Рэкордны ў гісторыі Бельгіі лясны пажар узнік у запаведніку на плато Ад-Фань на паўднёвым усходзе краіны ў пятніцу, 14 жніўня. Агонь адразу ж ахапіў вялікую плошчу. Тушэнне ўскладнялася складаным рэльефам мясцовасці.У панядзелак паведамлялася аб лакалізацыі агню, аднак яго тушэнне можа заняць тыдзень ці больш.З небяспечнай зоны эвакуіраваны каля 600 жыхароў. Смог ад пажару распаўсюдзіўся на дзясяткі кіламетраў вакол, ахапіўшы не толькі частку паўднёвай Бельгіі, але таксама прыгранічныя раёны Германіі, Люксембурга і Нідэрландаў.Па даных Каралеўскага метэаралагічнага інстытута Бельгіі, адной з асноўных прычын пажару стала моцная засуха і рэкордная спякота, якая прыйшла ў краіну з пачатку ліпеня. На мінулым тыдні тэмпература ў асобных раёнах Бельгіі дасягала 37°С.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Адзін з найбуйнейшых лясных пажараў у Бельгіі быў выкліканы моцнай засухай і рэкордна высокімі тэмпературамі.
Рэкордны ў гісторыі Бельгіі лясны пажар узнік у запаведніку на плато Ад-Фань на паўднёвым усходзе краіны ў пятніцу, 14 жніўня. Агонь адразу ж ахапіў вялікую плошчу. Тушэнне ўскладнялася складаным рэльефам мясцовасці.
У панядзелак паведамлялася аб лакалізацыі агню, аднак яго тушэнне можа заняць тыдзень ці больш.
З небяспечнай зоны эвакуіраваны каля 600 жыхароў. Смог ад пажару распаўсюдзіўся на дзясяткі кіламетраў вакол, ахапіўшы не толькі частку паўднёвай Бельгіі, але таксама прыгранічныя раёны Германіі, Люксембурга і Нідэрландаў.
Па даных Каралеўскага метэаралагічнага інстытута Бельгіі, адной з асноўных прычын пажару стала моцная засуха і рэкордная спякота, якая прыйшла ў краіну з пачатку ліпеня. На мінулым тыдні тэмпература ў асобных раёнах Бельгіі дасягала 37°С.