https://bel.sputnik.by/20260708/tramp-dapusts-peradachu-ukrane-ltsenz-na-vytvorchasts-sstem-patriot-1108896492.html
Трамп дапусціў перадачу Украіне ліцэнзіі на вытворчасць сістэм Patriot
Трамп дапусціў перадачу Украіне ліцэнзіі на вытворчасць сістэм Patriot
Sputnik Беларусь
Па словах амерыканскага прэзідэнта, ЗРК Patriot – гэта элітная тэхніка, і для вядзення баявых дзеянняў зусім не абавязкова мець менавіта такія сістэмы. 08.07.2026, Sputnik Беларусь
2026-07-08T16:53+0300
2026-07-08T16:53+0300
2026-07-08T16:53+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
зрк patriot
навіны
расія
украіна
дональд трамп
зша
перагаворы па украіне
ната
турцыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/09/1105033656_0:154:3012:1848_1920x0_80_0_0_32f3fc52249983b718b0d441d57d56e2.jpg
МІНСК, 8 ліп – Sputnik. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у ходзе сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім на палях саміту НАТА ў Анкары 8 ліпеня дапусціў магчымасць перадачы Украіне ліцэнзіі на вытворчасць зенітна-ракетных комплексаў Patriot. Аб гэтым амерыканскі лідар заявіў перад пачаткам перагавораў з украінскім калегам.Па словах Трампа, пытанне аб перадачы Кіеву праў на выпуск гэтых высокатэхналагічных сістэм стане адной з ключавых тэм абмеркавання.Амерыканскі прэзідэнт таксама адзначыў, што, нягледзячы на элітны ўзровень гэтай тэхнікі, для вядзення баявых дзеянняў зусім не абавязкова мець менавіта такія сістэмы. Паводле яго слоў, перадача ліцэнзіі фактычна здымае пытанне аб недастатковых пастаўках узбраенняў з боку ЗША.Што ўяўляюць сабой ЗРК PatriotMIM-104 Patriot – амерыканскі зенітны ракетны комплекс далёкага дзеяння, распрацаваны кампаніяй Raytheon і прыняты на ўзбраенне ў ЗША ў 1980-х гадах/ У цяперашні час Patriot складае аснову сіл ПРА і СПА ЗША і аб’яднанай СПА НАТА ў Еўропе.Па даных з адкрытых крыніц, сістэма здольна перахапляць самалёты, крылатыя ракеты, беспілотнікі і балістычныя ракеты на адлегласці да 160 км і на вышыні больш за 20 км.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260707/nata-zapuskae--erope-vytvorchasts-amerykanskkh-tanka--raket-1108855420.html
расія
украіна
зша
турцыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/09/1105033656_171:0:2840:2002_1920x0_80_0_0_0eab0add2754d2cca0accb047ef4e5e7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зрк patriot, навіны , расія, украіна, дональд трамп, зша, перагаворы па украіне, ната, турцыя, узбраенні, палітыка, бяспека
зрк patriot, навіны , расія, украіна, дональд трамп, зша, перагаворы па украіне, ната, турцыя, узбраенні, палітыка, бяспека
Трамп дапусціў перадачу Украіне ліцэнзіі на вытворчасць сістэм Patriot
Па словах амерыканскага прэзідэнта, ЗРК Patriot – гэта элітная тэхніка, і для вядзення баявых дзеянняў зусім не абавязкова мець менавіта такія сістэмы.
МІНСК, 8 ліп – Sputnik. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у ходзе сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім на палях саміту НАТА ў Анкары 8 ліпеня дапусціў магчымасць перадачы Украіне ліцэнзіі на вытворчасць зенітна-ракетных комплексаў Patriot. Аб гэтым амерыканскі лідар заявіў перад пачаткам перагавораў з украінскім калегам.
Па словах Трампа, пытанне аб перадачы Кіеву праў на выпуск гэтых высокатэхналагічных сістэм стане адной з ключавых тэм абмеркавання.
"Адна з тэм, пра якую, я думаю, мы будзем гаварыць сёння, якраз пра тое... што мы дадзім ім права вырабляць сістэмы Patriot. Мы пакажам ім, як гэта рабіць. Гэта вельмі складана", - сказаў Трамп.
Амерыканскі прэзідэнт таксама адзначыў, што, нягледзячы на элітны ўзровень гэтай тэхнікі, для вядзення баявых дзеянняў зусім не абавязкова мець менавіта такія сістэмы. Паводле яго слоў, перадача ліцэнзіі фактычна здымае пытанне аб недастатковых пастаўках узбраенняў з боку ЗША.
"Гэта даволі выдатна, ці не так? Пасля гэтага вы ўжо не зможаце скардзіцца, што мы пастаўляем вам недастаткова. Я б сказаў: рабіце іх самі", - заявіў Трамп.
Што ўяўляюць сабой ЗРК Patriot
MIM-104 Patriot – амерыканскі зенітны ракетны комплекс далёкага дзеяння, распрацаваны кампаніяй Raytheon і прыняты на ўзбраенне ў ЗША ў 1980-х гадах/ У цяперашні час Patriot складае аснову сіл ПРА і СПА ЗША і аб’яднанай СПА НАТА ў Еўропе.
Па даных з адкрытых крыніц, сістэма здольна перахапляць самалёты, крылатыя ракеты, беспілотнікі і балістычныя ракеты на адлегласці да 160 км і на вышыні больш за 20 км.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"