https://bel.sputnik.by/20260726/syarednyavechny-zamak-pryvd-znayshl--belarus-na-myazhy-z-ukranay-1109393572.html
Сярэднявечны замак-прывід знайшлі ў Беларусі на мяжы з Украінай
Сярэднявечны замак-прывід знайшлі ў Беларусі на мяжы з Украінай
Sputnik Беларусь
Знойдзенае замчышча, якому каля 500 гадоў, прапануюць уключыць у спісак гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. 26.07.2026, Sputnik Беларусь
2026-07-26T12:54+0300
2026-07-26T12:54+0300
2026-07-26T12:54+0300
навіны
гісторыя
беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі
археалогія
інстытут гісторыі нан беларусі
грамадства
спадчына
беларусь
у беларусі
цiкавосткi
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/07/16/1109306762_0:125:1128:760_1920x0_80_0_0_506041e321a84a272af865d6d4bc97fa.png
МІНСК, 26 ліп – Sputnik. Падмурак раней невядомага фартыфікацыйнага збудавання знайшлі падчас археалагічнай экспедыцыі ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці вучоныя Інстытута гісторыі НАН Беларусі, паведамляе тэлеканал "Першы інфармацыйны".Па даных археолагаў, фрагменты адкрытага мура датуюцца XVI-XVII стагоддзямі. У сюжэце адзначаецца, што для спецыялістаў гэты аб’ект быў невядомы і не быў уключаны ў навуковы абарот. Гэтыя раскопкі сталі першымі за ўсю гісторыю існавання замка.Археолагі знайшлі падмурак замка на ўзвышшы каля населенага пункта Антонаў.Унікальнасць знойдзеных фрагментаў феадальнага абарончага двара ў тым, што ў гістарыяграфіі Беларусі гэты аб'ект не значыцца, няма пра яго і згадак у якасці абарончага збудавання."Яго няма ні ў спіску замкаў, ні ў спіску дамоў сядзібнага тыпу", - адзначаецца ў тэлесюжэце.Таму і ствараецца ўражанне, што збудаванне ў Антонаве – прывід. Аднак у замежных архівах быў знойдзены дакумент – вопіс Антонаўскага замка, які ўваходзіў у сярэдневяковую лінію абароны.Дырэктар Нараўлянскага гісторыка-этнаграфічнага музея Раіса Бобр адзначыла, што слова "замак" у пэўнай ступені ўводзіць у зман: на самай справе гэта абарончае збудаванне.Цікавым з’яўляецца і той факт, што сучасны мост праз рэчку Славечна з’яўляўся асноўным шляхам, якім уязджалі ў замак. Па звестках гісторыкаў, амаль 500 гадоў таму мост быў не стацыянарны, як зараз, а падвесны. Але тэрыторыя, на якой размяшчаецца загадкавы замак, як і ў наш час, была прымежнай, таму ў Сярэднявечча мясцовыя феадалы будавалі шмат загараджальных і фартыфікацыйных збудаванняў, каб абараняцца ад набегаў крымскім татар.Гісторыкі мяркуюць, што замак-прывід быў свайго роду кластарам – у феадальным замку размяшчаліся ваенныя, быў млын, пякарня, бровар, гаспадарчы двор.Знойдзенае замчышча прапануюць уключыць у спісак гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.Нараўлянскі раён мяжуе з Украінай, яго паўднёвая частка знаходзіцца побач з Жытомірскай і Кіеўскай абласцямі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260718/uchastak-dralyanay-stsyany-garadzshcha-xvi-stagoddzya-znayshl-na-grodzenshchyne-1109170861.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/07/16/1109306762_0:19:1128:865_1920x0_80_0_0_f201223b03555287e43ea2eb23effce9.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , гісторыя, беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі, археалогія, інстытут гісторыі нан беларусі, грамадства, спадчына, беларусь, у беларусі, цiкавосткi
навіны , гісторыя, беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі, археалогія, інстытут гісторыі нан беларусі, грамадства, спадчына, беларусь, у беларусі, цiкавосткi
Сярэднявечны замак-прывід знайшлі ў Беларусі на мяжы з Украінай
Знойдзенае замчышча, якому каля 500 гадоў, прапануюць уключыць у спісак гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
МІНСК, 26 ліп – Sputnik. Падмурак раней невядомага фартыфікацыйнага збудавання знайшлі падчас археалагічнай экспедыцыі ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці вучоныя Інстытута гісторыі НАН Беларусі, паведамляе тэлеканал "Першы інфармацыйны".
Па даных археолагаў, фрагменты адкрытага мура датуюцца XVI-XVII стагоддзямі. У сюжэце адзначаецца, што для спецыялістаў гэты аб’ект быў невядомы і не быў уключаны ў навуковы абарот. Гэтыя раскопкі сталі першымі за ўсю гісторыю існавання замка.
"Знаходка ў Нараўлянскім раёне сапраўды не банальная і для вузкага навуковага кола, можна сказаць, што гэта адкрыццё", - заявіў вядучы навуковы супрацоўнік інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч.
Археолагі знайшлі падмурак замка на ўзвышшы каля населенага пункта Антонаў.
Унікальнасць знойдзеных фрагментаў феадальнага абарончага двара ў тым, што ў гістарыяграфіі Беларусі гэты аб'ект не значыцца, няма пра яго і згадак у якасці абарончага збудавання.
"Яго няма ні ў спіску замкаў, ні ў спіску дамоў сядзібнага тыпу", - адзначаецца ў тэлесюжэце.
Таму і ствараецца ўражанне, што збудаванне ў Антонаве – прывід. Аднак у замежных архівах быў знойдзены дакумент – вопіс Антонаўскага замка, які ўваходзіў у сярэдневяковую лінію абароны.
Дырэктар Нараўлянскага гісторыка-этнаграфічнага музея Раіса Бобр адзначыла, што слова "замак" у пэўнай ступені ўводзіць у зман: на самай справе гэта абарончае збудаванне.
Цікавым з’яўляецца і той факт, што сучасны мост праз рэчку Славечна з’яўляўся асноўным шляхам, якім уязджалі ў замак. Па звестках гісторыкаў, амаль 500 гадоў таму мост быў не стацыянарны, як зараз, а падвесны. Але тэрыторыя, на якой размяшчаецца загадкавы замак, як і ў наш час, была прымежнай, таму ў Сярэднявечча мясцовыя феадалы будавалі шмат загараджальных і фартыфікацыйных збудаванняў, каб абараняцца ад набегаў крымскім татар.
Гісторыкі мяркуюць, што замак-прывід быў свайго роду кластарам – у феадальным замку размяшчаліся ваенныя, быў млын, пякарня, бровар, гаспадарчы двор.
Знойдзенае замчышча прапануюць уключыць у спісак гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
Нараўлянскі раён мяжуе з Украінай, яго паўднёвая частка знаходзіцца побач з Жытомірскай і Кіеўскай абласцямі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"