https://bel.sputnik.by/20260731/fsb-zatrymala-shpna-terarystychnay-arganzatsy-artpadrykhtoka-1109566153.html
ФСБ затрымала шпіёна тэрарыстычнай арганізацыі "Артпадрыхтоўка"
ФСБ затрымала шпіёна тэрарыстычнай арганізацыі "Артпадрыхтоўка"
Sputnik Беларусь
Злачыннае супольніцтва было створана ў 2013 годзе і займалася падрыхтоўкай узброенага мяцяжу для захопу ўлады ў РФ, а з 2022 года актыўна супрацоўнічае з... 31.07.2026, Sputnik Беларусь
2026-07-31T15:02+0300
2026-07-31T15:02+0300
2026-07-31T15:02+0300
бяспека
навіны
расія
фсб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/05/1095953985_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_d836cd732d765d1b21468c4b077c11ef.jpg
МІНСК, 31 ліп – Sputnik. Затрыманы грамадзянін Расіі, які прызнаўся, што збіраў даныя пра прадпрыемствы расійскага ВПК у інтарэсах тэрарыстычнай арганізацыі і ўкраінскіх спецслужбаў, паведамілі ў Федэральнай службе бяспекі РФ.Па інфармацыі ФСБ РФ, украінскі шпіён быў затрыманы ў Ніжагародскай вобласці. Ён з'яўляецца ўдзельнікам забароненай у Расіі тэрарыстычнай арганізацыі "Артпадрыхтоўка"*. Мужчына распавёў, што праводзіў на тэрыторыі Расіі разведку, збіраючы інфармацыю пра прадпрыемствы расійскага ВПК, якую ў далейшым перадаваў спецслужбам Украіны."Затрыманы грамадзянін РФ, 1975 г.н., удзельнік забароненай у Расіі тэрарыстычнай арганізацыі "Артпадрыхтоўка", які збіраў у інтарэсах украінскіх спецслужбаў звесткі разведвальнага характару пра прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу Расіі", – гаворыцца ў паведамленні.У цяперашні час агент украінскіх спецслужбаў дае прызнальныя паказанні. Ён паведаміў, што перадаваў здабытыя звесткі тэрарыстычнай арганізацыі "Артпадрыхтоўка".Дадзенае злачыннае супольніцтва было створана ў 2013 годзе і займалася падрыхтоўкай узброенага мяцяжу для захопу ўлады ў РФ, але з-за немагчымасці рэалізацыі сваіх злачынных планаў з Расіі перабазавалася ў Францыю. З 2022 года лідары і ўдзельнікі тэрарыстычнага супольніцтва актыўна супрацоўнічаюць з украінскімі спецслужбамі.Лідар тэрарыстычнай арганізацыі Мальцаў В.В., які з 2018 года пражывае ў Францыі, па ініцыятыве РФ аб'яўлены ў міжнародны вышук за арганізацыю тэрарыстычнага супольніцтва і планаванне тэрактаў на тэрыторыі Расіі, патлумачылі ў ФСБ.Там таксама адзначылі, што раней расійская ФСБ неаднаразова ставіла ў вядомасць Галоўнае ўпраўленне ўнутранай бяспекі Францыі пра тэрарыстычны характар дзейнасці Мальцава і ўдзельнікаў створанай ім арганізацыі. Улады РФ таксама хадатайнічалі пра экстрадыцыю злачынца ў Расію, але атрымлівалі адмову.У ФСБ РФ таксама паведамілі, што за апошнія чатыры гады расійскімі праваахоўнымі органамі была спыненая супрацьпраўная дзейнасць 251 удзельніка руху "Артпадрыхтоўка"*. Ім прад'яўлены абвінавачанні па тэрарыстычных і экстрэмісцкіх артыкулах, а таксама за дзяржаўную здраду.* Тэрарыстычная арганізацыя, забаронена ў РасііХочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/05/1095953985_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_36987e1ffe97b925f4659a3008ba9062.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бяспека, навіны , расія, фсб
бяспека, навіны , расія, фсб
ФСБ затрымала шпіёна тэрарыстычнай арганізацыі "Артпадрыхтоўка"
Злачыннае супольніцтва было створана ў 2013 годзе і займалася падрыхтоўкай узброенага мяцяжу для захопу ўлады ў РФ, а з 2022 года актыўна супрацоўнічае з украінскімі спецслужбамі.
МІНСК, 31 ліп – Sputnik. Затрыманы грамадзянін Расіі, які прызнаўся, што збіраў даныя пра прадпрыемствы расійскага ВПК у інтарэсах тэрарыстычнай арганізацыі і ўкраінскіх спецслужбаў, паведамілі ў Федэральнай службе бяспекі РФ.
Па інфармацыі ФСБ РФ, украінскі шпіён быў затрыманы ў Ніжагародскай вобласці. Ён з'яўляецца ўдзельнікам забароненай у Расіі тэрарыстычнай арганізацыі "Артпадрыхтоўка"*. Мужчына распавёў, што праводзіў на тэрыторыі Расіі разведку, збіраючы інфармацыю пра прадпрыемствы расійскага ВПК, якую ў далейшым перадаваў спецслужбам Украіны.
"Затрыманы грамадзянін РФ, 1975 г.н., удзельнік забароненай у Расіі тэрарыстычнай арганізацыі "Артпадрыхтоўка", які збіраў у інтарэсах украінскіх спецслужбаў звесткі разведвальнага характару пра прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу Расіі", – гаворыцца ў паведамленні.
У цяперашні час агент украінскіх спецслужбаў дае прызнальныя паказанні. Ён паведаміў, што перадаваў здабытыя звесткі тэрарыстычнай арганізацыі "Артпадрыхтоўка".
Дадзенае злачыннае супольніцтва было створана ў 2013 годзе і займалася падрыхтоўкай узброенага мяцяжу для захопу ўлады ў РФ, але з-за немагчымасці рэалізацыі сваіх злачынных планаў з Расіі перабазавалася ў Францыю. З 2022 года лідары і ўдзельнікі тэрарыстычнага супольніцтва актыўна супрацоўнічаюць з украінскімі спецслужбамі.
Лідар тэрарыстычнай арганізацыі Мальцаў В.В., які з 2018 года пражывае ў Францыі, па ініцыятыве РФ аб'яўлены ў міжнародны вышук за арганізацыю тэрарыстычнага супольніцтва і планаванне тэрактаў на тэрыторыі Расіі, патлумачылі ў ФСБ.
Там таксама адзначылі, што раней расійская ФСБ неаднаразова ставіла ў вядомасць Галоўнае ўпраўленне ўнутранай бяспекі Францыі пра тэрарыстычны характар дзейнасці Мальцава і ўдзельнікаў створанай ім арганізацыі. Улады РФ таксама хадатайнічалі пра экстрадыцыю злачынца ў Расію, але атрымлівалі адмову.
У ФСБ РФ таксама паведамілі, што за апошнія чатыры гады расійскімі праваахоўнымі органамі была спыненая супрацьпраўная дзейнасць 251 удзельніка руху "Артпадрыхтоўка"*. Ім прад'яўлены абвінавачанні па тэрарыстычных і экстрэмісцкіх артыкулах, а таксама за дзяржаўную здраду.
* Тэрарыстычная арганізацыя, забаронена ў Расіі
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"