https://bel.sputnik.by/20260813/erazyadoc-stal-vyadomy-fnalsty-konkursnay-pragramy-festyvalyu-1109853359.html
"Еўразія.DOC": сталі вядомы фіналісты конкурснай праграмы фестывалю
"Еўразія.DOC": сталі вядомы фіналісты конкурснай праграмы фестывалю
Sputnik Беларусь
Сёлета ў аргкамітэт юбілейнага фестывалю паступіў 361 фільм з 17 краін, а таксама 52 "кароткаметражкі" на маладзёжны конкурс "Еўразія.DOC: 4 хвіліны". 13.08.2026, Sputnik Беларусь
2026-08-13T09:54+0300
2026-08-13T09:54+0300
2026-08-13T09:54+0300
еўразія.doc
кіно
фестываль
фестываль дакументальнага кіно краін снд "евразия.doc"
снд
навіны
культура
грамадства
беларусь
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/08/0c/1109843091_0:44:1200:719_1920x0_80_0_0_96710034fb9effe7b014aba088984331.jpg
МІНСК, 13 жні – Sputnik. Дзясяты па ліку Міжнародны фестываль дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC" аб’явіў шорт-ліст асноўнай конкурснай праграмы.У спісак увайшлі 34 фільмы з Расіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Малдовы і Ірана.У ліку беларускіх фіналістаў аказаліся наступныя работы:Паглядзець поўны спісак фіналістаў можна на сайце конкурсу.Усяго сёлета заяўкі на ўдзел у конкурсе X Міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC" падалі прадстаўнікі 17 краін.На асноўную конкурсную праграму фестывалю паступіла 361 стужка, а на маладзёжны конкурс "Еўразія.DOC: 4 хвіліны" – 52 фільмы.X Міжнародны фестываль дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC" пройдзе з 28 верасня па 2 кастрычніка ў Смаленску і Мінску. Фільмы-фіналісты пакажуць гледачам, адбудуцца сустрэчы з аўтарамі. Пераможцаў юбілейнага конкурсу вызначыць прафесійнае журы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260725/balvud-planue-zdymats-kno--belarus-1109383476.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/08/0c/1109843091_74:0:1113:779_1920x0_80_0_0_bbbb8eef3fecbcb2a0ef9137242b1ee1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еўразія.doc, кіно, фестываль, фестываль дакументальнага кіно краін снд "евразия.doc", снд, навіны , культура, грамадства, беларусь, у свеце
еўразія.doc, кіно, фестываль, фестываль дакументальнага кіно краін снд "евразия.doc", снд, навіны , культура, грамадства, беларусь, у свеце
"Еўразія.DOC": сталі вядомы фіналісты конкурснай праграмы фестывалю
Сёлета ў аргкамітэт юбілейнага фестывалю паступіў 361 фільм з 17 краін, а таксама 52 "кароткаметражкі" на маладзёжны конкурс "Еўразія.DOC: 4 хвіліны".
МІНСК, 13 жні – Sputnik. Дзясяты па ліку Міжнародны фестываль дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC" аб’явіў шорт-ліст асноўнай конкурснай праграмы.
У спісак увайшлі 34 фільмы з Расіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Малдовы і Ірана.
У ліку беларускіх фіналістаў аказаліся наступныя работы:
"Палескі запаведнік. Жыццё пасля Чарнобыля", рэжысёр Ігар Бышнеў;
"Галоўны Чалавек", рэжысёр Аксана Лашкевіч;
"Радзіма-маці. Фільм памяці маці-гераіні А. Ф. Купрыянавай", аўтар Паліна Лушчык;
"Нерасказаная вайна. Жаночая доля", рэжысёр Вікторыя Альшэўская;
"Лета 1941-га. На світанні вайны", рэжысёр Кацярына Пеленічэнка;
"Месца на карце. В’етнам", рэжысёр Вольга Асадчая;
"Хімія НЯшчасця", рэжысёр Аляксандр Шурмелеў.
Паглядзець поўны спісак фіналістаў можна
на сайце конкурсу.
Усяго сёлета заяўкі на ўдзел у конкурсе X Міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC" падалі прадстаўнікі 17 краін.
На асноўную конкурсную праграму фестывалю паступіла 361 стужка, а на маладзёжны конкурс "Еўразія.DOC: 4 хвіліны" – 52 фільмы.
"У юбілейную праграму ўвайшлі фільмы, якія не проста фіксуюць рэальнасць, а дапамагаюць угледзецца ў яе больш уважліва і зразумець, чым жыве сучасны чалавек і грамадства. Гэтыя карціны розныя па форме, рытме і інтанацыі, але разам яны ствараюць яркі дакументальны партрэт нашага часу", - адзначыў дырэктар фестывалю Валерый Шахаўцоў.
X Міжнародны фестываль дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC" пройдзе з 28 верасня па 2 кастрычніка ў Смаленску і Мінску. Фільмы-фіналісты пакажуць гледачам, адбудуцца сустрэчы з аўтарамі. Пераможцаў юбілейнага конкурсу вызначыць прафесійнае журы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"