https://bel.sputnik.by/20260730/natsbank-rastlumachy-rost-ekanomk-dastupnym-kredytam-1109545385.html
Нацбанк растлумачыў рост эканомікі даступнымі крэдытамі
Нацбанк растлумачыў рост эканомікі даступнымі крэдытамі
Sputnik Беларусь
Праўленне Нацыянальнага банка сабралося ў чацвер на пашыранае пасяджэнне, каб абмеркаваць выкананне банкамі мэтавых паказчыкаў. 30.07.2026, Sputnik Беларусь
2026-07-30T17:47+0300
2026-07-30T17:47+0300
2026-07-30T17:47+0300
эканоміка
навіны
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074036891_0:192:2960:1857_1920x0_80_0_0_a89090bf6fe9a3c542372b7d723a2cf4.jpg
МІНСК, 30 ліп – Sputnik. Пэўны аднаўленчы трэнд назіраецца ў эканоміцы з сакавіка, заявіў старшыня праўлення Нацбанка Раман Галоўчанка на пасяджэнні ў чацвер.Галоўчанка патлумачыў, што менавіта з гэтага месяца дынаміка ВУП выйшла на станоўчыя значэнні."Лічу, што гэтаму садзейнічала і наша з вамі праца па фарміраванні працэнтнай палітыкі, накіраванай на паступальнае зніжэнне працэнтных ставак у эканоміцы, што натуральным чынам павышае даступнасць крэдытавання", – сказаў кіраўнік Нацбанка.Ён звярнуў увагу і на аднаўленчы рост інвестыцый у асноўны капітал. За першае паўгоддзе яны павялічыліся на 4,1%. Асноўны ўклад у гэта, як патлумачыў Галоўчанка, таксама зроблены за кошт крэдытаў."Мы, напэўна, лічым не вельмі пазітыўным тое, што зніжаецца доля ўласных сродкаў арганізацый. Іншымі словамі, такая вось пазітыўная дынаміка попыту на інвестыцыі пакуль не падмацавана ўнутранай устойлівасцю бізнесу", – дадаў старшыня праўлення.Галоўчанка прывёў даныя пра тое, у што менавіта інвестуюцца сродкі. Прадпрыемствы актыўна ўкладваюцца ў тэхналагічнае абнаўленне.У першым паўгоддзі выдаткі на набыццё машын і абсталявання выраслі амаль на 9,5%. Пры гэтым кожная трэцяя арганізацыя, як паказалі апытанні, чакае далейшага росту інвестыцыйных выдаткаў. Старшыня праўлення адзначыў, што гэту патрэбу павінны задаволіць менавіта банкі.Кіраўнік банкаўскага рэгулятара звярнуў увагу і на павелічэнне рознічнага тавараабароту на 7,6% за першае паўгоддзе. Актыўны рост назіраецца менавіта па непрадуктовых таварах."Ведаеце, што ў асноўным і ў вашым партфелі гэта таксама легкавыя аўтамабілі, з улікам той крэдытнай падтрымкі, якая аказваецца па гэтым кірунку", – патлумачыў Галоўчанка.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074036891_115:0:2846:2048_1920x0_80_0_0_848b9ce5687e3ee4562fda8596d595bb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, навіны , беларусь
эканоміка, навіны , беларусь
Нацбанк растлумачыў рост эканомікі даступнымі крэдытамі
Праўленне Нацыянальнага банка сабралося ў чацвер на пашыранае пасяджэнне, каб абмеркаваць выкананне банкамі мэтавых паказчыкаў.
МІНСК, 30 ліп – Sputnik. Пэўны аднаўленчы трэнд назіраецца ў эканоміцы з сакавіка, заявіў старшыня праўлення Нацбанка Раман Галоўчанка на пасяджэнні ў чацвер.
Галоўчанка патлумачыў, што менавіта з гэтага месяца дынаміка ВУП выйшла на станоўчыя значэнні.
"Лічу, што гэтаму садзейнічала і наша з вамі праца па фарміраванні працэнтнай палітыкі, накіраванай на паступальнае зніжэнне працэнтных ставак у эканоміцы, што натуральным чынам павышае даступнасць крэдытавання", – сказаў кіраўнік Нацбанка.
Ён звярнуў увагу і на аднаўленчы рост інвестыцый у асноўны капітал. За першае паўгоддзе яны павялічыліся на 4,1%. Асноўны ўклад у гэта, як патлумачыў Галоўчанка, таксама зроблены за кошт крэдытаў.
"Мы, напэўна, лічым не вельмі пазітыўным тое, што зніжаецца доля ўласных сродкаў арганізацый. Іншымі словамі, такая вось пазітыўная дынаміка попыту на інвестыцыі пакуль не падмацавана ўнутранай устойлівасцю бізнесу", – дадаў старшыня праўлення.
Галоўчанка прывёў даныя пра тое, у што менавіта інвестуюцца сродкі. Прадпрыемствы актыўна ўкладваюцца ў тэхналагічнае абнаўленне.
У першым паўгоддзі выдаткі на набыццё машын і абсталявання выраслі амаль на 9,5%. Пры гэтым кожная трэцяя арганізацыя, як паказалі апытанні, чакае далейшага росту інвестыцыйных выдаткаў. Старшыня праўлення адзначыў, што гэту патрэбу павінны задаволіць менавіта банкі.
Кіраўнік банкаўскага рэгулятара звярнуў увагу і на павелічэнне рознічнага тавараабароту на 7,6% за першае паўгоддзе. Актыўны рост назіраецца менавіта па непрадуктовых таварах.
"Ведаеце, што ў асноўным і ў вашым партфелі гэта таксама легкавыя аўтамабілі, з улікам той крэдытнай падтрымкі, якая аказваецца па гэтым кірунку", – патлумачыў Галоўчанка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"