Лукашэнка: краіны глабальнай большасці не прымаюць дыктат і санкцыі

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиПрезидент Беларуси Александр Лукашенко
Президент Беларуси Александр Лукашенко - Sputnik Беларусь, 1920, 28.07.2026
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы сёння прыняў даверчыя граматы паслоў дзевяці краін – дыпламаты з трох кантынентаў сабраліся сёння ў Палацы Незалежнасці.
МІНСК, 28 ліп – Sputnik. Беларусь па праве лічыць сябе часткай глабальнай большасці, заявіў у аўторак прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка падчас урачыстай цырымоніі ўручэння даверчых грамат.
Сёння ў Палацы Незалежнасці сабраліся паслы дзевяці краін – Бразіліі, Лівіі, Манголіі, М'янмы, Перу, Рэспублікі Карэя, Руанды, Саудаўскай Аравіі і Узбекістана.
Кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да замежных дыпламатаў, адзначыў, што многія з іх прадстаўляюць краіны глабальнай большасці, роля якой у свеце імкліва расце.
"Ім уласцівы павага да нацыянальнага суверэнітэту, непрыманне ціску, дыктату, незаконных санкцый. Беларусь па праве лічыць сябе часткай гэтай глабальнай большасці", – цытуе "Пул Первого" словы беларускага лідара.
Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь перажыла адначасова гераічны і трагічны вопыт супрацьстаяння спробам каланізацыі і знішчэння, што вызначыла важнасць незалежнасці і права "людзьмi звацца".
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены ў тым, што агульныя погляды з краінамі глабальнай большасці стануць фундаментам для паспяховай місіі дыпламатаў у рэспубліцы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0