https://bel.sputnik.by/20260824/magl-u-drug-raz-pryme-maladzzhny-festyval-sayuznay-dzyarzhavy-1110150158.html
Магілёў у другі раз прыме маладзёжны фестываль Саюзнай дзяржавы
Магілёў у другі раз прыме маладзёжны фестываль Саюзнай дзяржавы
Sputnik Беларусь
Арганізатары фестывалю падрыхтавалі для яго ўдзельнікаў розныя тэматычныя секцыі і шырокую культурную праграму. 24.08.2026, Sputnik Беларусь
2026-08-24T11:29+0300
2026-08-24T11:29+0300
2026-08-24T11:29+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
фестываль
моладзь
навіны
афiша
грамадства
гісторыя
палітыка
культура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/14/1091265554_0:58:1194:730_1920x0_80_0_0_bb69f879d4e15be16faeb01af17bde60.jpg
МІНСК, 24 жні – Sputnik. XIX Міжнародны фестываль "Моладзь – за Саюзную дзяржаву" пройдзе ў Магілёве з 7 па 11 кастрычніка 2026 года. Скразной тэмай форуму стане захаванне гістарычнай праўды, паведамілі Sputnik арганізатары.У 2025 годзе Магілёў ужо прымаў фестываль. Сёлета сустрэча зноў пройдзе на беларускім Прыдняпроўі – зямлі з багатай гісторыяй і культурнай спадчынай, адзначыў намеснік старшыні Камісіі Парламенцкага Сходу па маладзёжнай палітыцы, спорце і турызме Сяргей Клішэвіч.Удзельнікі фестывалю наведаюць мемарыяльны комплекс "Буйніцкае поле", дзе ў 1941 годзе войскі Чырвонай арміі затрымалі наступленне нямецкіх войск на Маскву. Гэты подзвіг знайшоў адлюстраванне ў рамане Канстанціна Сіманава "Живые и мертвые", паведамілі арганізатары.Таксама падчас фестывалю пройдуць конкурс выканаўцаў маладзёжнай песні, конкурс харэаграфічных калектываў, майстар-класы, творчыя лабараторыі.Завершыцца фестываль канцэртам у Шклове – горадзе, які з’яўляецца малой радзімай прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Мерапрыемства пройдзе на адной пляцоўцы з рэспубліканскім фестывалем "Дажынкі-2026".Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца маладыя таленты ва ўзросце ад 14 да 25 гадоў з Беларусі і Расіі. Тэрмін прыёму заявак – да 31 жніўня.Фестываль праводзіцца па ініцыятыве Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі з 2006 года ў мэтах збліжэння моладзі дзвюх краін, падтрымкі адораных артыстаў і ўмацавання агульнай культурнай прасторы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260703/valfovch-bolsh-za-100-tys-maladykh-belarusa-udzelnchayuts-u-patryyatychnykh-praektakh-1108750800.html
магілёў
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/14/1091265554_73:0:1122:787_1920x0_80_0_0_b5cc485ebbb3e151f074c4a5adab5514.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, фестываль, моладзь, навіны , афiша , грамадства, гісторыя, палітыка, культура, магілёў, беларусь, у беларусі, расія, парламенцкі сход саюза беларусі і расіі
саюзная дзяржава, фестываль, моладзь, навіны , афiша , грамадства, гісторыя, палітыка, культура, магілёў, беларусь, у беларусі, расія, парламенцкі сход саюза беларусі і расіі
Магілёў у другі раз прыме маладзёжны фестываль Саюзнай дзяржавы
Арганізатары фестывалю падрыхтавалі для яго ўдзельнікаў розныя тэматычныя секцыі і шырокую культурную праграму.
МІНСК, 24 жні – Sputnik. XIX Міжнародны фестываль "Моладзь – за Саюзную дзяржаву" пройдзе ў Магілёве з 7 па 11 кастрычніка 2026 года. Скразной тэмай форуму стане захаванне гістарычнай праўды, паведамілі Sputnik арганізатары.
У 2025 годзе Магілёў ужо прымаў фестываль. Сёлета сустрэча зноў пройдзе на беларускім Прыдняпроўі – зямлі з багатай гісторыяй і культурнай спадчынай, адзначыў намеснік старшыні Камісіі Парламенцкага Сходу па маладзёжнай палітыцы, спорце і турызме Сяргей Клішэвіч.
"Тэматычныя секцыі будуць прысвечаны не толькі нашаму агульнаму мінуламу, гістарычнай палітыцы, але і пытанням ідэалогіі, паліталогіі, сацыялогіі – тым напрамкам, якія сёння цікавыя і актуальныя для моладзі. Дзеці выбіраюць прафесіі ў гэтых сферах, пішуць дысертацыі. На нашым фестывалі маладыя людзі з Беларусі і Расіі таксама падыскуціраваць, абмяняцца вопытам і меркаваннямі ў розных пытаннях, што немалаважна для будаўніцтва Саюзнай дзяржавы", - расказаў Клішэвіч.
Удзельнікі фестывалю наведаюць мемарыяльны комплекс "Буйніцкае поле", дзе ў 1941 годзе войскі Чырвонай арміі затрымалі наступленне нямецкіх войск на Маскву. Гэты подзвіг знайшоў адлюстраванне ў рамане Канстанціна Сіманава "Живые и мертвые", паведамілі арганізатары.
Таксама падчас фестывалю пройдуць конкурс выканаўцаў маладзёжнай песні, конкурс харэаграфічных калектываў, майстар-класы, творчыя лабараторыі.
Завершыцца фестываль канцэртам у Шклове – горадзе, які з’яўляецца малой радзімай прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Мерапрыемства пройдзе на адной пляцоўцы з рэспубліканскім фестывалем "Дажынкі-2026".
Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца маладыя таленты ва ўзросце ад 14 да 25 гадоў з Беларусі і Расіі. Тэрмін прыёму заявак – да 31 жніўня.
Фестываль праводзіцца па ініцыятыве Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі з 2006 года ў мэтах збліжэння моладзі дзвюх краін, падтрымкі адораных артыстаў і ўмацавання агульнай культурнай прасторы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"