https://bel.sputnik.by/20260709/trembtsk-rf-peraymae-vopyt-belarus--prambyaspetsy-1108916481.html
Трэмбіцкі: РФ пераймае вопыт Беларусі ў прамбяспецы
Трэмбіцкі: РФ пераймае вопыт Беларусі ў прамбяспецы
Sputnik Беларусь
Кіраўнік расійскага ведамстваў па наглядзе за прамысловай і атамнай бяспекай ацаніў узровень супрацоўніцтва з Беларуссю. 09.07.2026, Sputnik Беларусь
2026-07-09T11:27+0300
2026-07-09T11:27+0300
2026-07-09T11:27+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
у беларусі
расія
снд
белаэс у астраўцы
прамысловасць
бяспека
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/0e/1090298326_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_977cf62c67c51b27b8c92d2207300256.jpg
МІНСК, 9 ліп – Sputnik. Двухбаковыя адносіны Расіі і Беларусі ў сферы прамбяспекі шматгранныя, заявіў журналістам кіраўнік Растэхнагляду Аляксандр Трэмбіцкі на палях XXIV пасяджэння Міждзяржаўнага савета па прамысловай бяспецы краін-удзельніц СНД у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.Кіраўнік ведамства адзначыў, што супрацоўніцтва датычыцца, у тым ліку, сферы газаспажывання і газаразмеркавання.Ён нагадаў, што Растэхнагляд адказвае, у прыватнасці, за дзяржнагляд пры збудаванні небяспечных вытворчых аб’ектаў. У іх лік уваходзяць і прадпрыемствы газавай прамысловасці. Расійскі бок дзеліцца з калегамі напрацоўкамі ў гэтай сферы. Не з’яўляецца выключэннем і праект стварэння завода па звадкаванні газу ў індустрыяльным парку "Вялікі камень"."Будзе вялікі ўклад гэтага прадпрыемства ў развіццё эканомікі Беларусі і прадаўжэнне нашага двухбаковага супрацоўніцтва з самай дружалюбнай краінай", - упэўнен Трэмбіцкі.Таксама ён пацвердзіў, што ідзе абмен вопытам у атамнай бяспецы як з Беларуссю, так і Узбекістанам, дзе вырашана будаваць АЭС.Паводле яго слоў, на сённяшні дзень падпісана каля 15 пагадненняў паміж РФ і іншым дзяржавамі ў гэтым напрамку.Трэмбіцкі ў гэты чацвер прымае ўдзел у пасяджэнні Міждзяржаўнага савета па прамысловай бяспецы (МСПБ), якое праходзіць у Мінску з 9 па 10 ліпеня. У яго рабоце ў цэлым удзельнічаюць прадстаўнікі Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.Мерапрыемства праводзіцца напярэдадні 70-гадовага юбілею Дэпартамента па наглядзе за бяспекай вядзення работ у прамысловасці МНС Беларусі. Пры гэтым старшынства ў МСПБ на гэтым пасяджэнні перайшло да беларускага боку.У сваю чаргу, размаўляючы з прэсай, начальнік Дзяржпрамнагляду Беларусі Аляксандр Клабук адзначыў, што на пасяджэнні абмяркоўваюць лічбавізацыю працэсаў нагляду, замацаванне і падрыхтоўку кадраў."Мы рухаемся разам з лічбавымі тэхналогіямі, разам з прамысловасцю, таму што гэта неад’емны складальнік нашага бяспечнага пражывання", - адзначыў прадстаўнік Беларусі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260707/uzbekstan-zatskaleny--vopytse-ras--belarus-pa-budantstve-aes-1108852428.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/0e/1090298326_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_49d6c605062392e9b7b3d29366f106c4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, расія, снд, белаэс у астраўцы, прамысловасць, бяспека, палітыка, эканоміка, у свеце
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, расія, снд, белаэс у астраўцы, прамысловасць, бяспека, палітыка, эканоміка, у свеце
Трэмбіцкі: РФ пераймае вопыт Беларусі ў прамбяспецы
Кіраўнік расійскага ведамстваў па наглядзе за прамысловай і атамнай бяспекай ацаніў узровень супрацоўніцтва з Беларуссю.
МІНСК, 9 ліп – Sputnik. Двухбаковыя адносіны Расіі і Беларусі ў сферы прамбяспекі шматгранныя, заявіў журналістам кіраўнік Растэхнагляду Аляксандр Трэмбіцкі на палях XXIV пасяджэння Міждзяржаўнага савета па прамысловай бяспецы краін-удзельніц СНД у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
Кіраўнік ведамства адзначыў, што супрацоўніцтва датычыцца, у тым ліку, сферы газаспажывання і газаразмеркавання.
"Нешта мы бяром з вопыту беларускіх калег, у заканадаўстве Расійскай Федэрацыі, нешта калегі з Беларусі бяруць у нас", - адзначыў Трэмбіцкі.
Ён нагадаў, што Растэхнагляд адказвае, у прыватнасці, за дзяржнагляд пры збудаванні небяспечных вытворчых аб’ектаў. У іх лік уваходзяць і прадпрыемствы газавай прамысловасці. Расійскі бок дзеліцца з калегамі напрацоўкамі ў гэтай сферы. Не з’яўляецца выключэннем і праект стварэння завода па звадкаванні газу ў індустрыяльным парку "Вялікі камень".
"Будзе вялікі ўклад гэтага прадпрыемства ў развіццё эканомікі Беларусі і прадаўжэнне нашага двухбаковага супрацоўніцтва з самай дружалюбнай краінай", - упэўнен Трэмбіцкі.
Таксама ён пацвердзіў, што ідзе абмен вопытам у атамнай бяспецы як з Беларуссю, так і Узбекістанам, дзе вырашана будаваць АЭС.
"На сённяшні дзень па расійскім дызайне будуецца дастаткова вялікая колькасць атамных станцый у іншых краінах. Мы таксама там працуем з органамі рэгулявання дастаткова шчыльна", - адзначыў кіраўнік ведамства.
Паводле яго слоў, на сённяшні дзень падпісана каля 15 пагадненняў паміж РФ і іншым дзяржавамі ў гэтым напрамку.
Трэмбіцкі ў гэты чацвер прымае ўдзел у пасяджэнні Міждзяржаўнага савета па прамысловай бяспецы (МСПБ), якое праходзіць у Мінску з 9 па 10 ліпеня. У яго рабоце ў цэлым удзельнічаюць прадстаўнікі Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.
Мерапрыемства праводзіцца напярэдадні 70-гадовага юбілею Дэпартамента па наглядзе за бяспекай вядзення работ у прамысловасці МНС Беларусі. Пры гэтым старшынства ў МСПБ на гэтым пасяджэнні перайшло да беларускага боку.
У сваю чаргу, размаўляючы з прэсай, начальнік Дзяржпрамнагляду Беларусі Аляксандр Клабук адзначыў, што на пасяджэнні абмяркоўваюць лічбавізацыю працэсаў нагляду, замацаванне і падрыхтоўку кадраў.
"Мы рухаемся разам з лічбавымі тэхналогіямі, разам з прамысловасцю, таму што гэта неад’емны складальнік нашага бяспечнага пражывання", - адзначыў прадстаўнік Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"