https://bel.sputnik.by/20260723/ruba-dlya-regulyavannya-kranskaga-kanflktu-patrebny-novyya-de-1109356022.html
Рубіа: для ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту патрэбны новыя ідэі
Рубіа: для ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту патрэбны новыя ідэі
Sputnik Беларусь
ЗША гатовы адыграць канструктыўную ролю ў завяршэнні ўкраінскага канфлікту і падтрымаць некаторыя ідэі ў прыдатнай абстаноўцы і форме, калі з’явіцца такая... 23.07.2026, Sputnik Беларусь
2026-07-23T12:26+0300
2026-07-23T12:26+0300
2026-07-23T12:26+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
зша
сяргей лаўроў
навіны
палітыка
мзс рф
у свеце
бяспека
расія
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/07/17/1109352343_0:0:2875:1617_1920x0_80_0_0_4bde4594ab5e47fec612dc0b0335323a.jpg
МІНСК, 23 ліп – Sputnik. Для ўрэгулявання канфлікту ва Украіне патрабуюцца новыя ідэі і прапановы, такое меркаванне выказаў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа.Паводле яго слоў, Вашынгтон са свайго боку гатоў прапанаваць некаторыя ідэі ў прыдатных абставінах і форме, калі такая магчымасць з’явіцца і будуць прыдатныя ўмовы.У чацвер дзяржсакратар правёў у Маніле сустрэчу з кіраўніком расійскага МЗС Сяргеем Лаўровым. Рубіа па яе выніках паведаміў, што размова была добрай і адкрытай.Ён падкрэсліў, што ЗША працягнуць шукаць "залатую сярэдзіну" – прымальны для абодвух бакоў украінскага канфлікту шлях да завяршэння сітуацыі. Вашынгтон гатоў у гэтым адыграць канструктыўную ролю."Я думаю, што ў абодвух бакоў павінен быць стымул для таго, каб завяршыць канфлікт. У гэтым і заключалася складанасць: знайсці шлях, які абодва бакі могуць прыняць", - сказаў Рубіа.Дзяржсакратар падкрэсліў, што ЗША заўсёды адкрыты да правядзення новых сустрэч з прадстаўнікамі Расіі.Ён таксама растлумачыў, што палітыка ЗША па продажы зброі Украіне не змянілася. Зброя прадаецца праз праграму PURL па лініі НАТА і менавіта ў ёй ЗША бяруць удзел.Рубіа паведаміў, што, акрамя канфлікту ва Украіне, абмеркаваў з Лаўровым і шэраг іншых тэм.Папярэдняя сустрэча Лаўрова і Рубіа прайшла ў Нью-Ёрку ў верасні 2025 года. Цяперашнія перагаворы сталі чацвёртай асабістай сустрэчай міністра і дзяржсакратара.Ініцыятарам сустрэчы быў амерыканскі бок.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260723/laro--ruba-sustrelsya--manle--shto-abmerkaval-dyplamaty-1109346724.html
зша
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/07/17/1109352343_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_c55849658aaadf8194571edc9696f1e2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зша, сяргей лаўроў, навіны , палітыка, мзс рф, у свеце, бяспека, расія, украіна, перагаворы па украіне, спецаперацыя
зша, сяргей лаўроў, навіны , палітыка, мзс рф, у свеце, бяспека, расія, украіна, перагаворы па украіне, спецаперацыя
Рубіа: для ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту патрэбны новыя ідэі
ЗША гатовы адыграць канструктыўную ролю ў завяршэнні ўкраінскага канфлікту і падтрымаць некаторыя ідэі ў прыдатнай абстаноўцы і форме, калі з’явіцца такая магчымасць.
МІНСК, 23 ліп – Sputnik. Для ўрэгулявання канфлікту ва Украіне патрабуюцца новыя ідэі і прапановы, такое меркаванне выказаў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа.
"Нам давядзецца шукаць новыя прапановы і новыя ідэі... Мір наступіць толькі дзякуючы нейкай новай ідэі і новым канцэпцыям", - сказаў Рубіа.
Паводле яго слоў, Вашынгтон са свайго боку гатоў прапанаваць некаторыя ідэі ў прыдатных абставінах і форме, калі такая магчымасць з’явіцца і будуць прыдатныя ўмовы.
У чацвер дзяржсакратар правёў у Маніле сустрэчу з кіраўніком расійскага МЗС Сяргеем Лаўровым. Рубіа па яе выніках паведаміў, што размова была добрай і адкрытай.
Ён падкрэсліў, што ЗША працягнуць шукаць "залатую сярэдзіну" – прымальны для абодвух бакоў украінскага канфлікту шлях да завяршэння сітуацыі. Вашынгтон гатоў у гэтым адыграць канструктыўную ролю.
"Я думаю, што ў абодвух бакоў павінен быць стымул для таго, каб завяршыць канфлікт. У гэтым і заключалася складанасць: знайсці шлях, які абодва бакі могуць прыняць", - сказаў Рубіа.
Дзяржсакратар падкрэсліў, што ЗША заўсёды адкрыты да правядзення новых сустрэч з прадстаўнікамі Расіі.
"Я сказаў бы, што мы, напэўна, сустракаліся з украінцамі значна часцей, чым з расійскім бокам, і я ўпэўнен, што мы сустрэнемся зноў у будучыні, калі б гэта ні адбылося. Мы заўсёды адкрыты для сустрэч з імі (прадстаўнікамі РФ)", - сказаў ён журналістам.
Ён таксама растлумачыў, што палітыка ЗША па продажы зброі Украіне не змянілася. Зброя прадаецца праз праграму PURL па лініі НАТА і менавіта ў ёй ЗША бяруць удзел.
Рубіа паведаміў, што, акрамя канфлікту ва Украіне, абмеркаваў з Лаўровым і шэраг іншых тэм.
Папярэдняя сустрэча Лаўрова і Рубіа прайшла ў Нью-Ёрку ў верасні 2025 года. Цяперашнія перагаворы сталі чацвёртай асабістай сустрэчай міністра і дзяржсакратара.
Ініцыятарам сустрэчы быў амерыканскі бок.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"