Турчын: урад не дапусціць неабгрунтаванага росту цэн

© Sputnik / Кирилл Зыков / Перайсці ў медыябанкПакупніца ў краме
Пакупніца ў краме - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2026
Падпісацца
Калі цэны будуць неабгрунтавана завышаны, то ўлады Беларусі пакідаюць за сабой права вярнуць тавары ў спісак з пастановы №713 Савета міністраў, які регулюецца.
МІНСК, 14 жні – Sputnik. Цэнаўтварэнне знаходзіцца пад кантролем урада, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, наведваючы ў пятніцу кандытарскую фабрыку "Камунарка".
"Мы сёння адназначна не дапусцім неабгрунтаванага росту цэн", - цытуе Турчына прэс-служба ўрада.
Прэм’ер таксама зазначыў, што ўрад спадзяецца на адказны падыход суб’ектаў гаспадарання ў гэтым пытанні. Аляксандр Турчын нагадаў, што не так даўно быў скарочаны пералік тавараў, цэны на якія рэгулююцца дзяржавай. Маецца на ўвазе спісак з пастановы №713.
Аднак улады працягваюць кантраляваць фарміраванне цэн. Аналізуюцца даныя і Белстата, і аўтаматызаванай сістэмы маніторынгу рознічных цэн.
"У выпадку выяўлення неабгрунтаванага завышэння цэн на выключаныя з пераліку пазіцыі Урад пакідае за сабой права аператыўнага вяртання гэтых тавараў пад дзяржаўнае рэгуляванне ў адпаведнасці з механізмам, прадугледжаным пастановай №713", - адзначыў Турчын.
Чарговая змена пастановы была ў ліпені. Пералік тавараў, цэны на якія падлягаюць рэгуляванню, скарацілі са 199 да 76 пазіцый. Тады ў Саўміне канстатавалі, што сытуацыя з цэнамі на ўнутраным рынку стабілізавалася.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Калькулятар і грошы - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2026
Інфляцыя ў Беларусі запаволілася да самага нізкага ўзроўню з кастрычніка 2023-га
Стужка навiн
0