Боевая работа расчета БПЛА Сокол группировки войск Центр на Добропольском направлении СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

УС РФ ударылі па партах Украіны і ваенных аб’ектах у Адэскай вобласці

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкШматмэтавы знішчальнік Су-27
Шматмэтавы знішчальнік Су-27 - Sputnik Беларусь, 1920, 22.07.2026
Падпісацца
Аб’ектам атакі стала ў тым ліку інфраструктура порта "Одесса", якая выкарыстоўвалася ў інтарэсах украінскіх ваенных.
МІНСК, 22 ліп – Sputnik. Расійскія ваенныя на працягу мінулай ночы працягнулі наносіць удары па ўкраінскіх партах, якія задзейнічаны ў інтарэсах УСУ, і ваенным аб’ектам у Адэскай вобласці, аб гэтым праінфармавала прэс-служба Мінабароны РФ.
"Сёння ноччу Узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі працягнута нанясенне ўдараў па партах Украіны, якія выкарыстоўваюцца ў інтарэсах дастаўкі грузаў для УСУ, і ваенных аб’ектах у Адэскай вобласці", - гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак ведамства, для ўдараў была выкарыстана высокадакладная зброя паветранага базіравання і ўдарныя дроны.
Ваеннымі былі ліквідаваны два марскія судны на пераходзе морам. Таксама ў порце "Одесса" сіламі УС РФ былі знішчаны аб’екты партовай інфраструктуры, якія выкарыстоўваліся для разгрузкі і захоўвання грузаў ваеннага прызначэння, і рэзервуары з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, прызначаныя для УСУ.
Акрамя таго, у горадзе Адэсе ліквідаваны лагістычны цэнтр "Новай Пошты", які выкарыстоўваўся для захоўвання грузаў ваеннага прызначэння, і батарэя берагавога ракетнага комплексу "Няптун" УСУ ў населеным пункце Кавалёўка.
Расійскія ваенныя рэгулярна праводзяць атакі па ўкраінскіх партах, якія выкарыстоўваюцца для дастаўкі грузаў для УСУ.
Так, раней УС Расіі нанеслі серыю ўдараў па аб’ектах партовай і суднавай інфраструктуры ў Адэскай вобласці. Пад удар трапіла інфраструктура порта "Южный" , якую выкарыстоўвалі для разгрузкі гаруча-змазачных матэрыялаў для патрэб УСУ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
СПА РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 22.07.2026
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
СПА збіла больш за 240 украінскіх беспілотнікаў над рэгіёнамі Расіі за ноч
Стужка навiн
0