцыятарам і выканаўцам рашэння СНД аб уваходжанні ў Міжпарламенцкую Асамблею АБСЕ і іншых ініцыятыў на міжнароднай арэне па лініі СНД.У 2020 годзе Мікалай Чаргінец даў вялікае інтэрв'ю Sputnik, у якім расказаў пра Алімпіяду-80.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260707/pamr-adzn-z-zasnavalnka-legendarnaga-va-pesnyary-uladzsla-msevch-1108856892.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104492/94/1044929412_223:0:2890:2000_1920x0_80_0_0_67aec0490aee5426af57397c17036e14.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мікалай чаргінец, смерць публічных людзей, пісьменнік, навіны , грамадства, культура, літаратура, беларуская літаратура, беларусь, у беларусі
мікалай чаргінец, смерць публічных людзей, пісьменнік, навіны , грамадства, культура, літаратура, беларуская літаратура, беларусь, у беларусі
Памёр народны пісьменнік Беларусі Мікалай Чаргінец
18:25 07.07.2026 (абноўлена: 18:37 07.07.2026) Аб смерці вядомага беларускага літаратара паведамілі ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі ў аўторак.
МІНСК, 7 ліп – Sputnik. Пайшоў з жыцця народны пісьменнік Беларусі Мікалай Чаргінец. Аб гэтым у аўторак паведамілі ў Саюзе пісьменнікаў краіны.
Вядомы беларускі літаратар памёр на 89 годзе жыцця.
Чаргінец напісаў больш за 50 кніг, некалькі кінасцэнарыяў і п'ес – яго творы перакладаліся больш чым на 15 моў свету.
Мікалай Іванавіч Чаргінец нарадзіўся 17 кастрычніка 1937 года ў Мінску і вядомы не толькі як пісьменнік, але і як палітык.
Чаргінец доўгія гады працаваў у органах МУС, дзе прайшоў шлях ад лейтэнанта міліцыі да генерал-лейтэнанта ўнутранай службы.
Ён першым увёў у беларускую літаратуру жанр "міліцэйскі дэтэктыў", сярод яго вядомых твораў – "За секунду да стрэлу", "Вам – заданне", "Фінал Краба", "Следства працягваецца" і іншыя.
У 1984-1987 гадах выконваў міжнародны абавязак у Афганістане.
На працягу 1996-2008 гадоў тройчы выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, у 1988-2008 гадах прадстаўляў Беларусь у ААН.
За разнапланавыя дасягненні ў галіне культуры і навукі ў 1998 годзе ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса, мае міжнародныя ўзнагароды і ганаровыя званні, лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій, многія гады ўзначальвае грамадскі савет па маральнасці, заснаваны БПЦ і Саюзам пісьменнікаў Беларусі.
Чаргінец прымаў актыўны ўдзел у стварэнні і ўмацаванні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, у распрацоўцы прававых актаў СНД, быў ініцыятарам і выканаўцам рашэння СНД аб уваходжанні ў Міжпарламенцкую Асамблею АБСЕ і іншых ініцыятыў на міжнароднай арэне па лініі СНД.
У 2020 годзе Мікалай Чаргінец даў
вялікае інтэрв'ю Sputnik, у якім расказаў пра Алімпіяду-80.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"