https://bel.sputnik.by/20260708/syargeenka-chatsvrtaya-sesya-palaty-pradstanko-adkryetstsa-15-verasnya-1108885907.html
Сяргеенка: чацвёртая сесія Палаты прадстаўнікоў адкрыецца 15 верасня
Сяргеенка: чацвёртая сесія Палаты прадстаўнікоў адкрыецца 15 верасня
Sputnik Беларусь
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу паведаміў, што сярод законапраектаў, якія рыхтуюцца да адкрыцця сесіі, прысутнічаюць пытанні аграрнага блока... 08.07.2026, Sputnik Беларусь
2026-07-08T13:48+0300
2026-07-08T13:48+0300
2026-07-08T13:48+0300
ігар сяргеенка
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
навіны
законапраект
грамадства
палітыка
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/18/1105548674_0:111:1228:802_1920x0_80_0_0_ce898bc89937894e9fb9c95079e0e59f.jpg
МІНСК, 8 ліп – Sputnik. Чарговая чацвёртая сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адкрыецца 15 верасня, паведаміў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сяргеенка.Сёння ў Мінску прайшло пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў, на якім былі разгледжаны пытанні кантролю за падрыхтоўкай законапраектаў, маніторынгу заканадаўчых актаў замежных краін.Паводле яго слоў, да разгляду на новай сесіі рыхтуецца шэраг важных законапраектаў, якія ў тым ліку датычацца эканомікі."Блок пытанняў, які датычыцца аграрнага сектара, гэта закон аб аквакультуры, рыбаводстве, ветэрынарнай дзейнасці, меліярацыі", - сказаў ён.Яшчэ адзін блок пытанняў, які рыхтуецца да разгляду на новай сесіі, датычыцца лічбавага беларускага рубля як формы безнаяўнага разліку, сказаў Сяргеенка.Нацбанк, ахова працы і перавозка грузаўПаводле яго слоў, у адпаведнасці з прапанаванымі змяненнямі і ў заканадаўстве плануецца пашырыць паўнамоцтвы Нацыянальнага банка, у тым ліку як асноўнага рэгулятара."(...) ідзе дапрацоўка гэтага законапраекта, розныя меркаванні ўлічваюцца і выказваюцца на самых розных пляцоўках", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.Ён дадаў, што да адкрыцця сесіі рыхтуецца некалькі законапраектаў, якія датычацца пытанняў прамысловай бяспекі і перавозкі небяспечных грузаў.У працоўных дэпутацкіх групах знаходзяцца законапраекты аб ахове працы, працоўных адносінах, ліцэнзаванні, геральдычных знаках, сімвалах і ўзнагародах.Да новай сесіі рыхтуюцца і заканадаўчыя ініцыятывы непасрэдна самімі дэпутатамі. У прыватнасці, гэта тэма аб валанцёрскай дзейнасці, адзначыў спікер Палаты прадстаўнікоў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260429/syargeenka-adznachy-vazhnasts-mzhparlamentskaga-zaemadzeyannya-belarus--rf-1106599953.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/18/1105548674_69:0:1150:811_1920x0_80_0_0_edcf27ad22a77910dbe8fe90f5058ec3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ігар сяргеенка, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, навіны , законапраект, грамадства, палітыка, беларусь, у беларусі
ігар сяргеенка, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, навіны , законапраект, грамадства, палітыка, беларусь, у беларусі
Сяргеенка: чацвёртая сесія Палаты прадстаўнікоў адкрыецца 15 верасня
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу паведаміў, што сярод законапраектаў, якія рыхтуюцца да адкрыцця сесіі, прысутнічаюць пытанні аграрнага блока, прамысловай бяспекі, а таксма пашырэння паўнамоцтваў Нацыянальнага банка.
МІНСК, 8 ліп – Sputnik. Чарговая чацвёртая сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адкрыецца 15 верасня, паведаміў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сяргеенка.
Сёння ў Мінску прайшло пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў, на якім былі разгледжаны пытанні кантролю за падрыхтоўкай законапраектаў, маніторынгу заканадаўчых актаў замежных краін.
"Нам неабходна якасна падрыхтавацца да адкрыцця чацвёртай сесіі. Час ляціць хутка, гэта будзе 15 верасня", - заявіў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сяргеенка.
Паводле яго слоў, да разгляду на новай сесіі рыхтуецца шэраг важных законапраектаў, якія ў тым ліку датычацца эканомікі.
"Блок пытанняў, які датычыцца аграрнага сектара, гэта закон аб аквакультуры, рыбаводстве, ветэрынарнай дзейнасці, меліярацыі", - сказаў ён.
Яшчэ адзін блок пытанняў, які рыхтуецца да разгляду на новай сесіі, датычыцца лічбавага беларускага рубля як формы безнаяўнага разліку, сказаў Сяргеенка.
Нацбанк, ахова працы і перавозка грузаў
Паводле яго слоў, у адпаведнасці з прапанаванымі змяненнямі і ў заканадаўстве плануецца пашырыць паўнамоцтвы Нацыянальнага банка, у тым ліку як асноўнага рэгулятара.
"(...) ідзе дапрацоўка гэтага законапраекта, розныя меркаванні ўлічваюцца і выказваюцца на самых розных пляцоўках", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Ён дадаў, што да адкрыцця сесіі рыхтуецца некалькі законапраектаў, якія датычацца пытанняў прамысловай бяспекі і перавозкі небяспечных грузаў.
У працоўных дэпутацкіх групах знаходзяцца законапраекты аб ахове працы, працоўных адносінах, ліцэнзаванні, геральдычных знаках, сімвалах і ўзнагародах.
Да новай сесіі рыхтуюцца і заканадаўчыя ініцыятывы непасрэдна самімі дэпутатамі. У прыватнасці, гэта тэма аб валанцёрскай дзейнасці, адзначыў спікер Палаты прадстаўнікоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"