Лагістычныя цэнтры сталі ў Расіі аб’ектамі крытычнай інфраструктуры

© Sputnik / Анна РаткоглоКантэйнеры, архіўнае фота
Кантэйнеры, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 24.08.2026
Падпісацца
Акрамя таго, да крытычнай інфраструктуры аднесены аб’екты паліўна-энергетычнага комплексу, ЖКГ і прамысловасці.
МІНСК, 24 жні – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у панядзелак падпісаў указ, паводле якога шэраг аб’ектаў зараз будуць адносіцца да крытычнай інфраструктуры, адпаведны дакумент апублікаваны на сайце прававых актаў.
"Пад аб’ектамі крытычнай інфраструктуры разумеюцца аб’екты паліўна-энергетычнага комплексу, прамысловыя аб’екты, аб’екты сувязі, аб’екты камунальнай, транспартнай, лагістычнай інфраструктуры (уключаючы транспартна-лагістычныя комплексы), аб’екты энергетыкі (у тым ліку аб’екты атамнай энергетыкі)", - гаворыцца ў тэксце ўказа.
Акрамя таго, да крытычнай інфраструктуры аднесены крытычна важныя і патэнцыяльна небяспечныя аб’екты, а таксама тыя, якія адносяцца да жыццезабеспячэння і маюць дачыненне да забеспячэння бяспекі, эканамічнай стабільнасці краіны і жыццядзейнасці насельніцтва.

Часовае кіраванне

Згодна з указам, у выпадку, калі ўладальнікі аб’ектаў крытычнай інфраструктуры не прымаюць належных мер бяспекі, яны могуць быць перададзены ў часовае кіраванне.
Сярод прычын перадачы ў часовае кіраванне называюцца парушэнне патрабаванняў да забеспячэння бяспекі, у іх ліку – неэфектыўнасць мер супраць атак беспілотнікаў і несвоечасовае аднаўлення функцыянавання такіх аб’ектаў.
"Часовае кіраванне маёмасцю спыняецца па рашэнні ўрада РФ, прынятым на падставе даручэння прэзідэнта РФ", - гаворыцца ў дакуменце.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
ФСБ РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 21.08.2026
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
ФСБ: Кіеў спрабуе атакаваць Маскву і рэгіён з блізкай адлегласці
Стужка навiн
0