https://bel.sputnik.by/20260820/pasolstva-belarus--myanme-pachne-pratsavats-da-kantsa-goda-1110037050.html
Пасольства Беларусі ў М’янме пачне працаваць да канца года
Пасольства Беларусі ў М’янме пачне працаваць да канца года
Sputnik Беларусь
Беларускі бок адзначае, што паміж Мінскам і Найп’іда наладжаны пастаянны дыялог на вышэйшым і высокім узроўнях. 20.08.2026, Sputnik Беларусь
2026-08-20T12:44+0300
2026-08-20T12:44+0300
2026-08-20T12:44+0300
м'янма
аляксандр турчын
савет міністраў рб
беларусь
у беларусі
у свеце
палітыка
эканоміка
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/06/1094240391_0:0:3260:1835_1920x0_80_0_0_02144c5bab8a17e8db599b86bf173e5f.jpg
МІНСК, 20 жні – Sputnik. М’янма для Беларусі з’яўляецца блізкім партнёрам і аднадумцам, заявіў беларускі прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын на адкрыцці беларуска-м’яманскага бізнес-форуму ў Мінску."У Беларусі і М’янмы шмат пунктаў судакранання. Адзінае, што нас падзяляе, – гэта геаграфічная адлегласць. Ва ўсім астатнім – у эканоміцы, поглядах на глабальныя працэсы і імкненні да працвітання нашых народаў – мы самыя блізкія партнёры і аднадумцы", - сказаў Турчын, яго словы прыводзіць прэс-служба Саўміна.Кіраўнік беларускага ўрада таксама адзначыў, што паміж краінамі наладжаны пастаянны дыялог на вышэйшым і высокім узроўнях.У бягучым годзе было адкрыта пасольства М’янмы ў Мінску, а да канца года пачне працаваць беларуская дыпмісія ў Найп’іда.Таксама функцыянуюць беларуска-м’янманскі камітэт па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і сумесная працоўная група ў галіне сельскай гаспадаркі і харчавання. Працягвае развівацца дагаворная база.Беларуска-м’янманскі бізнес-форум праходзіць сёння ў беларускай сталіцы. У склад м’янманскай дэлегацыі ўваходзіць каля 70 кіраўнікоў і прадстаўнікоў вядучых прадпрыемстваў і фінансавых інстытутаў краіны. Сярод іх прадстаўнікі банкаўскай сферы і фінансавых паслуг, аптовага і рознічнага гандлю, лагістыкі, харчовай і тэкстыльнай прамысловасці, будаўніцтва, горназдабыўной галіны і інфармацыйных тэхналогій.Як адзначылі ў прэс-службе Саўміна, асаблівую цікавасць м’янманскі бок праяўляе да беларускіх прадпрыемстваў машынабудаўнічага комплексу. У прыватнасці, да вытворцаў трактарнай і сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама да паставак фармацэўтычнай прадукцыі і прадуктаў харчавання.Акрамя таго, бакі зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў галіне прамкааперацыі, лагістыкі і тэкстыльнай прамысловасці.Чакаецца, што ад беларускага боку ўдзел у форуме прымуць больш за 150 прадстаўнікоў айчынных прадпрыемстваў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260820/prezdent-myanmy-pryby-z-aftsyynym-vztam-u-belarus-1110034806.html
м'янма
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/06/1094240391_211:0:2942:2048_1920x0_80_0_0_eb4bf91954beb1f2a615b4f8dcbf9d44.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
м'янма, аляксандр турчын, савет міністраў рб, беларусь, у беларусі, у свеце, палітыка, эканоміка, грамадства, навіны , пасольства
м'янма, аляксандр турчын, савет міністраў рб, беларусь, у беларусі, у свеце, палітыка, эканоміка, грамадства, навіны , пасольства
Пасольства Беларусі ў М’янме пачне працаваць да канца года
Беларускі бок адзначае, што паміж Мінскам і Найп’іда наладжаны пастаянны дыялог на вышэйшым і высокім узроўнях.
МІНСК, 20 жні – Sputnik. М’янма для Беларусі з’яўляецца блізкім партнёрам і аднадумцам, заявіў беларускі прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын на адкрыцці беларуска-м’яманскага бізнес-форуму ў Мінску.
"У Беларусі і М’янмы шмат пунктаў судакранання. Адзінае, што нас падзяляе, – гэта геаграфічная адлегласць. Ва ўсім астатнім – у эканоміцы, поглядах на глабальныя працэсы і імкненні да працвітання нашых народаў – мы самыя блізкія партнёры і аднадумцы", - сказаў Турчын, яго словы прыводзіць прэс-служба Саўміна.
Кіраўнік беларускага ўрада таксама адзначыў, што паміж краінамі наладжаны пастаянны дыялог на вышэйшым і высокім узроўнях.
У бягучым годзе было адкрыта пасольства М’янмы ў Мінску, а да канца года пачне працаваць беларуская дыпмісія ў Найп’іда.
Таксама функцыянуюць беларуска-м’янманскі камітэт па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і сумесная працоўная група ў галіне сельскай гаспадаркі і харчавання. Працягвае развівацца дагаворная база.
Беларуска-м’янманскі бізнес-форум праходзіць сёння ў беларускай сталіцы. У склад м’янманскай дэлегацыі ўваходзіць каля 70 кіраўнікоў і прадстаўнікоў вядучых прадпрыемстваў і фінансавых інстытутаў краіны. Сярод іх прадстаўнікі банкаўскай сферы і фінансавых паслуг, аптовага і рознічнага гандлю, лагістыкі, харчовай і тэкстыльнай прамысловасці, будаўніцтва, горназдабыўной галіны і інфармацыйных тэхналогій.
Як адзначылі ў прэс-службе Саўміна, асаблівую цікавасць м’янманскі бок праяўляе да беларускіх прадпрыемстваў машынабудаўнічага комплексу. У прыватнасці, да вытворцаў трактарнай і сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама да паставак фармацэўтычнай прадукцыі і прадуктаў харчавання.
Акрамя таго, бакі зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў галіне прамкааперацыі, лагістыкі і тэкстыльнай прамысловасці.
Чакаецца, што ад беларускага боку ўдзел у форуме прымуць больш за 150 прадстаўнікоў айчынных прадпрыемстваў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"