Боевая работа МОГ бригады БАРС-Курск группировки войск Север на Сумском направлении СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

СПА збіла больш за 360 украінскіх БПЛА над рэгіёнамі Расіі за ноч

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкСПА РФ
СПА РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 13.08.2026
Падпісацца
Украінскія ўзброеныя фармираванні штодня спрабуюць атакаваць расійскія рэгіёны дронамі самалётнага тыпу.
МІНСК, 13 жні – Sputnik. Дзяжурныя сродкі супрацьпаветранай абароны перахапілі і знішчылі за мінулую ноч 362 БПЛА УСУ над расийскімі рэгіёнамі, пра гэта распавялі ў прэс-службе Мінабароны РФ.
"На працягу мінулай ночы з 20:00 мск (час супадае з мінскім) 12 жніўня да 8:00 мск 13 жніўня дзяжурнымі сродкамі СПА перахоплены і знішчаны 362 украінскія беспілотныя лятальныя апараты самалётнага тыпу", - гаворыцца ў паведамленні.
Дроны праціўніка збіты над тэрыторыямі Белгародскай, Бранскай, Варонежскай, Калужскай, Курскай, Арэнбургскай, Арлоўскай, Пензенскай, Растоўскай, Разанскай, Самарскай, Тульскай і Ульянаўскай абласцей.
Акрамя таго, украінскія беспілотнікі ліквідаваны над Маскоўскім рэгіёнам, Башкортастанам, Крымам, Татарстанам, Краснадарскім краем, а таксама Азоўскім і Чорным морамі.
УСУ штодня атакуюць расійскія рэгіёны з дапамогай беспілотнікаў, пад удары трапляюць і аддаленыя ад мяжы з Украінай рэгіёны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Сімволіка НАТА, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 12.08.2026
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
НАТА: Кіеў запытаў абсталяванне для размініравання і выбуховых прац
Стужка навiн
0