https://bel.sputnik.by/20260818/lukashenka-padpsa-ukaz-ab-razvtsts-agraekaturyzmu-1109978563.html
Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці аграэкатурызму
Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці аграэкатурызму
Sputnik Беларусь
Па новых нормах павялічваецца колькасць жылых пакояў у аб’ектах аграэкатурызму ў Беларусі да 15 адзінак. 18.08.2026, Sputnik Беларусь
2026-08-18T17:26+0300
2026-08-18T17:26+0300
2026-08-18T17:26+0300
аграэкатурызм
указ
аляксандр лукашэнка
навіны
прадпрымальніцтва
грамадства
эканоміка
турызм
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103034/67/1030346770_0:3:3001:1691_1920x0_80_0_0_883b2dc06aceb34f2f904c9d29c7ef3f.jpg
МІНСК, 18 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №275 "Аб развіцці аграэкатурызму", паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы ў аўторак.Адзначаецца, што гэты дакумент зацвярджае палажэнне аб парадку вядзення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму.Палажэнне прадугледжвае прадаўжэнне льготнага крэдытавання суб’ектаў аграэкатурызму ААТ "Белаграпрамбанк" на неабмежаваны перыяд дзеяння. Гэта робіцца ў мэтах дзяржпадтрымкі гэтага напрамку.Выключаюцца ліміты крэдытавання суб’ектаў аграэкатурызму і павялічваецца тэрмін заключэння крэдытных дагавораў: з пяці да сямі гадоў для сельгасарганізацый і з сямі да дзесяці гадоў – для фізічных асоб.Таксама мяняюцца падыходы да падтрымкі аграэкатурызму ў рэгіёнах, якія знаходзяцца ўдалечыні ад вялікіх населеных пунктаў. Ім даецца магчымасць выплачваць спецзбор (стаўка з 1 студзеня 2026-га складае 45 беларускіх рублёў) узамен падатку.Указам зменена і сукупнасць умоў для вядзення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму. Павялічваецца колькасць жылых пакояў у аграэкасядзібах да 15. Акрамя таго, пашыраны пералік паслуг.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250505/mnsportu-bolsh-za-14-tysyachy-agrasyadzb-zaregstravana--belarus-1095968092.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103034/67/1030346770_0:0:2663:1997_1920x0_80_0_0_ff0bbe7b2a842ff6a22f464d963cf7a6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аграэкатурызм, указ, аляксандр лукашэнка, навіны , прадпрымальніцтва, грамадства, эканоміка, турызм, беларусь, у беларусі
аграэкатурызм, указ, аляксандр лукашэнка, навіны , прадпрымальніцтва, грамадства, эканоміка, турызм, беларусь, у беларусі
Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці аграэкатурызму
Па новых нормах павялічваецца колькасць жылых пакояў у аб’ектах аграэкатурызму ў Беларусі да 15 адзінак.
МІНСК, 18 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №275 "Аб развіцці аграэкатурызму", паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы ў аўторак.
Адзначаецца, што гэты дакумент зацвярджае палажэнне аб парадку вядзення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму.
Палажэнне прадугледжвае прадаўжэнне льготнага крэдытавання суб’ектаў аграэкатурызму ААТ "Белаграпрамбанк" на неабмежаваны перыяд дзеяння. Гэта робіцца ў мэтах дзяржпадтрымкі гэтага напрамку.
Выключаюцца ліміты крэдытавання суб’ектаў аграэкатурызму і павялічваецца тэрмін заключэння крэдытных дагавораў: з пяці да сямі гадоў для сельгасарганізацый і з сямі да дзесяці гадоў – для фізічных асоб.
Таксама мяняюцца падыходы да падтрымкі аграэкатурызму ў рэгіёнах, якія знаходзяцца ўдалечыні ад вялікіх населеных пунктаў. Ім даецца магчымасць выплачваць спецзбор (стаўка з 1 студзеня 2026-га складае 45 беларускіх рублёў) узамен падатку.
Указам зменена і сукупнасць умоў для вядзення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму. Павялічваецца колькасць жылых пакояў у аграэкасядзібах да 15. Акрамя таго, пашыраны пералік паслуг.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"